Закон Рэспублікі Беларусь

Аб ратыфікацыі Пагаднення
аб супрацоўніцтве па супрацьдзеянні нелегальнай працоўнай міграцыі з трэціх дзяржаў

Прыняты Палатай прадстаўнікоў

21 снежня 2010 года

Ухвалены Саветам Рэспублікі

22 снежня 2010 года

Ратыфікаваць Пагадненне аб супрацоўніцтве па супрацьдзеянні нелегальнай працоўнай міграцыі з трэціх дзяржаў, падпісанае ў г. Санкт-Пецярбургу 19 лістапада 2010 года.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка

28 снежня 2010 года, г. Мінск.

№ 219-З