Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь
"Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей"
 

Прыняты Палатай прадстаўнікоў   14 кастрычніка 2010 года

Ухвалены Саветам Рэспублікі       29 кастрычніка 2010 года

 

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 1992 года "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей" у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2007 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 27, ст. 473; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 305, 2/1403; 2009 г., № 276, 2/1603) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У абзацы другім часткі першай артыкула 3 словы "кнізе рэгістрацыі актаў" замяніць словамі "запісу акта".

2. Артыкул 9 дапоўніць часткай другой наступнага зместу:

"Дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці не прызначаецца ў выпадку нараджэння мёртвага дзіцяці.".

3. Частку трэцюю артыкула 10 дапоўніць словамі ", а таксама дзеці, народжаныя мёртвымі".

4. У артыкуле 13:

у частцы першай лічбы "80" замяніць лічбамі "100";

часткі чацвёртую і пятую пасля слоў "у памерах" дапоўніць словамі "і на ўмовах";

дапоўніць артыкул часткай шостай наступнага зместу:

"Асобам, якія ажыццяўляюць догляд дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў і адначасова навучаюцца ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне пасляўніверсітэцкай адукацыі, дапамога прызначаецца (выплачваецца);

тым, хто атрымлівае стыпендыю, — у памеры 50 працэнтаў дапамогі, прадугледжанай часткай першай гэтага артыкула;

тым, хто не атрымлівае стыпендыі, — у памерах і на ўмовах, прадугледжаных часткамі першай і трэцяй гэтага артыкула.".

5. У артыкуле 15:

абзац першы часткі першай дапоўніць словамі ", усынавіцелі (удачарыцелі)";

дапоўніць артыкул часткай шостай наступнага зместу:

"Умовы, прадугледжаныя часткамі другой — пятай гэтага артыкула, распаўсюджваюцца таксама на сем'і, якія ўсынавілі (удачарылі) дзяцей.".

6. У частцы чацвёртай артыкула 16:

пасля слоў "у якіх бацьку" дапоўніць частку словамі ", усынавіцелю (удачарыцелю)";

словы "ён не працуе і не мае" замяніць словамі "яны не працуюць і не маюць".

7. У артыкуле 17:

абзац пяты пасля слоў "вышэйшай адукацыі" дапоўніць словамі "ў дзённай форме атрымання адукацыі";

абзац сёмы пасля слоў "не працуюць" дапоўніць словамі "або зарэгістраваныя ў якасці беспрацоўных без выплаты дапамогі па беспрацоўі";

дапоўніць артыкул абзацам восьмым наступнага зместу:

"дзяцей-інвалідаў, якія навучаюцца на факультэтах даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, падрыхтоўчых аддзяленнях, падрыхтоўчых курсах і не працуюць, — па дзень дасягнення імі ўзросту 18 гадоў.".

8. У частцы першай артыкула 20:

першы сказ пасля слова "бацька" дапоўніць словамі ", усынавіцель (удачарыцель)";

у другім сказе слова "або бацька" замяніць словамі ", бацька, усынавіцель (удачарыцель), апякун, папячыцель".

9. У артыкуле 23:

у назве артыкула, частках першай і другой, абзацы другім часткі чацвёртай словы "кнізе рэгістрацыі актаў" замяніць словамі "запісу акта";

пасля часткі трэцяй дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

"Пры вынясенні судом рашэння аб выключэнні з запісу акта аб нараджэнні звестак аб бацьку дзіцяці надбаўка, прадугледжаная часткай першай гэтага артыкула, прызначаецца з даты ўваходжання ў законную сілу такога рашэння.";

часткі чацвёртую і пятую лічыць адпаведна часткамі пятай і шостай.

10. У абзацы другім часткі другой артыкула 24:

словы "папраўчай установе" замяніць словамі "ўстанове крымінальна-выканаўчай сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь";

пасля слова "судоў" дапоўніць абзац словамі ", знаходзіцца ў лячэбна-працоўным прафілакторыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, дзе не мае заробку, з якога могуць быць спагнаныя аліменты".

11. У артыкуле 27:

частку восьмую пасля слоў "па накіраванні дадзеных органаў" дапоўніць словамі ", асобам, якія працуюць у камерцыйных арганізацыях з сярэдняй колькасцю работнікаў за каляндарны год да 15 чалавек уключна, у індывідуальных прадпрымальнікаў, прыватных натарыусаў";

дапоўніць артыкул часткамі дзявятай і дзясятай наступнага зместу:

"У выпадку неатрымання на працягу 6 месяцаў запар прызначаных органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне дзяржаўных дапамог і надбавак да іх, што выплачваюцца праз аб'екты паштовай сувязі, арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць па дастаўцы пенсій і дапамог, іх выплата прыпыняецца з першага чысла месяца, які ідзе за месяцам, у якім скончыўся шасцімесячны тэрмін. Аднаўленне выплаты дзяржаўных дапамог і надбавак да іх ажыццяўляецца з дня падачы адпаведнай заявы ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

Сумы дзяржаўных дапамог і надбавак да іх, прызначаныя органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і пералічаныя ў банкі пасля надыходу абставін, што цягнуць спыненне выплаты дзяржаўных дапамог і надбавак да іх, прадугледжаных часткамі першай і другой артыкула 32 гэтага Закона, падлягаюць вяртанню раённым (гарадскім) упраўленням (аддзелам) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне на падставе іх распараджэнняў. Калі на момант паступлення ў банк распараджэння сумы дзяржаўных дапамог і надбавак да іх выдадзеныя, іх спагнанне ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам.".

12. У артыкуле 28:

у частцы другой:

абзац чацвёрты пасля слоў "якія не маюць права на дапамогу па цяжарнасці і родах" дапоўніць словамі "альбо якія не скарысталіся гэтым правам";

дапоўніць частку абзацам шостым наступнага зместу:

"на дапамогу па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў — для асоб, якія не працуюць і не атрымліваюць пенсіі, але фактычна ажыццяўляюць догляд дзіцяці-інваліда, — дзень устанаўлення дзіцяці інваліднасці; для асоб, якія знаходзяцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў, — дзень устанаўлення дзіцяці інваліднасці ў перыяд такога водпуску, дзень прадастаўлення водпуску па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў, калі інваліднасць устаноўлена раней.";

частку шостую выключыць;

частку сёмую лічыць часткай шостай.

13. У частцы першай артыкула 29 словы "дамах дзіцяці, дамах-інтэрнатах або" замяніць словамі "дзіцячых інтэрнатных установах, дзяржаўных спецыялізаваных установах для непаўналетніх, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе і рэабілітацыі,".

14. Артыкул 32 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 32. Спыненне выплаты дзяржаўных дапамог і надбавак да іх

Выплата дзяржаўных дапамог спыняецца ў выпадку:

пазбаўлення бацькоў (адзінага з бацькоў) бацькоўскіх правоў;

адмены ўсынаўлення (удачарэння);

адабрання дзіцяці;

адмены апекі, папячыцельства;

смерці дзіцяці;

смерці атрымальніка дзяржаўнай дапамогі;

змяшчэння дзіцяці ў дзіцячую інтэрнатную ўстанову, дзяржаўную спецыялізаваную ўстанову для непаўналетніх, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе і рэабілітацыі, установу адукацыі з кругласутачным рэжымам знаходжання;

выезду дзяцей за межы Рэспублікі Беларусь тэрмінам больш чым на 2 месяцы (за выключэннем выплаты дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў асобам, якія знаходзяцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў, а таксама выплаты дапамог непрацуючым жонкам асоб, якія працуюць у дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах Рэспублікі Беларусь);

у іншых выпадках, прадугледжаных гэтым Законам.

Выплата надбавак да дзяржаўных дапамог спыняецца ў выпадку спынення выплаты адпаведнай дзяржаўнай дапамогі, а таксама надыходу абставін, прадугледжаных артыкуламі 23—26 гэтага Закона.

Залішне выплачаныя сумы дзяржаўных дапамог і надбавак да іх падлягаюць вяртанню атрымальнікам у парадку, вызначаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.".

Артыкул 2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін:

прывесці рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць прывядзенне рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, якія падпарадкаваныя Ураду Рэспублікі Беларусь, іх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры па рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 3. Гэты Закон уваходзіць у сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 2, якія ўваходзяць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона, а таксама абзаца другога пункта 11 артыкула 1, які ўваходзіць у сілу з 1 студзеня 2011 года.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

А. Лукашэнка.

16 лістапада 2010 года, г. Мінск.

№ 191-З

 

Тэкст з'яўляецца неафіцыйным перакладам Закона.

Афіцыйнае апублікаванне ажыццяўляецца ў афіцыйным перыядычным выданні "Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь".