Закон Рэспублікі Беларусь

 

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў
у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь

 

Прыняты Палатай прадстаўнікоў                   24 лістапада 2010 года

Ухвалены Саветам Рэспублікі                       10 снежня 2010 года

 

Артыкул 1. У частцы чацвёртай артыкула 51 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1992 года "Аб воінскім абавязку і вайсковай службе" ў рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2003 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 29, арт. 501; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г.,
№ 85, 2/976) словы "ў раёнах, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС" і "ў гэтых раёнах" замяніць словамі "на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання".

Артыкул 2. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года "Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г.,
№ 147, 2/1336) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У артыкуле 12:

у пункце 6 словы "якія пражываюць" замяніць словамі "якія пастаянна (пераважна) пражываюць або вучацца ва ўстановах адукацыі";

падпункт 10.1 пункта 10 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"10.1. Адзін з бацькоў (асоба, якая яго замяняе):

які накіроўваецца разам з непаўналетнімі дзецьмі (непаўналетнім дзіцем) згодна з заключэннем урачэбна-кансультацыйнай камісіі дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя ў санаторна-курортную арганізацыю (аддзяленне) для бацькоў з дзецьмі;

які суправаджае дзіця ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў, якое пастаянна (пераважна) пражывае на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення, у зоне з правам на адсяленне і ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем;";

падпункт 12.1 пункта 12 пасля слоў "Чарнобыльскай АЭС" і "знаходжання" дапоўніць адпаведна словамі "непаўналетніх" і "гэтых".

2. У пункце 1 артыкула 14:

у падпункце 1.16 слова "дзеці," замяніць словамі "непаўналетнія дзеці, якія пастаянна (пераважна)";

з падпункта 1.17 словы "па накіраванні дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя да месца аказання медыцынскай дапамогі і назад" выключыць.

3. У артыкуле 15:

у пункце 5 слова "дзеці," замяніць словамі "непаўналетнія дзеці, якія пастаянна (пераважна)";

пункт 7 пасля слова "маюць" дапоўніць словам "непаўналетнія".

Артыкул 3. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2009 года "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2009 г., № 17, 2/1561) наступныя дапаўненні і змяненні:

1. У артыкуле 15:

пасля абзаца другога дапоўніць артыкул абзацам наступнага зместу:

"непаўналетніх дзяцей, якія вучацца ва ўстановах адукацыі на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання і пражываюць на тэрыторыі, што не падверглася радыеактыўнаму забруджванню";

абзацы трэці і чацвёрты лічыць адпаведна абзацамі чацвёртым і пятым.

2. Падпункт 2.3 пункта 2 артыкула 21, падпункт 2.3 пункта 2 артыкула 22 і падпункт 2.3 пункта 2 артыкула 23 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2.3. бясплатны праезд у пасажырскіх цягніках або вагонах фарміравання Беларускай чыгункі, на аўтамабільным пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных і нерэгулярных зносін ад месца жыхарства да месца санаторна-курортнага лячэння або аздараўлення і назад пры накіраванні на санаторна-курортнае лячэнне або аздараўленне ў складзе арганізаваных груп у санаторна-курортныя арганізацыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку размешчаныя за межамі Рэспублікі Беларусь;".

3. Назву главы 5 пасля слоў "якія працуюць" дапоўніць словамі ", якія вучацца".

4. Дапоўніць Закон артыкулам 27 1 наступнага зместу:

"Артыкул 27 1. Ільготы непаўналетнім дзецям, якія вучацца ва ўстановах адукацыі на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання і пражываюць на тэрыторыі, што не падверглася радыеактыўнаму забруджванню

Непаўналетнія дзеці, якія вучацца ва ўстановах адукацыі на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення, зоне з правам на адсяленне, зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем і пражываюць на тэрыторыі, якая не падверглася радыеактыўнаму забруджванню, маюць права на:

бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне (пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў і адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў) або аздараўленне (пры адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў) тэрмінам да аднаго месяца ў парадку і на ўмовах, якія вызначаюцца заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

бясплатны праезд у пасажырскіх цягніках або вагонах фарміравання Беларускай чыгункі, на аўтамабільным пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных і нерэгулярных зносін ад месца жыхарства да месца санаторна-курортнага лячэння або аздараўлення і назад пры накіраванні на санаторна-курортнае лячэнне або аздараўленне ў складзе арганізаваных груп у санаторна-курортныя арганізацыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку размешчаныя за межамі Рэспублікі Беларусь;

бясплатнае харчаванне ў час навучання ў агульнаадукацыйных установах на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.".

Артыкул 4. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года "Аб статусе ваеннаслужачых" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 15, 2/1652) наступныя змяненні:

1. У абзацы шостым часткі першай артыкула 3 слова "замежных" замяніць словам "іншых".

2. Першы сказ часткі пятай артыкула 11 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Ваеннаслужачым за перыяды часовай непрацаздольнасці, знаходжання на лячэнні, у службовых камандзіроўках, а ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі, таксама за перыяды знаходжання ў водпусках захоўваецца выплата асноўных і дадатковых відаў грашовага забеспячэння.".

Артыкул 5. Гэты Закон уваходзіць у сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
А. Лукашэнка

27 снежня 2010 года, г. Мінск.

№ 224-З
 

Тэкст з'яўляецца неафіцыйным перакладам Закона.

Афіцыйнае апублікаванне ажыццяўляецца ў афіцыйным перыядычным выданні «Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь».