ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Аб рэспубліканскім бюджэце на 2011 год
 
 
 
Прыняты Палатай прадстаўнікоў                                   14 верасня 2010 года

Ухвалены Саветам Рэспублікі                                       4 кастрычніка 2010 года

 

Артыкул 1. Зацвердзіць рэспубліканскі бюджэт на 2011 год па выдатках у суме 39 611 384 915 тыс. рублёў, зыходзячы з аб'ёму даходаў, якія прагназуюцца ў суме 33 611 384 915 тыс. рублёў.

Устанавіць гранічны памер дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту на 2011 год у суме 6 000 000 000 тыс. рублёў.

Ажыццявіць фінансаванне дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту ў 2011 годзе згодна з дадаткам 1.

Артыкул 2. Рэспубліканскі фонд аховы прыроды, што ўтвараецца ў адпаведнасці з гэтым Законам, у 2011 годзе з'яўляецца дзяржаўным мэтавым бюджэтным фондам.

Артыкул 3. Уключыць у 2011 годзе ў рэспубліканскі бюджэт сродкі дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў: рэспубліканскага фонду аховы прыроды, фонду нацыянальнага развіцця, фонду арганізацыі збору (нарыхтоўкі) і выкарыстання адходаў у якасці другаснай сыравіны, фонду ўніверсальнага абслугоўвання (рэзерву ўніверсальнага абслугоўвання), а таксама інавацыйных фондаў, што ўтвараюцца рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, Беларускім рэспубліканскім саюзам спажывецкіх таварыстваў.

Артыкул 4. У 2011 годзе:

1. Зацвердзіць нарматывы адлічэнняў ад:

1.1. падатку на прыбытак, які выплачваецца арганізацыямі, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, і арганізацыямі, у статутных фондах якіх 50 працэнтаў і больш акцый (доляў) належыць Рэспубліцы Беларусь:

які атрымліваецца на тэрыторыі адпаведнай вобласці, у даход рэспубліканскага бюджэту — у памеры 50 працэнтаў, у даход кансалідаванага бюджэту вобласці — у памеры 50 працэнтаў;

які атрымліваецца на тэрыторыі
г. Мінска, у даход рэспубліканскага бюджэту — у памеры 85 працэнтаў, у даход бюджэту г. Мінска — у памеры 15 працэнтаў.

Нарматыў адлічэнняў ад падатку на прыбытак у даход бюджэту г. Мінска прадугледжвае перадачу сродкаў на будаўніцтва аб'ектаў Мінскага метрапалітэна ў суме 270 000 000 тыс. рублёў;

1.2. падатку на дабаўленую вартасць, які атрымліваецца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у даход рэспубліканскага бюджэту — у памеры 70 працэнтаў, у даходы кансалідаваных бюджэтаў абласцей і бюджэту г. Мінска — 30 працэнтаў, у тым ліку ў кансалідаваны бюджэт Брэсцкай вобласці — 4,41 працэнта, Віцебскай — 3,9 працэнта, Гомельскай — 4,56 працэнта, Гродзенскай — 3,39 працэнта, Мінскай — 4,5 працэнта, Магілёўскай вобласці — 3,45 працэнта, бюджэт г. Мінска — 5,79 працэнта.

2. Пры размеркаванні даходаў, названых у пункце 1 гэтага артыкула, не ўлічваюцца падатак на прыбытак і падатак на дабаўленую вартасць, залічэнне якіх у рэспубліканскі бюджэт вызначана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, а таксама падаткі, зборы (пошліны), якія выплачваюцца ў адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 28 гэтага Закона.

3. Даходы, названыя ў пункце 1 гэтага артыкула, размяркоўваюцца Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь з улікам палажэнняў пункта 2 гэтага артыкула паміж бюджэтамі розных узроўняў па нарматывах адлічэнняў, вызначаных гэтым Законам і рашэннямі абласных Саветаў дэпутатаў пры зацвярджэнні адпаведных мясцовых бюджэтаў.

Артыкул 5. Зацвердзіць на 2011 год:

даходы рэспубліканскага бюджэту ў суме 33 611 384 915 тыс. рублёў згодна з дадаткам 2;

выдаткі рэспубліканскага бюджэту ў суме 39 611 384 915 тыс. рублёў па функцыянальнай класіфікацыі выдаткаў бюджэту па раздзелах, падраздзелах і відах выдаткаў згодна з дадаткам 3;

размеркаванне бюджэтных прызначэнняў па распарадчыках бюджэтных сродкаў у адпаведнасці з ведамаснай класіфікацыяй выдаткаў рэспубліканскага бюджэту і функцыянальнай класіфікацыяй выдаткаў бюджэту згодна з дадаткам 4;

пералік бюджэтных праграм, фінансаванне якіх прадугледжваецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту (без уліку сродкаў на фінансаванне дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы), згодна з дадаткам 5;

выдаткі рэспубліканскага бюджэту на фінансаванне дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы (без уліку рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) у суме 1 960 052 270 тыс. рублёў, у тым ліку сродкі дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця ў суме 321 000 000 тыс. рублёў;

выдаткі рэспубліканскага бюджэту на навуковую, навукова-тэхнічную і інавацыйную дзейнасць па функцыянальнай класіфікацыі выдаткаў бюджэту па раздзелах, падраздзелах, відах выдаткаў, кірунках выкарыстання і заказчыках, распарадчыкам сродкаў у памеры 865 000 000 тыс. рублёў згодна з дадаткам 6.

Артыкул 6. Зацвердзіць памер абаротнай касавай наяўнасці па рэспубліканскім бюджэце на 1 студзеня 2012 года ў суме 130 000 000 тыс. рублёў.

Артыкул 7. У 2011 годзе перадаць з рэспубліканскага бюджэту ў кансалідаваныя бюджэты абласцей і бюджэт г. Мінска:

1. Датацыі ў парадку, вызначаным Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь, у суме 9 987 997 945 тыс. рублёў, у тым ліку Брэсцкай вобласці —
1 777 916 054 тыс. рублёў, Віцебскай — 1 888 121 048 тыс. рублёў, Гомельскай — 1 785 576 724 тыс. рублёў, Гродзенскай — 1 442 999 772 тыс. рублёў, Мінскай — 1 324 703 573 тыс. рублёў і Магілёўская вобласці — 1 768 680 774 тыс. рублёў.

2. Субвенцыі на фінансаванне расходаў па:

2.1. пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у суме 981 124 288 тыс. рублёў, у тым ліку Брэсцкай вобласці — 88 522 165 тыс. рублёў, Віцебскай — 9 722 100 тыс. рублёў, Гомельскай — 632 380 280 тыс. рублёў, Гродзенскай —
17 261 075 тыс. рублёў, Мінскай —
36 624 560 тыс. рублёў, Магілёўскай вобласці — 150 169 900 тыс. рублёў і г. Мінска — 46 444 208 тыс. рублёў.

Названыя ў частцы першай гэтага падпункта субвенцыі накіроўваюцца на рэалізацыю мерапрыемстваў, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2009 года "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2009  г., № 17, 2/1561), а таксама на мэтавыя мерапрыемствы па аднаўленні і развіцці рэгіёнаў, якія пацярпелі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, і правядзенне абаронных мераў у аграпрамысловым комплексе;

2.2. індэксаваных жыллёвых квотах (імянных прыватызацыйных чэках "Жыллё") у суме 191 500 000 тыс. рублёў, у тым ліку Брэсцкай вобласці —
 70 000 000 тыс. рублёў, Віцебскай — 16 200 000 тыс. рублёў, Гомельскай — 23 500 000 тыс. рублёў, Гродзенскай — 36 400 000 тыс. рублёў, Мінскай — 30 000 000 тыс. рублёў і Магілёўскай вобласці — 15 400 000 тыс. рублёў;

2.3. развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці, стварэнні дадатковай і развіцці дзейнай інфраструктуры вытворчых аб'ектаў аграпрамысловага комплексу ў суме 719 414 700 тыс. рублёў згодна з дадаткам 7.

Субвенцыі, названыя ў частцы першай гэтага падпункта, накіроўваюцца на развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці (у тым ліку на набыццё нафтапрадуктаў, правядзенне мерапрыемстваў па паляпшэнні ўрадлівасці глебы, пагашэнні крэдытаў банкаў, выдадзеных на гэтыя мэты, рамонт і набыццё сельскагаспадарчай тэхнікі для арганізацый, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць па вытворчасці прадукцыі раслінаводства, жывёлагадоўлі, рыбаводства і пчалярства, выкананне гарантый, дазволеных мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі па крэдытах, выдадзеных банкамі Рэспублікі Беларусь на гэтыя мэты, пагашэнне бюджэтных крэдытаў, бюджэтных пазык, выдзеленых на названыя мэты), на добраўпарадкаванне тэрыторый механізаваных двароў, зернятокаў, жывёлаводчых комплексаў і фермаў, пад'ездаў да іх, а таксама на кампенсацыю часткі працэнтаў па крэдытах, выдадзеных банкамі ў адпаведнасці з рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

3. Субвенцыі за кошт сродкаў дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця на праектна-пошукавыя работы, рэканструкцыю і рамонт існуючых участкаў мясцовых аўтамабільных дарог, якія ўключаюцца ў склад аб'екта "Абход тэрыторыі Нацыянальнага парку "Белавежская пушча" на ўчастку Ваўкаставец — Свіслач", у суме 126 000 000 тыс. рублёў, у тым ліку Брэсцкай вобласці —
110 000 000 тыс. рублёў, Гродзенскай вобласці — 16 000 000 тыс. рублёў.

Артыкул 8. Устанавіць, што ў 2011 годзе:

сродкі рэспубліканскага бюджэту ў суме 1 249 910 197 тыс. рублёў, прадугледжаныя на развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, рыбаводства і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, выкарыстоўваюцца па кірунках згодна з дадаткам 8;

нарматыўныя прававыя акты, прынятыя (выдадзеныя) да 2011 года і якія вызначаюць фінансаванне за кошт сродкаў рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчу і аграрнай навукі, забяспечваюцца фінансаваннем у межах сродкаў, якія прадугледжваюцца ў рэспубліканскім бюджэце на сельскую гаспадарку, рыбагаспадарчую дзейнасць, а таксама ў адпаведнасці з падпунктам 2.3 пункта 2 артыкула 7, пунктам 6 артыкула 28 гэтага Закона.

Артыкул 9. Вызначыць, што ў 2011 годзе:

1. Даходы дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага рэспубліканскага фонду аховы прыроды ўтвараюцца ў суме
146 190 398 тыс. рублёў і накіроўваюцца на расходы названага фонду ў суме 138 880 878 тыс. рублёў згодна з дадаткам 9, а таксама ў рэзервовы фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у памеры 5 працэнтаў ад даходаў гэтага фонду для мэтавага фінансавання мерапрыемстваў па сацыяльнай падтрымцы моладзі.

2. Даходы дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага рэспубліканскага фонду аховы прыроды фарміруюцца за кошт:

экалагічнага падатку ў частцы плацяжоў, якія паступаюць у даход рэспубліканскага бюджэту за выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, скідванне сцёкавых водаў, захоўванне, пахаванне адходаў вытворчасці, увоз на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь азонаразбуральных рэчываў, у тым ліку тых, што змяшчаюцца ў прадукцыі;

даходаў ад рэалізацыі канфіскаваных або іншым шляхам канфіскаваных у даход дзяржавы прыладаў палявання і здабычы рыбы і іншых водных жывёлаў, а таксама ад продажу незаконна здабытай з дапамогай гэтых прыладаў прадукцыі;

пакрыццё шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю;

іншых даходаў.

Артыкул 10. У 2011 годзе даходы дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду ўніверсальнага абслугоўвання (рэзерву ўніверсальнага абслугоўвання) утвараюцца ў суме 77 857 000 тыс. рублёў і накіроўваюцца на расходы ў суме 77 857 000 тыс. рублёў у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 2007 г. № 96 "Аб фінансаванні развіцця паслуг электрасувязі агульнага карыстання" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 53, 1/8376).

Артыкул 11. У 2011 годзе даходы дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду арганізацыі збору (нарыхтоўкі) і выкарыстання адходаў у якасці другаснай сыравіны ўтвараюцца ў суме
21 400 000 тыс. рублёў, фарміруюцца за кошт крыніц, якія прадугледжваюцца ў адпаведных

заканадаўчых актах, і накіроўваюцца на расходы гэтага фонду ў суме 21  400  000 тыс. рублёў згодна з дадаткам 10.

Артыкул 12. Зацвердзіць у 2011 годзе даходы дзяржаўных мэтавых бюджэтных інавацыйных фондаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў, якія ўключаюцца ў рэспубліканскі бюджэт, у суме 1 209 088 536 тыс. рублёў і расходы гэтых інавацыйных фондаў у суме 1 296 788 536 тыс. рублёў згодна з дадаткам 11.

Артыкул 13. Вызначыць, што ў 2011 годзе:

1. Дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця складае 655 516 354,9 тыс. рублёў.

2. Крыніцамі фарміравання дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця з'яўляюцца частка прыбытку (даходу) асобных высокарэнтабельных унітарных прадпрыемстваў, дзяржаўных аб'яднанняў, якія з'яўляюцца камерцыйнымі арганізацыямі, і гаспадарчых таварыстваў звыш часткі прыбытку, якая пералічваецца ў бюджэт у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, іншыя крыніцы згодна з рашэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам.

3. Расходы дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця ажыццяўляюцца згодна з рашэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

4. Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь на падставе рашэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з якімі фарміруюцца крыніцы дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця, а таксама вызначаюцца кірункі выкарыстання сродкаў гэтага фонду, адлюстроўвае змяненні паказчыкаў рэспубліканскага бюджэту па даходах (частка першая артыкула 1, абзац другі артыкула 5 і дадатак 2 да гэтага Закона), расходах (частка першая артыкула 1, абзац трэці артыкула 5 і дадатак 3 да гэтага Закона) і крыніцах фінансавання дэфіцыту (часткі другая і трэцяя артыкула 1 і дадатак 1 да гэтага Закона).

Артыкул 14. Вызначыць, што ў 2011 годзе расходы рэспубліканскага бюджэту на рэалізацыю мерапрыемстваў рэспубліканскай дарожнай гаспадаркі ў суме 1 246 682 443 тыс. рублёў выкарыстоўваюцца па кірунках згодна з дадаткам 12. Размеркаванне названых сродкаў паміж атрымальнікамі ажыццяўляецца Міністэрствам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 15. Вызначыць, што ў 2011 годзе запазычанасць па крэдытах, выдадзеных Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь на фінансаванне дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту і аднесеных на ўнутраны дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь у 1991—2003 гадах, рэструктурызуецца праз эмісіі дзяржаўных каштоўных папер у парадку і памерах, вызначаных Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 16. Зацвердзіць на 2011 год:

ліміт унутранага дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь у памеры 4 трлн рублёў;

ліміт унутранага доўгу, гарантаванага Рэспублікай Беларусь, у памеры 20 трлн рублёў;

ліміт знешняга дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь у памеры 13 млрд долараў ЗША;

ліміт знешняга доўгу, гарантаванага Рэспублікай Беларусь, у памеры
5 млрд долараў ЗША;

пералік знешніх дзяржаўных пазык, абслугоўванне і пагашэнне якіх ажыццяўляюцца з прыцягненнем сродкаў рэспубліканскага бюджэту, згодна з дадаткам 13.

Артыкул 17. Вызначыць, што ў 2011 годзе:

1. Плацяжы ў замежнай валюце, зробленыя з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў у адпаведнасці з гарантыямі, якія даюць Урад Рэспублікі Беларусь, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы па крэдытах у замежнай валюце, выдадзеных банкамі Рэспублікі Беларусь, спаганяюцца з крэдытаатрымальнікаў у вызначаным парадку па стаўцы не менш за 8 працэнтаў гадавых ад сумы плацяжу.

2. Плацяжы, зробленыя з рэспубліканскага бюджэту ў адпаведнасці з гарантыямі, якія дае Урад Рэспублікі Беларусь па знешніх пазыках, кампенсуюцца пазычальнікамі-рэзідэнтамі ў вызначаным парадку ў рэспубліканскі бюджэт па стаўцы 8 працэнтаў гадавых ад сумы плацяжу.

3. За даванне гарантыі Урада Рэспублікі Беларусь па крэдытах, якія выдаюцца банкамі Рэспублікі Беларусь, і па знешніх пазыках спаганяецца плата ў памеры, вызначаным Урадам Рэспублікі Беларусь, але не больш за 1,5 працэнта ад сумы крэдыту (пазыкі), калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі.

Артыкул 18. Вызначыць, што ў 2011 годзе абслугоўванне знешніх дзяржаўных пазык, якія пагашаюцца за кошт бюджэтных сродкаў, ажыццяўляецца банкамі, упаўнаважанымі Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь абслугоўваць знешнія дзяржаўныя пазыкі, з выплатай узнагароджання ў памеры не больш за 0,02 працэнта ад сумы кожнага плацяжу за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на абслугоўванне знешняга дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 19. Вызначыць, што ў 2011 годзе бюджэтныя крэдыты выдаюцца абласным бюджэтам і бюджэту г. Мінска па рашэнні:

Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь — на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў і праграм з вызначэннем працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам у памеры 50 працэнтаў стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, вызначанай на дзень налічэння працэнтаў за карыстанне крэдытам;

Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь — на пакрыццё часовых касавых разрываў, што ўзнікаюць пры выкананні абласных бюджэтаў і бюджэту г. Мінска, з вызначэннем нулявой працэнтнай стаўкі за карыстанне імі.

Артыкул 20. Вызначыць, што ў 2011 годзе:

1. Сродкі, якія атрымліваюцца:

бюджэтнымі арганізацыямі ў выглядзе міжнароднай тэхнічнай і замежнай бязвыплатнай дапамогі;

агульнымі і гаспадарчымі судамі пры прымусовым выкананні па маёмасных спагнаннях;

Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь ад заявачных узносаў замежных удзельнікаў міжнародных спартыўных мерапрыемстваў;

Дэпартаментам па матэрыяльных рэзервах Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад выпуску і запазычання матэрыяльных каштоўнасцяў мабілізацыйнага матэрыяльнага рэзерву, калі іншае не вызначана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, а таксама ад штрафаў і пені за парушэнне патрабаванняў заканадаўства па аперацыях з гэтымі матэрыяльнымі каштоўнасцямі;

Нацыянальным агенцтвам па кантролі і інспекцыях — дэпартаментам Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь ад ажыццяўлення замежнай інспекцыйнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у рамках міжнародных дагавораў у галіне кантролю над узбраеннямі, —

застаюцца ў іх распараджэнні, не абкладаюцца падаткамі, зборамі (пошлінамі) і выкарыстоўваюцца ў парадку, вызначаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, калі іншае не вызначана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і (або) законамі.

Сродкі, якія атрымліваюцца:

Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь, Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным пагранічным камітэтам Рэспублікі Беларусь ад здачы другасных рэсурсаў і каштоўных металаў;

Дэпартаментам па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (уключаючы плату, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур);

дзяржаўнымі натарыяльнымі канторамі ад аказання дадатковых платных паслуг прававога і тэхнічнага характару, звязаных з ажыццяўленнем натарыяльных дзеянняў, —

застаюцца ў іх распараджэнні і пасля падаткаабкладання выкарыстоўваюцца ў парадку, вызначаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, калі іншае не вызначана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і (або) законамі.

2. У кошт кампенсацыі расходаў рэспубліканскага бюджэту залічваюцца ў даходы рэспубліканскага бюджэту сродкі, у тым ліку ў замежнай валюце, згодна з дадаткам 14.

Сума пені плаціцца дадаткова да належнай да аплаты ў рэспубліканскі бюджэт сумы сродкаў у адпаведнасці з часткай першай гэтага пункта.

Кантроль за своечасовым і поўным пералічэннем у рэспубліканскі бюджэт сродкаў у адпаведнасці з часткамі першай і другой гэтага пункта ажыццяўляецца атрымальнікамі гэтых сродкаў.

Артыкул 21. Вызначыць, што ў 2011 годзе ваеннаслужачым (за выключэннем ваеннаслужачых тэрміновай вайсковай службы), асобам начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь грашовая кампенсацыя ўзамен харчовага пайка ажыццяўляецца ў памеры 58 500 рублёў у месяц.

Артыкул 22. Вызначыць, што ў 2011 годзе:

1. Нарматыўныя прававыя акты, прынятыя (выдадзеныя) да 2011 года, аб выдзяленні сродкаў або аб вызначэнні парадку фінансавання ў 2011 годзе забяспечваюцца фінансаваннем з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў у межах сродкаў, прадугледжаных у расходах адпаведных бюджэтаў.

2. Урад Рэспублікі Беларусь пры неабходнасці ў вызначаным парадку мае права ўносіць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь прапановы аб удакладненні асобных паказчыкаў рэспубліканскага бюджэту на 2011 год не больш за адзін раз у квартал, калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі.

3. Пералік будоўляў і аб'ектаў (за выключэннем аб'ектаў будаўніцтва (рэканструкцыі), прадугледжаных у дзяржаўнай праграме ўмацавання аграрнай эканомікі і развіцця сельскіх тэрыторый на 2011—2015 гады), якія фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, у тым ліку за кошт дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага рэспубліканскага фонду аховы прыроды, дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця, а таксама сродкаў, прадугледжаных на рэалізацыю мерапрыемстваў рэспубліканскай дарожнай гаспадаркі, вызначаюцца ў дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме на 2011 год, якая зацвярджаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 23. Вызначыць, што ў 2011 годзе:

1. Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь могуць прымацца рашэнні:

1.1. у парадку, вызначаным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, аб кампенсацыі юрыдычным асобам (пазычальнікам) часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі ў межах расходаў на названыя мэты, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на іншыя агульнадзяржаўныя расходы, іншыя пытанні ў галіне сельскай гаспадаркі, паліва і энергетыку, іншыя пытанні ў галіне прамысловасці, будаўніцтва і архітэктуры, іншыя галіны нацыянальнай эканомікі, а таксама за кошт сродкаў дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў, якія ўтвараюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам;

1.2. аб выдзяленні з рэспубліканскага бюджэту сродкаў, прадугледжаных на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі;

1.3. аб аплаце ў вызначаным заканадаўствам парадку расходаў на камандзіроўкі за межы Рэспублікі Беларусь, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на іншыя агульнадзяржаўныя пытанні ў суме 540 000 тыс. рублёў звыш сродкаў, запланаваных на гэтыя мэты распарадчыкам сродкаў па ведамаснай класіфікацыі расходаў бюджэту.

2. Фінансаванне расходаў па ацэнцы кошту маёмасці ажыццяўляецца за кошт сродкаў:

рэспубліканскага бюджэту ў парадку, вызначаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, — які знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці;

адпаведных мясцовых бюджэтаў у парадку, вызначаным абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі, — якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці.

3. Грамадскім аб'яднанням могуць выдаткоўвацца сродкі рэспубліканскага бюджэту згодна з рашэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

4. Гранічны памер абавязацельстваў па дагаворах страхавання экспартнай рызыкі з падтрымкай дзяржавы складае ў эквіваленце 390 млн. долараў ЗША.

Артыкул 24. Вызначыць, што ў 2011 годзе:

1. Урад Рэспублікі Беларусь або па яго даручэнні Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь у працэсе выканання рэспубліканскага бюджэту маюць права ўносіць змяненні ў:

расходы рэспубліканскага бюджэту па праграмнай класіфікацыі расходаў бюджэту ў межах зацверджаных гадавых назначэнняў па функцыянальнай класіфікацыі расходаў бюджэту;

расходы рэспубліканскага бюджэту па функцыянальнай класіфікацыі расходаў бюджэту ў частцы асігнаванняў на фінансаванне дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы, дзяржаўнай праграмы ўмацавання аграрнай эканомікі і развіцця сельскіх тэрыторый на 2011—2015 гады і рэзервовых фондаў;

памеры крыніц фінансавання дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту.

2. Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь у працэсе выканання рэспубліканскага бюджэту мае права:

2.1. у выпадку незаконнага атрымання або выкарыстання мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі не па мэтавым прызначэнні або з парушэннем заканадаўства сродкаў, выдаткаваных з рэспубліканскага бюджэту, або запазычанасці па плацяжах у гэты бюджэт, якая маецца, уключаючы запазычанасць па бюджэтных пазыках, бюджэтных крэдытах, невыканання рашэнняў Урада Рэспублікі Беларусь, прынятых у межах яго кампетэнцыі, ажыццяўляць пагашэнне (кампенсацыю) такой запазычанасці за кошт сродкаў, якія перадаюцца з рэспубліканскага бюджэту ў адпаведныя мясцовыя бюджэты;

2.2. ажыццяўляць залік падаткаў, збораў (пошлін), якія падлягаюць аплаце ў рэспубліканскі бюджэт юрыдычнымі асобамі, і іншых абавязковых плацяжоў, запазычанасці па бюджэтных пазыках, нявыкананых абавязацельствах па пазыках, выдадзеных з фонду падтрымкі экспарту, выкананых гарантыях Урада Рэспублікі Беларусь па знешніх пазыках і крэдытах, выдадзеных банкамі Рэспублікі Беларусь рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, а таксама налічаных пені, працэнтаў і штрафаў — у межах сродкаў, належных названым юрыдычным асобам з рэспубліканскага бюджэту, у тым ліку сродкаў адпаведных дзяржаўных мэтавых бюджэтных інавацыйных фондаў.

Артыкул 25. Вызначыць, што ў 2011 годзе:

1. Плата за лясныя карыстанні, вылічаная па тэрмінах аплаты ў 2011 годзе, паступленні ад продажу драўніны, нарыхтаванай пры правядзенні высечак прамежкавага карыстання і іншых высечак, ад пабочнага лесакарыстання і вядзення паляўнічай гаспадаркі, а таксама сумы пені, якія плацяцца лесакарыстальнікамі за даванне юрыдычнымі асобамі, якія вядуць лясную гаспадарку, або тэрытарыяльнымі органамі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь адтэрміноўкі на нарыхтоўку і вывазку драўніны, не высечанай і не вывезенай у вызначаны тэрмін, застаюцца ў распараджэнні арганізацый лясной гаспадаркі, не абкладаюцца падаткамі, зборамі (пошлінамі) і накіроўваюцца на фінансаванне мерапрыемстваў па вядзенні лясной і паляўнічай гаспадаркі.

2. На юрыдычных асобаў, якія вядуць лясную гаспадарку, фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прымяняюць тыпавы план рахункаў бухгалтарскага ўліку для арганізацый, што ажыццяўляюць камерцыйную дзейнасць, на дзейнасць, якая ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і за кошт сродкаў, названых у пункце 1 гэтага артыкула, распаўсюджваюцца нормы, вызначаныя заканадаўствам для бюджэтных арганізацый.

Артыкул 26. Вызначыць, што ў 2011 годзе плацельшчыкі адлічэнняў у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд універсальнага абслугоўвання (рэзерв універсальнага абслугоўвання), дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця, а таксама рэспубліканскія і камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы, дзяржаўныя аб'яднанні, гаспадарчыя таварыствы, абавязаныя пералічыць у бюджэт частку прыбытку (даходу), у выпадку нявыплаты, няпоўнай выплаты названых адлічэнняў і плацяжоў плацяць пені, якія налічваюцца ў парадку, вызначаным Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь, нясуць адказнасць за нявыплату, няпоўную выплату названых адлічэнняў і плацяжоў, вызначаную заканадаўствам для плацельшчыкаў падаткаў, збораў (пошлін).

Падатковыя органы пры правядзенні праверак ажыццяўляюць кантроль за аплатай названых у гэтым артыкуле адлічэнняў і плацяжоў, спаганяюць іх у бясспрэчным парадку ў выпадку іх нявыплаты, няпоўнай выплаты, карыстаюцца правамі і выконваюць абавязкі, вызначаныя для ажыццяўлення падатковага кантролю, прымянення спосабаў забеспячэння выканання падатковых абавязацельстваў, спагнання падаткаў, збораў (пошлін) і пеняў.

Артыкул 27. Уключыць у 2011 годзе ў мясцовыя бюджэты сродкі дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў: інавацыйных фондаў, якія ўтвараюцца абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі, і мясцовых фондаў аховы прыроды.

Артыкул 28. Вызначыць, што ў 2011 годзе:

1. Гранічныя ўзроўні дэфіцыту кансалідаваных бюджэтаў абласцей і бюджэту г. Мінска складаюць 1 працэнт ад даходаў адпаведных кансалідаваных бюджэтаў абласцей і г. Мінска.

2. Падаткі (за выключэннем падатку на дабаўленую вартасць), зборы (пошліны), якія плацяцца створанымі з 1 студзеня 2007 года ў гарадах раённага падпарадкавання з колькасцю насельніцтва да 50 тысяч чалавек, пасёлках гарадскога тыпу, сельскіх населеных пунктах арганізацыямі, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць (акрамя гандлёвай пасрэдніцкай дзейнасці), з сярэдняй колькасцю работнікаў не больш за 100 чалавек (за выключэннем рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў і гаспадарчых таварыстваў з доляй уласнасці дзяржавы ў іх статутных фондах, а таксама арганізацый, вызваленых ад аплаты падаткаў, збораў (пошлін) у адпаведнасці з дэкрэтамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2007 г. № 9 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці ў сельскай мясцовасці" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 1, 1/9241) і ад 28 студзеня 2008 г. № 1 "Аб стымуляванні вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг)" ("Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 29, 1/9381)), цалкам залічваюцца ў адпаведныя мясцовыя бюджэты базавага ўзроўню па месцы пастаноўкі гэтых арганізацый на ўлік у падатковых органах з дня іх дзяржаўнай рэгістрацыі.

Мясцовым Саветам дэпутатаў забяспечыць паступленне сродкаў у мясцовыя бюджэты ў адпаведнасці з часткай першай гэтага пункта ў памеры не менш за 2 працэнты ад даходаў адпаведных мясцовых бюджэтаў базавага ўзроўню без уліку сродкаў, якія перадаюцца з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў.

3. Абласныя і Мінскі гарадскі Саветы дэпутатаў забяспечваюць накіраванне сродкаў з адпаведных мясцовых бюджэтаў на:

выдзяленне грамадзянам Рэспублікі Беларусь (далей — грамадзяне) аднаразовых бязвыплатных субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жыллёвых памяшканняў;

аказанне фінансавай падтрымкі дзяржавы маладым і шматдзетным сем'ям у пагашэнні запазычанасці па банкаўскіх крэдытах на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў без давання льготаў па гэтых крэдытах;

будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў для перасялення ў вызначаным парадку грамадзян з непрыдатных для пражывання жылых дамоў, якія зносяцца і пераабсталёўваюцца для выкарыстання ў іншых мэтах;

дзяржаўную падтрымку юрыдычных асобаў, якія аказваюць дапамогу грамадзянам, якія ажыццяўляюць вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі;

утрыманне ведамасных дашкольных устаноў — у межах нарматыву грашовых сродкаў на ўтрыманне аднаго дзіцяці ў дзяржаўных установах, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі, вызначанага дзяржаўнымі сацыяльнымі стандартамі па абслугоўванні насельніцтва;

аплату працы адваката ў выпадках, калі адвакат удзельнічаў у дазнанні, папярэднім следстве і судовым разборы па прызначэнні ў адпаведнасці з заканадаўствам;

рэалізацыю мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011—2015 гады.

4. Абласныя Саветы дэпутатаў накіроўваюць з адпаведных мясцовых бюджэтаў сродкі арганізацыям, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць па вытворчасці прадукцыі раслінаводства, жывёлагадоўлі, рыбаводства і пчалярства, на фінансаванне будаўніцтва (рэканструкцыі) і (або) набыццё жылых памяшканняў для грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у сельскай мясцовасці.

5. Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў накіроўвае з бюджэту г. Мінска сродкі на:

расходы па індэксаваных жыллёвых квотах (імянных прыватызацыйных чэках "Жыллё");

будаўніцтва аб'ектаў Мінскага метрапалітэна.

6. Абласныя, раённыя і гарадскія (гарадоў абласнога падпарадкавання) Саветы дэпутатаў прадугледжваюць накіраванне сродкаў мясцовых бюджэтаў у 2011 годзе на рэалізацыю мерапрыемстваў па развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці згодна з дадаткам 15.

7. Абласныя, Мінскі гарадскі, раённыя і гарадскія (гарадоў абласнога падпарадкавання) Саветы дэпутатаў утвараюць дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя мясцовыя фонды аховы прыроды. Даходы, кірункі і памеры выкарыстання названых фондаў аховы прыроды вызначаюцца абласнымі, Мінскім гарадскім, раённымі і гарадскімі (гарадоў абласнога падпарадкавання) Саветамі дэпутатаў.

8. У лік кампенсацыі расходаў мясцовых бюджэтаў залічаюцца ў даходы адпаведных мясцовых бюджэтаў сродкі згодна з дадаткам 16.

Сума пеняў плаціцца дадаткова да належнай да аплаты ў мясцовыя бюджэты сумы сродкаў у адпаведнасці з часткай першай гэтага пункта.

Кантроль за своечасовым і поўным пералічэннем у мясцовыя бюджэты сродкаў у адпаведнасці з часткамі першай і другой гэтага пункта ажыццяўляецца атрымальнікамі гэтых сродкаў.

Артыкул 29. Вызначыць на 2011 год мінімальны нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на ахову здароўя на аднаго жыхара па Рэспубліцы Беларусь у суме 816 648 рублёў і па мясцовых бюджэтах — у суме 591 884 рублі.

Артыкул 30. Сродкі, якія атрымліваюцца арганізацыямі, органамі і падраздзяленнямі, што знаходзяцца ў падпарадкаванні або ўваходзяць у склад (сістэму) дзяржаўных органаў, у тым ліку вайсковымі часцямі, а таксама арганізацыямі, якія знаходзяцца ў распараджэнні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і фінансуюцца з бюджэту, ад ажыццяўлення дзейнасці, якая прыносіць даходы (у тым ліку сродкі, што атрымліваюцца ад здачы другасных рэсурсаў і каштоўных металаў), за выключэннем сродкаў, атрыманых у адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 20 і пунктам 8 артыкула 28 гэтага Закона, паступаюць на бягучыя рахункі па пазабюджэтных сродках, пасля падаткаабкладання застаюцца ў іх распараджэнні і выкарыстоўваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Артыкул 31. У 2011 годзе прыпыніць дзеянне:

часткі чацвёртай артыкула 13 Закона Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 года "Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 94, 2/1222) па пытаннях фінансавання мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці насельніцтва за кошт сродкаў дзяржаўнага фонду садзейнічання занятасці насельніцтва;

пункта 4 артыкула 105 Бюджэтнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 2008 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 183, 2/1509);

артыкула 33 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі ад 23 ліпеня 2008 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 187, 2/1522; 2010 г., № 120, 2/1672).

Артыкул 32. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона прыняць меры, неабходныя для яго выканання.

Абласным і Мінскаму гарадскому Саветам дэпутатаў забяспечыць своечасовае зацвярджэнне адпаведных мясцовых бюджэтаў і ў трохмесячны тэрмін з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона прыняць іншыя меры, неабходныя для яго выканання.

Артыкул 33. Гэты Закон уваходзіць у сілу з 1 студзеня 2011 года, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 32, якія ўваходзяць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка

15 кастрычніка 2010 года, г. Мінск.

№ 176-З

Дадаткі да закона можна прачытаць ніжэй.

1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14, 15, 16
 

Тэкст з'яўляецца неафіцыйным перакладам Закона.

Афіцыйнае апублікаванне ажыццяўляецца ў афіцыйным перыядычным выданні
«Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь».