Пастанова Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Аб Заяве Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь аб беларуска-расійскіх адносінах

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:

1. Прыняць Заяву Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь аб беларуска-расійскіх адносінах (прыкладаецца).

2. Накіраваць гэту Заяву Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Лукашэнку А.Р., ва Урад Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Мядзведзеву Д.А., у Дзяржаўную Думу і Савет Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, Міжпарламенцкую Асамблею дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Міжпарламенцкую Асамблею Еўразійскага эканамічнага супольніцтва, Парламенцкую Асамблею Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, Парламенцкі Сход Саюза Беларусі і Расіі.

3. Апублікаваць гэту Заяву ў сродках масавай інфармацыі.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь У. Андрэйчанка.

7 кастрычніка 2010 г., г. Мінск.

№ 430-П4/VІ