Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі
Беларусь "Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь"

 

Прыняты Палатай прадстаўнікоў                          2 снежня 2010 года

Ухвалены Саветам Рэспублікі                            10 снежня 2010 года

 

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2007 года "Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 173, 2/1360) наступныя дапаўненні і змяненні:

1. У частцы першай артыкула 2:

абзац другі пасля слова "грамадзян" дапоўніць словамі "Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства (далей, калі не ўказана іншае, — грамадзяне)";

абзац шосты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"вышук асоб, што ўчынілі злачынствы, асоб, якія хаваюцца ад органаў, што вядуць крымінальны працэс, асоб, якія ўхіляюцца ад адбывання пакарання або іншых мер крымінальнай адказнасці, без вестак прапаўшых і іншых асоб у выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, устанаўленне асоб, якія падлягаюць прыцягненню да адміністрацыйнай адказнасці, у адпаведнасці з кампетэнцыяй органаў унутраных спраў;".

2. Частку другую артыкула 10 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Кіраўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у выпадках, вызначаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, узгадняюць кандыдатуры на пасады кіраўнікоў (намеснікаў кіраўнікоў) органаў унутраных спраў (іх падраздзяленняў), якія ўваходзяць у структуру гэтых выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама працягненне або скасаванне кантрактаў аб службе ў органах унутраных спраў з названымі службовымі асобамі.".

3. У артыкуле 16:

частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Міліцыя грамадскай бяспекі вырашае наступныя задачы:

забеспячэнне асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян;

ахова грамадскага парадку і забеспячэнне грамадскай бяспекі;

прафілактыка, выяўленне, спыненне злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў;

арганізацыя выканання і адбывання пакаранняў у выглядзе грамадскіх работ, папраўчых работ, абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, выканання пакарання ў выглядзе пазбаўлення права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, акрамя прадугледжаных законам выпадкаў, калі выкананне гэтага віду пакарання ажыццяўляецца ўстановамі крымінальна-выканаўчай сістэмы, выканання іншых мер крымінальнай адказнасці;

удзел у межах кампетэнцыі ў ажыццяўленні вышуку асоб, што ўчынілі злачынствы, асоб, якія ўхіляюцца ад адбывання пакаранняў, названых у абзацы пятым гэтай часткі, або іншых мер крымінальнай адказнасці, а таксама іншых асоб у выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

устанаўленне асобаў, якія падлягаюць прыцягненню да адміністрацыйнай адказнасці, у адпаведнасці з кампетэнцыяй органаў унутраных спраў;

забеспячэнне ўтрымання асобаў пад вартай у ізалятарах часовага ўтрымання органаў унутраных спраў.";

частку другую пасля слоў "служба ўчастковых інспектараў міліцыі," дапоўніць словамі "крымінальна-выканаўчыя інспекцыі,".

4. Артыкул 21 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 21. Органы і ўстановы крымінальна-выканаўчай сістэмы

Органы і ўстановы крымінальна-выканаўчай сістэмы (Дэпар-
тамент выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў і падпарадкаваныя яму падраздзяленні і ўстановы) ажыццяўляюць функцыі ў сферы:

выканання і адбывання пакаранняў у выглядзе абмежавання свабоды з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, арышту, пазбаўлення волі, пажыццёвага зняволення, выканання пакаранняў у выглядзе смяротнага пакарання, пазбаўлення права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, прызначанага ў якасці дадатковага пакарання да арышту, пазбаўленню волі, пакаранню ў выглядзе абмежавання свабоды з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, да адбывання асноўнага пакарання;

прымусовай ізаляцыі і медыка-сацыяльнай рэадаптацыі з абавязковым прыцягненнем да працы грамадзян, якія знаходзяцца ў лячэбна-працоўных прафілакторыях;

выканання меры стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту, актаў амністыі і памілавання;

ажыццяўлення вышуку асоб, якія ўхіляюцца ад адбывання пакаранняў, названых у абзацы другім гэтай часткі, прымусовай ізаляцыі і медыка-сацыяльнай рэадаптацыі з абавязковым прыцягненнем да працы.

Арганізацыйная структура, формы, метады і накірункі дзейнасці органаў і ўстаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы вызначаюцца заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.".

5. У абзацы дванаццатым артыкула 22:

словы "адміністрацыйныя правапарушэнні," і "або адміністрацыйны" выключыць;

пасля слоў "мерапрыемствы па" дапоўніць абзац словамі "выяўленні асоб, якія падлягаюць прыцягненню да адміністрацыйнай адказнасці,".

6. З абзаца трэцяга часткі першай артыкула 24 словы "(рэвізій) фінансава-гаспадарчай дзейнасці" выключыць.

7. Артыкул 42 пасля слоў "грамадзян" і "Грамадзяне" дапоўніць словамі "Рэспублікі Беларусь".

Артыкул 2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у чатырохмесячны тэрмін:

забяспечыць прывядзенне нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры па рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 3. Гэты Закон уваходзіць у сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка

31 снежня 2010 года, г. Мінск.

№ 227-З

 

Тэкст з'яўляецца неафіцыйным перакладам Закона.

Афіцыйнае апублікаванне ажыццяўляецца ў афіцыйным перыядычным выданні «Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь»