Закон Рэспублікі Беларусь

Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Французскай Рэспублікі
аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, адукацыі, навукі і тэхнікі, сродкаў масавай інфармацыі

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 11 лістапада 2010 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 17 лістапада 2010 года

Ратыфікаваць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Французскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, адукацыі, навукі і тэхнікі, сродкаў масавай інфармацыі, падпісанае ў г. Парыжы 20 студзеня 2010 года.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка

2 снежня 2010 года, г. Мінск.

№ 203-З