Заява

Прэзідыума Савета Рэспублікі і Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у сувязі з тэрарыстычным актам 11 красавіка 2011 года на станцыі метро "Кастрычніцкая" ў г. Мінску

 

11 красавіка 2011 года на станцыі метро "Кастрычніцкая" ў г. Мінску адбыўся тэрарыстычны акт, які прывёў да шматлікіх чалавечых ахвяр.

Мы расцэньваем гэтае жудаснае злачынства як замах на вышэйшыя каштоўнасці — жыццё, здароўе і годнасць чалавека, як спробу расхістаць прававыя асновы беларускай дзяржавы, пасеяць паніку, страх і недавер у грамадстве.

Гэтая трагічная падзея яшчэ раз пераконвае нас у неабходнасці аб'яднання намаганняў дзяржавы, грамадства, усіх грамадзян у імя забеспячэння міру, згоды і бяспекі.

Мы перакананы, што нікому не ўдасца дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне, запалохаць народ Беларусі і прымусіць яго звярнуць з выбранага шляху. Арганізатарам і выканаўцам гэтага цынічнага і жорсткага злачынства не пазбегнуць справядлівай адплаты.

Члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь падзяляюць боль цяжкай і незаменнай страты, выказваюць самыя глыбокія спачуванні родным і блізкім загінулых і зычаць выздараўлення ўсім, хто пацярпеў ад тэрарыстычнага акта.

А.М. Рубінаў, Старшыня Савета Рэспублікі
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У.П. Андрэйчанка, Старшыня Палаты
прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь.