Пастанова Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Аб Заяве Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь аб беларуска-расійскіх адносінах

Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:

1. Прыняць Заяву Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь аб беларуска-расійскіх адносінах (прыкладаецца).

2. Накіраваць гэту Заяву Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Лукашэнку А.Р., ва Урад Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Мядзведзеву Д.А., у Дзяржаўную Думу і Савет Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, Міжпарламенцкую Асамблею дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Міжпарламенцкую Асамблею Еўразійскага эканамічнага супольніцтва, Парламенцкую Асамблею Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, Парламенцкі Сход Саюза Беларусі і Расіі.

3. Апублікаваць гэту Заяву ў сродках масавай інфармацыі.

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь А. Рубінаў

7 кастрычніка 2010 года, г. Мінск.

№ 321-СР4/V