Закон Рэспублікі Беларусь
Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі

Прыняты Палатай прадстаўнікоў                        2 снежня 2010 года
Ухвалены Саветам Рэспублікі                            22 снежня 2010 года

Артыкул 1. Унесці ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі ад 23 ліпеня 2008 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008  г., №  187, 2/1522; 2010 г., № 120, 2/1672) наступныя дапаўненні і змяненні:

1. Абзац сёмы артыкула 24 дапоўніць словамі ", а таксама выпадкі, калі іншыя арганізацыі могуць быць залогатрымальнікамі зямельных участкаў, права арэнды зямельных участкаў".

2. У артыкуле 50:

частку першую дапоўніць словамі ", а ў выпадках, вызначаных заканадаўчымі актамі, выдадзенымі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, — па іншых дагаворах, якія заключаюцца з іншымі арганізацыямі";

частку сёмую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Залогатрымальнікамі зямельных участкаў і права арэнды зямельных участкаў могуць быць банкі, якія адпавядаюць патрабаванням, вызначаным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, а таксама іншыя арганізацыі ў выпадках, вызначаных заканадаўчымі актамі, выдадзенымі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.";

у частцы дзявятай слова "банк-залогатрымальнік" замяніць словам "залогатрымальнік".

Артыкул 2. Гэты Закон уваходзіць у сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка

7 студзеня 2011 года, г. Мінск.

№ 232-З

Тэкст з'яўляецца неафіцыйным перакладам Закона. Афіцыйнае апублікаванне ажыццяўляецца ў афіцыйным перыядычным выданні "Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь".