Пастанова Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

У адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 81 і пунктам 3 часткі першай артыкула 97 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пунктам 1 артыкула 23 і часткай першай артыкула 56 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Назначыць выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 19 снежня 2010 года.

2. Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў арганізаваць у адпаведнасці са сваімі паўнамоцтвамі правядзенне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства аб выбарах.

3. Дзяржаўным органам, іншым арганізацыям забяспечыць выкананне аднесеных да іх кампетэнцыі арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у тэрміны, вызначаныя Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь.

4. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь забяспечыць фінансаванне выдаткаў на падрыхтоўку і правядзенне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на гэтыя мэты.

5. Гэта Пастанова ўваходзіць у сілу з дня яе афіцыйнага апублікавання.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У. Андрэйчанка

14 верасня 2010 г., г. Мінск.

№ 412-П4/У