Закон Рэспублікі Беларусь
Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб дарожным руху"

Прыняты Палатай прадстаўнікоў        2 снежня 2010 года
Ухвалены Саветам Рэспублікі            22 снежня 2010 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2008 года "Аб дарожным руху" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 14, 2/1410; 2009 г., № 119, 2/1569) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. Артыкул 5 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 5. Вадзіцельскае пасведчанне

Вадзіцельскае пасведчанне — дакумент, які пацвярджае права кіравання механічным транспартным сродкам або самаходнай машынай адпаведнай катэгорыі.

У Рэспубліцы Беларусь выдаюцца:

вадзіцельскае пасведчанне на права кіравання мапедам, матацыклам, аўтамабілем, саставам транспартных сродкаў, трамваем, тралейбусам;

вадзіцельскае пасведчанне на права кіравання колавым трактарам, самаходнай машынай (пасведчанне трактарыста-машыніста).

Тэрмін дзеяння вадзіцельскіх пасведчанняў, што выдаюцца ў Рэспубліцы Беларусь, складае дзесяць гадоў, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь. Вадзіцельскія пасведчанні, выдадзеныя да 1 лютага 2011 года, захоўваюць сваё дзеянне на працягу тэрміну, на які яны былі выдадзены.

Пры абмене вадзіцельскіх пасведчанняў, выдадзеных да 1 лютага 2011 года, катэгорыі і падкатэгорыі механічных транспартных сродкаў, саставаў транспартных сродкаў, на якія даецца права кіравання, вызначаюцца Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Асобы, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, маюць права кіраваць механічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пры наяўнасці сапраўднага вадзіцельскага пасведчання, якое выдадзена замежнай дзяржавай і адпавядае патрабаванням Канвенцыі аб дарожным руху, падпісанай у г. Вене 8 лістапада 1968 года, альбо сапраўднага вадзіцельскага пасведчання, якое выдадзена замежнай дзяржавай і складзена на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь, альбо сапраўднага вадзіцельскага пасведчання, якое выдадзена замежнай дзяржавай і суправаджаецца завераным у вызначаным парадку перакладам тэксту вадзіцельскага пасведчання на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь.

Асобы, якія пераехалі на пастаяннае жыхарства ў Рэспубліку Беларусь і маюць сапраўднае вадзіцельскае пасведчанне, якое выдадзена замежнай дзяржавай, лічацца не маючымі права кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па сканчэнні 90 дзён з даты выдачы такім асобам пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або пасведчання на права жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь да атрымання такімі асобамі вадзіцельскага пасведчання ў Рэспубліцы Беларусь.".

2. У артыкуле 8:

у частцы першай словы "арганізацыямі, ім упаўнаважанымі" замяніць словамі "падпарадкаванымі яму арганізацыямі";

у частцы другой словы "арганізацый, ім упаўнаважаных" замяніць словамі "падпарадкаваных ім арганізацый".

3. У артыкуле 10:

абзацы восьмы і дзявяты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"вызначае парадак рэгістрацыі транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для перавозкі небяспечных грузаў, у тым ліку транспартных сродкаў, якія належаць Міністэрству абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрству ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Камітэту дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнаму пагранічнаму камітэту Рэспублікі Беларусь, іншым войскам і вайсковым фарміраванням Рэспублікі Беларусь, зняцця з уліку транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для перавозкі небяспечных грузаў, і ўнясення змяненняў у дакументы, звязаныя з іх рэгістрацыяй;

вызначае парадак допуску транспартных сродкаў да перавозкі небяспечных грузаў, у тым ліку транспартных сродкаў, якія належаць Міністэрству абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрству ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Камітэту дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнаму пагранічнаму камітэту Рэспублікі Беларусь, іншым войскам і вайсковым фарміраванням Рэспублікі Беларусь;";

у абзацы чатырнаццатым словы "даведкі аб прыдатнасці" замяніць словамі "медыцынскай даведкі аб стане здароўя, што пацвярджае прыдатнасць";

пасля абзаца чатырнаццатага дапоўніць артыкул абзацамі наступнага зместу:

"зацвярджае Палажэнне аб Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі;

вызначае пералік транспартных сродкаў (за выключэннем транспартных сродкаў, у якіх едуць асобы, што ахоўваюцца), самаходных машын, якія падлягаюць суправаджэнню, вызначае парадак арганізацыі іх суправаджэння, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, а таксама парадак арганізацыі суправаджэння ўдзельнікаў масавых мерапрыемстваў, што праводзяцца на дарозе;

вызначае парадак выкарыстання транспартнымі сродкамі аператыўнага прызначэння спецыяльнай светлавой і гукавой сігналізацыі;";

абзацы пятнаццаты — дзевятнаццаты лічыць адпаведна абзацамі васямнаццатым — дваццаць другім;

абзац дваццаць першы выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"забяспечвае арганізацыю масавай вытворчасці прызначаных для абазначэння ўдзельнікаў дарожнага руху святлоадбівальных элементаў, камізэлек павышанай бачнасці з элементамі з святлоадбівальнага матэрыялу, а таксама інфармаванне насельніцтва аб неабходнасці іх выкарыстання;".

4. У артыкуле 11:

у частцы першай:

у абзацы пятым словы "іх устараненню" замяніць словамі "каардынацыі дзеянняў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па ўстараненні такіх прычын і умоў";

пасля абзаца дзявятага дапоўніць частку абзацам наступнага зместу:

"зацвярджае формы бланка вадзіцельскага пасведчання на права кіравання мапедам, матацыклам, аўтамабілем, саставам транспартных сродкаў, трамваем, тралейбусам і талона да яго;";

абзац дзясяты лічыць абзацам адзінаццатым;

у частцы другой:

абзац другі выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"ажыццяўляе кантроль за выкананнем Правіл дарожнага руху і іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне дарожнага руху, а таксама выконвае іншыя кантрольныя (наглядныя) функцыі, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;";

абзацы трэці — пяты выключыць;

абзацы шосты — дваццаць першы лічыць адпаведна абзацамі трэцім — васямнаццатым;

абзац пяты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"ажыццяўляе выдачу, абмен вадзіцельскіх пасведчанняў на права кіравання мапедам, матацыклам, аўтамабілем, саставам транспартных сродкаў, трамваем, тралейбусам і выдачу талонаў да іх;";

у абзацы трынаццатым словы "іх устараненню" замяніць словамі "каардынацыі дзеянняў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па ўстараненні такіх прычын і ўмоў";

абзац пятнаццаты пасля слоў "самаходных машын" дапоўніць словамі ", удзельнікаў масавых мерапрыемстваў, што праводзяцца на дарозе".

5. У артыкуле 12:

абзац другі выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"ажыццяўляе кантроль за захаваннем парадку правядзення дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў на дыягнастычных станцыях, парадку аказання паслуг па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі вадзіцеляў і асоб, якія навучаюць кіраванню механічнымі транспартнымі сродкамі, а таксама выконвае іншыя кантрольныя (наглядныя) функцыі, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;";

абзац чацвёрты выключыць;

абзацы пяты — дзясяты лічыць адпаведна абзацамі чацвёртым — дзявятым.

6. У артыкуле 13:

абзац пяты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"ажыццяўляе выдачу, абмен вадзіцельскіх пасведчанняў на права кіравання колавым трактарам, самаходнай машынай і выдачу талонаў да іх;";

абзацы сёмы і восьмы выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"зацвярджае формы бланка вадзіцельскага пасведчання на права кіравання колавым трактарам, самаходнай машынай і талона да яго;

забяспечвае выкананне патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне дарожнага руху, якія датычацца канструкцыі колавых трактароў, прычэпаў да іх і самаходных машын, прылад да іх і запасных частак пры іх распрацоўцы, пастаноўцы на вытворчасць і пераабсталяванні;";

пасля абзаца восьмага дапоўніць артыкул абзацам наступнага зместу:

"выконвае кантрольныя (наглядныя) функцыі, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;";

абзац дзявяты лічыць абзацам дзясятым.

7. У артыкуле 14:

абзац другі выключыць;

абзацы трэці — пяты лічыць адпаведна абзацамі другім — чацвёртым;

у абзацы другім словы "спецыялізаваныя адзіныя праграмы" замяніць словамі "тыпавыя навучальныя праграмы спецыяльнай";

абзац трэці выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"выконвае кантрольныя (наглядныя) функцыі, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;".

8. Артыкул 16 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 16. Паўнамоцтвы мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у галіне дарожнага руху

Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ў галіне дарожнага руху:

выяўляюць у межах сваёй кампетэнцыі прычыны і ўмовы, што садзейнічаюць парушэнню Правіл дарожнага руху і (або) учыненню дарожна-транспартных здарэнняў, і прымаюць своечасовыя захады па іх устараненні;

прымаюць меры па забеспячэнні вадзіцеляў транспартных сродкаў спецыяльна абсталяванымі месцамі для стаянкі (захоўвання) транспартных сродкаў;

забяспечваюць у межах сваёй кампетэнцыі выкананне патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне дарожнага руху на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак;

распрацоўваюць і рэалізуюць рэгіянальныя праграмы забеспячэння бяспекі дарожнага руху;

арганізуюць дарожны рух на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак;

забяспечваюць вырашэнне пытанняў збору і ўтылізацыі транспартных сродкаў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

арганізуюць правядзенне мерапрыемстваў па прапагандзе бяспечных паводзін на дарогах удзельнікаў дарожнага руху;

арганізуюць правядзенне мерапрыемстваў па медыцынскім забеспячэнні бяспекі дарожнага руху;

ажыццяўляюць іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.".

9. У артыкуле 19:

у частцы другой:

у абзацы першым слова "ўводзяцца" замяніць словамі "могуць уводзіцца";

абзацы чацвёрты і пяты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"дарожна-транспартнага здарэння і ажыццяўлення працэсуальных дзеянняў;

аб'яўлення ў вызначаным парадку папярэджання аб неспрыяльных умовах надвор'я (метэаралагічных);";

абзац дзявяты дапоўніць словамі ", удзельнікаў масавых мерапрыемстваў, што праводзяцца на дарозе";

абзац другі часткі трэцяй выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"усіх дарог — Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыяй, а пры ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў, аварый і іншых надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару — таксама Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, тэрытарыяльнымі органамі па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь;".

10. У артыкуле 23:

часткі чацвёртую і пятую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Пералік захворванняў і супрацьпаказанняў, якія перашкаджаюць кіраванню механічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі, вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Асобе, якая дапушчана па медыцынскіх паказаннях да кіравання механічным транспартным сродкам, самаходнай машынай, выдаецца медыцынская даведка аб стане здароўя, што пацвярджае прыдатнасць да кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі. Форма і парадак запаўнення даведкі зацвярджаюцца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.";

у абзацы трэцім часткі шостай слова "вадзіцеляў-інвалідаў" замяніць словамі "вадзіцеляў — інвалідаў І і ІІ групы";

частку восьмую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Асоба, пазбаўленая права кіравання механічным транспартным сродкам, самаходнай машынай за кіраванне імі ў стане алкагольнага ап'янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, альбо за перадачу кіравання механічным транспартным сродкам, самаходнай машынай такой асобе, а таксама за адмову ад праходжання ў вызначаным парадку праверкі (агляду) на прадмет вызначэння стану алкагольнага ап'янення альбо стану, выкліканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, а таксама за ўжыванне вадзіцелем алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва, наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў пасля падачы супрацоўнікам органаў унутраных спраў сігналу аб спыненні транспартнага сродку альбо пасля ўчынення дарожна-транспартнага здарэння, удзельнікам якога ён з'яўляўся, да праходжання праверкі (агляду) на прадмет вызначэння стану алкагольнага ап'янення альбо стану, выкліканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, павінна прайсці абавязковы медыцынскі агляд перад аднаўленнем такога права, але не раней чым за адзін месяц да заканчэння тэрміну пазбаўлення права кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі.";

у частцы дзявятай:

у абзацы другім словы "якія забараняюць допуск асобаў да кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі або ўстанаўліваюць абмежаванні права кіравання імі" замяніць словамі "якія перашкаджаюць кіраванню механічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі";

у абзацы трэцім словы "якія забараняюць допуск асобаў да кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі або ўстанаўліваюць абмежаванні права кіравання імі" замяніць словамі "якія перашкаджаюць кіраванню механічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі";

абзац другі часткі дзясятай выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"пры выдачы і абмене вадзіцельскага пасведчання, выдачы талона да яго, а таксама пры іх вяртанні;".

11. Артыкул 24 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 24. Катэгорыі і падкатэгорыі механічных транспартных сродкаў, саставаў транспартных сродкаў, самаходных машын, на кіраванне якімі выдаюцца вадзіцельскія пасведчанні

Для мэтаў выдачы вадзіцельскіх пасведчанняў механічныя транспартныя сродкі, саставы транспартных сродкаў, самаходныя машыны падраздзяляюцца на катэгорыі і падкатэгорыі.

Механічныя транспартныя сродкі (за выключэннем колавых трактароў) і саставы транспартных сродкаў падраздзяляюцца на катэгорыі і падкатэгорыі, якія абазначаюцца вялікімі літарамі лацінскага алфавіта і арабскай лічбай — "АМ", "А", "А1", "В", "С", "D", "ВЕ", "СЕ", "DЕ", "F", "І":

катэгорыя "АМ" — мапеды;

катэгорыя "А" — матацыклы;

падкатэгорыя "А1" — матацыклы з рабочым аб'ёмам рухавіка, які не перавышае 125 кубічных сантыметраў, і максімальнай магутнасцю, якая не перавышае 11 кілават (лёгкія матацыклы);

катэгорыя "В" — аўтамабілі, тэхнічна дапушчальная агульная маса якіх не перавышае 3500 кілаграмаў і колькасць месцаў для сядзення якіх, акрамя сядзення вадзіцеля, не перавышае васьмі; аўтамабіль катэгорыі "В", счэплены з прычэпам, тэхнічна дапушчальная агульная маса якога не перавышае 750 кілаграмаў; аўтамабіль катэгорыі "В", счэплены з прычэпам, тэхнічна дапушчальная агульная маса якога перавышае 750 кілаграмаў, але не перавышае масы аўтамабіля без нагрузкі, а тэхнічна дапушчальная агульная маса аўтамабіля і прычэпа, што ўтвараюць састаў, сумарна не перавышае 3500 кілаграмаў;

катэгорыя "С" — аўтамабілі, за выключэннем тых, што адносяцца да катэгорыі "D", тэхнічная дапушчальная агульная маса якіх перавышае 3500 кілаграмаў; аўтамабіль катэгорыі "С", счэплены з прычэпам, тэхнічна дапушчальная агульная маса якога не перавышае 750 кілаграмаў;

катэгорыя "D" — аўтамабілі, якія прызначаны для перавозкі пасажыраў і маюць больш як восем месцаў для сядзення, акрамя сядзення вадзіцеля; аўтамабіль катэгорыі "D", счэплены з прычэпам, тэхнічна дапушчальная агульная маса якога не перавышае 750 кілаграмаў;

катэгорыя "ВЕ" — аўтамабіль катэгорыі "В", счэплены з прычэпам, тэхнічна дапушчальная агульная маса якога перавышае 750 кілаграмаў і перавышае масу аўтамабіля без нагрузкі; аўтамабіль катэгорыі "В", счэплены з прычэпам, тэхнічна дапушчальная агульная маса якога перавышае 750 кілаграмаў, а тэхнічна дапушчальная агульная маса аўтамабіля і прычэпа, якія ўтвараюць састаў, сумарна перавышае 3500 кілаграмаў;

катэгорыя "СЕ" — аўтамабіль катэгорыі "С", счэплены з прычэпам, тэхнічна дапушчальная агульная маса якога перавышае 750 кілаграмаў;

катэгорыя "DЕ" — аўтамабіль катэгорыі "D", счэплены з прычэпам, тэхнічна дапушчальная агульная маса якога перавышае 750 кілаграмаў;

катэгорыя "F" — трамваі;

катэгорыя "І" — тралейбусы.

Колавыя трактары і самаходныя машыны падраздзяляюцца на катэгорыі, якія абазначаюцца вялікімі літарамі лацінскага алфавіту — "А", "В", "С", "D", "Е", "F":

катэгорыя "А" — колавыя трактары з рухавіком магутнасцю да 80 кілават;

катэгорыя "В" — колавыя трактары з рухавіком магутнасцю звыш 80 кілават;

катэгорыя "С" — гусенічныя трактары ўсіх тыпаў і бульдозеры на іх базе;

катэгорыя "D" — самаходныя машыны сельскагаспадарчага прызначэння;

катэгорыя "Е" — дарожна-будаўнічыя і іншыя самаходныя машыны;

катэгорыя "F" — аднакаўшовыя экскаватары з умяшчальнасцю каўша да аднаго кубічнага метра, спецыялізаваныя пагрузчыкі.".

12. У артыкуле 25:

у частцы першай словы "катэгорыі "А" з рабочым аб'ёмам рухавіка да 500 кубічных сантыметраў" замяніць словамі катэгорыі "АМ" і падкатэгорыі "А1";

у абзацы другім часткі трэцяй словы "катэгорыі "А" з рабочым аб'ёмам рухавіка больш за 500 кубічных сантыметраў, катэгорый" замяніць словамі "катэгорый "А",";

частку чацвёртую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Асоба, якая дасягнула дваццаці аднаго года, можа атрымаць права кіравання механічным транспартным сродкам катэгорый "D", "F", "І", саставамі транспартных сродкаў катэгорый "ВЕ", "СЕ" і "DЕ" (за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных часткай пятай артыкула 26 гэтага Закона).".

13. У артыкуле 26:

частку першую дапоўніць словамі "(да здачы кваліфікацыйных экзаменаў на права кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі катэгорыі "АМ" і падкатэгорыі "А1" — без праходжання падрыхтоўкі)";

у частцы пятай словы "катэгорыі "Е" замяніць словамі "катэгорый "ВЕ", "СЕ" і "DЕ";

частку шостую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"У выпадку пазбаўлення асобы права кіравання механічным транспартным сродкам, самаходнай машынай за кіраванне імі ў стане алкагольнага ап'янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, альбо за перадачу кіравання механічным транспартным сродкам, самаходнай машынай такой асобе, а таксама за адмову ад праходжання ў вызначаным парадку праверкі (агляду) на прадмет вызначэння стану алкагольнага ап'янення альбо стану, выкліканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, а таксама за ўжыванне вадзіцелем алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва, наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў пасля падачы супрацоўнікам органаў унутраных спраў сігналу аб спыненні транспартнага сродку альбо пасля ўчынення дарожна-транспартнага здарэння, удзельнікам якога ён з'яўляецца, да праходжання праверкі (агляду) на прадмет вызначэння стану алкагольнага ап'янення альбо стану, выкліканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, гэтая асоба павінна здаць кваліфікацыйныя экзамены на права кіравання механічным транспартным сродкам, самаходнай машынай пасля заканчэння тэрміну пазбаўлення асобы такога права.";

з часткі сёмай слова "мапедам," выключыць;

дапоўніць артыкул часткамі восьмай і дзявятай наступнага зместу:

"Асоба, якая мае права кіравання механічным транспартным сродкам катэгорыі "А", мае права кіравання механічным транспартным сродкам падкатэгорыі "А1".

Асоба, якая мае права кіравання механічным транспартным сродкам хаця б адной катэгорыі або падкатэгорыі "А1", мае права кіравання механічным транспартным сродкам катэгорыі "АМ".".

14. Артыкул 27 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 27. Спыненне права кіравання механічным транспартным сродкам, самаходнай машынай

Лічыцца, што асоба не мае права кіравання механічным транспартным сродкам, самаходнай машынай з дня:

заканчэння вызначанага тэрміну дзеяння вадзіцельскага пасведчання — да абмену вадзіцельскага пасведчання;

заканчэння тэрміну, названага ў частцы шостай артыкула 5 гэтага Закона, — да атрымання вадзіцельскага пасведчання;

адмовы вадзіцеля механічнага транспартнага сродку, самаходнай машыны ад медыцынскага агляду — да праходжання медыцынскага агляду;

пазбаўлення ў вызначаным парадку права кіравання механічным транспартным сродкам, самаходнай машынай — на тэрмін пазбаўлення або да атрымання права кіравання механічным транспартным сродкам, самаходнай машынай у парадку, прадугледжаным часткай шостай артыкула 26 гэтага Закона;

выдачы выпіскі з медыцынскіх дакументаў, якая пацвярджае наяўнасць захворвання або супрацьпаказання, што перашкаджаюць кіраванню механічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі.".

15. У артыкуле 28:

частку пятую дапоўніць другім сказам наступнага зместу: "Навучанне кіраванню механічнымі транспартнымі сродкамі катэгорыі "D" і саставамі транспартных сродкаў катэгорый "ВЕ", "СЕ", "DЕ" вайскоўцаў, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу, дазваляецца з дня пачатку знаходжання іх на ваеннай службе.";

частку шостую і сёмую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Парадак выканання патрабаванняў да дзейнасці па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы, павышэнні кваліфікацыі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў (за выключэннем колавых трактароў) і асоб, якія вучаць кіраванню імі, вызначаецца Міністэрствам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

Парадак выканання патрабаванняў да дзейнасці па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы, павышэнні кваліфікацыі вадзіцеляў колавых трактароў і самаходных машын і асоб, якія вучаць кіраванню імі, вызначаецца Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.".

16. У артыкуле 29:

у абзацы другім часткі першай словы "катэгорый "В" і "Е", "С" і "Е" замяніць словамі "катэгорый "ВЕ" і "СЕ";

частку другую выключыць;

часткі трэцюю і чацвёртую лічыць адпаведна часткамі другой і трэцяй;

у частцы другой словы ", саставам транспартных сродкаў катэгорыі "Е" замяніць словамі "і саставамі транспартных сродкаў катэгорый "ВЕ", "СЕ" і "DЕ".

17. У артыкуле 32:

частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Дзяржаўная рэгістрацыя і дзяржаўны ўлік транспартных сродкаў, самаходных машын ажыццяўляюцца ў мэтах іх ідэнтыфікацыі і ўліку.";

з часткі другой слова "мапеды," выключыць.

18. Частку другую артыкула 33 пасля слоў "тэхнічнага стану" дапоўніць словамі "і канструкцыі".

19. Частку першую артыкула 34 дапоўніць абзацам восьмым наступнага зместу:

"забяспечваць захоўванне прыналежных ім транспартных сродкаў і самаходных машын па-за межамі дарог (за выключэннем дарог неагульнага карыстання).".

Артыкул 2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін:

прывесці рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць прывядзенне рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, іх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 3. Гэты Закон уваходзіць у сілу з 1 лютага 2011 года, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 2, якія ўваходзяць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка

7 студзеня 2011 года, г. Мінск.
№ 240-З

Тэкст з'яўляецца неафіцыйным перакладам Закона. Афіцыйнае апублікаванне ажыццяўляецца ў афіцыйным перыядычным выданні "Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь".