Закон Рэспублікі Беларусь

Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду
сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь на 2011 год

 

Прыняты Палатай прадстаўнікоў   7 верасня 2010 года

Ухвалены Саветам Рэспублікі       4 кастрычніка 2010 года

Артыкул 1. Зацвердзіць бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (далей — Фонд) на 2011 год па расходах у суме 20 494 351 225 тыс. рублёў, зыходзячы з аб'ёму даходаў, які прагназуецца ў суме 20 691 360 225 тыс. рублёў з перавышэннем даходаў над расходамі за кошт сродкаў прафесійнага пенсійнага страхавання ў суме 197 009 000 тыс. рублёў.

Артыкул 2. Вызначыць, што ў 2011 годзе:

1. Даходы бюджэту Фонду складаюць 20 691 360 225 тыс. рублёў згодна з дадаткам 1.

2. Даходы бюджэту Фонду фарміруюцца за кошт:

2.1. узносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне, у тым ліку:

абавязковых страхавых узносаў у Фонд;

узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне;

2.2. непадатковых даходаў, у тым ліку:

працэнтаў, якія плацяцца банкамі за карыстанне грашовымі сродкамі;

даходаў ад капіталізацыі часова свабодных сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання;

даходаў ад размяшчэння ўзносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне;

адміністрацыйных штрафаў за парушэнне заканадаўства аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні;

іншых паступленняў.

Артыкул 3. Вызначыць, што ў 2011 годзе расходы бюджэту Фонду ў суме 20 494 351 225 тыс. рублёў выкарыстоўваюцца на мэты згодна з дадаткам 2.

Артыкул 4. Вызначыць, што ў 2011 годзе ў даходы бюджэту Фонду залічваюцца сродкі, якія атрымліваюцца органамі Фонду:

за здачу другасных рэсурсаў і каштоўных металаў;

ў лік кампенсацыі яго расходаў на пакрыццё арганізацыямі камунальных паслуг, расходаў на эксплуатацыю, капітальны і бягучы рамонт будынкаў, збудаванняў і памяшканняў, якім перадаюцца ў бязвыплатнае карыстанне будынкі, збудаванні і памяшканні органаў Фонду, а таксама на страхавыя кампенсацыі ў выпадках, вызначаных заканадаўствам, працоўныя кніжкі і ўкладышы да іх пры іх выдачы работнікам.

Артыкул 5. Сумы адміністрацыйных штрафаў за парушэнне тэрміну пастаноўкі на ўлік у якасці плацельшчыка абавязковых страхавых узносаў, нявыплату або няпоўную выплату абавязковых страхавых узносаў і (або) узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне, выдзяленне крэдыту для выплаты заработнай платы, выдачу або пералічэнне грашовых сродкаў для аплаты працы з парушэннем патрабаванняў заканадаўства, парушэнне заканадаўства аб занятасці насельніцтва, адмаўленне ў прыёме на працу, непрад'яўленне прадугледжаных у галіне дзяржаўнага сацыяльнага страхавання дакументаў, справаздач і іншых матэрыялаў залічваюцца ў даходы бюджэту Фонду ў поўным аб'ёме.

Артыкул 6. Вызначыць, што ў 2011 годзе:

1. Выкананне бюджэту Фонду ажыццяўляецца праз адзіны казначэйскі рахунак.

2. Адкрыццё і абслугоўванне Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і іншымі банкамі рахункаў дзяржаўных органаў і бюджэтных арганізацый, іншых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў па адкрытых імі рахунках для размяшчэння сродкаў Фонду, а таксама выкананне аперацый са сродкамі Фонду, выкананне плацежных інструкцый на пералічэнне плацяжоў у Фонд ажыццяўляюцца без спагнання ўзнагароды (платы).

За карыстанне грашовымі сродкамі Фонду, якія знаходзяцца на рахунках у банках, у тым ліку ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь, банкі плацяць у даход бюджэту Фонду працэнты па стаўцы, вызначанай Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь за карыстанне грашовымі сродкамі рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў.

3. Залічэнне на бягучыя (разліковыя) рахункі, карт-рахункі, уклады (дэпазіты) і выплата з гэтых рахункаў пенсій, дапамог і іншых грашовых выплат, якія робяцца грамадзянам у адпаведнасці з заканадаўствам за кошт сродкаў Фонду, ажыццяўляюцца банкамі без спагнання ўзнагароджання (платы).

Артыкул 7. Вызначыць, што ў 2011 годзе:

1. Нарматыўныя прававыя акты, якія цягнуць павелічэнне або змяншэнне аб'ёму даходаў і (або) расходаў, прадугледжаных у бюджэце Фонду на 2011 год, прымаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь або з яго згоды.

2. Урад Рэспублікі Беларусь мае права ўносіць пры неабходнасці ў вызначаным парадку Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь прапановы аб удакладненні асобных паказчыкаў бюджэту Фонду на 2011 год не больш за адзін раз у квартал, калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі.

Артыкул 8. Вызначыць, што ў 2011 годзе Фонд у працэсе выканання бюджэту Фонду мае права ўносіць змяненні:

у квартальнае размеркаванне даходаў бюджэту Фонду;

у даходы бюджэту Фонду ў межах зацверджаных гадавых паступленняў;

у квартальнае размеркаванне расходаў бюджэту Фонду;

у расходы бюджэту Фонду па эканамічнай і праграмнай класіфікацыям расходаў бюджэту ў межах зацверджаных гадавых назначэнняў.

Артыкул 9. У 2011 годзе пералік будоўляў і аб'ектаў, якія фінансуюцца за кошт сродкаў Фонду, вызначаюцца ў дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме.

Артыкул 10. Сродкі Фонду, атрыманыя і не выкарыстаныя арганізацыямі ў 2011 годзе на фінансаванне спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці насельніцтва, а таксама выплат на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне, падлягаюць вяртанню ў бюджэт Фонду.

Артыкул 11. Прыпыніць дзеянне на 2011 год:

часткі другой артыкула 8 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 года "Аб пенсійным забеспячэнні" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г.,
№ 17, арт. 275; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2009 г., № 16, 2/1558);

часткі першай артыкула 4 (у частцы выплаты дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту) Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 1992 года "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей" у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2007 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 27, ст. 473; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 305, 2/1403);

часткі чацвёртай артыкула 16, часткі чацвёртай артыкула 18, часткі трэцяй артыкула 19 і артыкула 26 (у частцы фінансавання мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці насельніцтва за кошт сродкаў дзяржаўнага фонду садзейнічання занятасці), часткі другой артыкула 22 і часткі восьмай артыкула 24 (у частцы фінансавання расходаў, звязаных з выплатай пенсіі да дасягнення грамадзянамі агульнавызначанага пенсійнага ўзросту, за кошт сродкаў дзяржаўнага фонду садзейнічання занятасці), артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 года "Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 94, 2/1222; 2007 г., № 264, 2/1377; 2009 г., № 16, 2/1558; 2010 г., № 6, 2/1646; № 15, 2/1666);

падпункта 1.10 пункта 1 артыкула 44 (у частцы выплат дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, пенсійных выплат ваеннаслужачым тэрміновай вайсковай службы і членам іх сем'яў, дзяржаўным служачым, асобам, якія маюць права на пенсію за асобыя заслугі перад рэспублікай, і на сацыяльную пенсію, мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці насельніцтва) Бюджэтнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 2008 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 183, 2/1509).

Артыкул 12. Гэты Закон уваходзіць у сілу з 1 студзеня 2011 года.

 
 
Тэкст з'яўляецца неафіцыйным перакладам Закона.

Афіцыйнае апублікаванне ажыццяўляецца ў афіцыйным перыядычным выданні "Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь".

 
 
 
Дадатак 2
да Закона Рэспублікі Беларусь "Аб бюджэце дзяржаўнага
пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны
насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны
Рэспублікі Беларусь на 2011 год"

 

Расходы бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь

                                                                                                                                                                 (тыс. рублёў)

 

 

Выплата працоўных пенсій, пенсійных выплат дзяржаўным служачым, пенсій за асаблівыя заслугі перад рэспублікай, пенсій ваеннаслужачым тэрміновай вайсковай службы і членам іх сем'яў, сацыяльных пенсій, асобных відаў даплат, і таксама аказанне паслуг па выплаце пенсій і дапамог 16 452 864 782

Выплата дапамог па часовай непрацаздольнасці, цяжарнасці і родах, у сувязі з нараджэннем дзіцяці, жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, на пахаванне 3 452 972 375

Выплата пенсій і дапамог асобам, якія выехалі за мяжу, а таксама прыбылі ў Рэспубліку Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь 93 104 000

Выплата дадатковых прафесійных пенсій па дасягненні застрахаванымі асобамі агульнавызначанага пенсійнага ўзросту 4 726 000

Аказанне матэрыяльнай дапамогі непрацаздольным асобам, якія маюць у ёй патрэбу і атрымліваюць пенсіі са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання 7 000 000

Фінансаванне мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці насельніцтва — усяго 121 565 555

з іх субвенцыі ў бюджэты абласцей і бюджэт
г. Мінска 118 867 500

у тым ліку:

Брэсцкая вобласць 18 574 000

Віцебская вобласць 23 261 300

Гомельская вобласць 18 572 100

Гродзенская вобласць 14 715 500

Мінская вобласць 19 121 500

Магілёўская вобласць 17 185 000

г. Мінск 7 438 100

Фінансаванне выплат на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне — усяго 145 625 530

з іх сродкі, якія накіроўваюцца на:

змяншэнне кошту пуцёвак у аздараўленчыя лагеры з кругласутачным і дзённым знаходжаннем
дзяцей 91 224 000

аказанне дапамогі ў падрыхтоўцы стацыянарных аздараўленчых лагераў да працы ў летні перыяд 1 500 000

у тым ліку:

Брэсцкая вобласць 149 000

Віцебская вобласць 275 000

Гомельская вобласць 105 000

Гродзенская вобласць 214 000

Мінская вобласць 209 000

Магілёўская вобласць 180 000

г. Мінск 368 000

Фінансаванне спецыялізаваных
навучальна-спартыўных устаноў
Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 50 178 090

Фінансаванне дзейнасці дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, у тым ліку яго матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, — усяго 116 786 695

з іх дзяржаўная інвестыцыйная праграма 9 000 000

Фінансаванне развіцця стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання 48 975 000

з іх субвенцыі ў бюджэты абласцей і бюджэт
г. Мінска 48 975 000

у тым ліку:

Брэсцкая вобласць 13 655 000

Віцебская вобласць 14 320 000

г. Мінск 21 000 000

Іншыя расходы ў адпаведнасці з заканадаўствам аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні 553 198

Усяго 20 494 351 225

Прафіцыт (+) 197 009 000

Агульнае фінансаванне -197 009 000

Унутранае фінансаванне -197 009 000

Змяненне астаткаў сродкаў бюджэту* -197 009 000

 

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка

15 кастрычніка 2010 года, г. Мінск.

№ 173-З