Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змянення і дапаўнення ў Закон Рэспублікі Беларусь "Аб аператыўна-
вышуковай дзейнасці"

 

Прыняты Палатай прадстаўнікоў

2 снежня 2010 года

Ухвалены Саветам Рэспублікі
10 снежня 2010 года

Артыкул 1. Унесці ў частку сёмую артыкула 6 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 года "Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь,
1999 г., № 57, 2/64; 2008 г., № 184, 2/1514) наступныя змяненне і дапаўненне:

абзац пяты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"падбухторваць, схіляць, па-дахвочваць грамадзян да ўчынення супрацьпраўных дзеянняў (правакацыя);";

пасля абзаца пятага дапоўніць частку абзацам наступнага зместу:

"штучна ствараць становішча (сітуацыю), а роўна аказваць на асобу, у дачыненні да якой праводзіцца аператыўна-вышуковае мерапрыемства, уздзеянне, якія выключаюць магчымасць свабоднага выбару гэтай асобай характару сваіх дзеянняў, у тым ліку рэалізацыі права на добраахвотную адмову ад злачынства;";

абзац шосты лічыць абзацам сёмым.

Артыкул 2. Гэты Закон уваходзіць у сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка

31 снежня 2010 года, г. Мінск.

№ 226-З

 

Тэкст з'яўляецца неафіцыйным перакладам Закона.

Афіцыйнае апублікаванне ажыццяўляецца ў афіцыйным перыядычным выданні «Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь»