Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь па пытаннях жыллёвых адносін

Прыняты Палатай прадстаўнікоў                   14 кастрычніка 2010 года

Адобраны Саветам Рэспублікі                       29 кастрычніка 2010 года

 

Артыкул 1. Унесці ў частку чацвёртую артыкула 32 Закона Рэспублікі Беларусь ад 11 лістапада 1991 года "Аб сацыяльнай абароне інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь" у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2009 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1991 г.,
№ 34, ст. 611; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2009 г.,
№ 173, 2/1600) наступныя змяненні:

словы "Маламаёмныя інваліды І і ІІ групы" замяніць словам "Інваліды";

словы "аднаразовае" і "па-за чаргой" выключыць.

Артыкул 2. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2005 года "Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 2, 2/1170; 2007 г., № 305, 2/1402; 2008 г.,
№ 14, 2/1412) наступныя змяненні:

1. У пункце 3 артыкула 8, пункце 2 артыкула 9 і пункце 1 артыкула 14 словы "па дзённай форме навучання" замяніць словамі "ў дзённай форме атрымання адукацыі".

2. У артыкуле 10:

у пунктах 1 і 5 словы "па дзённай форме навучання" замяніць словамі "ў дзённай форме атрымання адукацыі";

з часткі першай пункта 2 словы "дзяржаўнага жыллёвага фонду" выключыць.

3. У артыкуле 12:

у пункце 1:

у частцы першай:

слова "бязвыплатных" выключыць;

словы "ва ўласнасці жылога памяшкання або ў карыстанні жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду" і "жылое памяшканне дзяржаўнага жыллёвага фонду" замяніць адпаведна словамі "ва ўласнасці або ў карыстанні жылога памяшкання" і "жылое памяшканне";

у частцы другой слова "двух" замяніць словам "шасці";

з часткі першай пункта 2 словы "дзяржаўнага жыллёвага фонду" выключыць.

Артыкул 3. Пункт 18 Палажэння аб парадку аднаўлення правоў грамадзян, пацярпелых ад рэпрэсій у 20—80-х гадах, зацверджанага Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 1990 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 1 (3), ст. 3; Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1991 г., № 33, ст. 607; 1992 г., № 2, ст. 37), выключыць.

Артыкул 4. Пункт 9 Пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 6 чэрвеня 1991 года "Аб парадку рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій 20—80-х гадоў у Рэспубліцы Беларусь" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Белаырускай ССР, 1991 г., № 23, ст. 325; Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1991 г.,
№ 33, ст. 607) выключыць.

Артыкул 5. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь прывесці рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам.

Артыкул 6. Гэты Закон уваходзіць у сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

А. Лукашэнка

16 лістапада 2010 года, г. Мінск.

№ 192-З

 

Тэкст з'яўляецца неафіцыйным перакладам Закона.

Афіцыйнае апублікаванне ажыццяўляецца ў афіцыйным перыядычным выданні «Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь».