Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 200

Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы,
якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыве, і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу ў маі — ліпені 2011 г.

(Вынятка)

1. Звольніць у запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыве.

2. Прызваць у маі — ліпені 2011 г. на тэрміновую ваенную службу грамадзян Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.

3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, абласным, Мінскаму гарадскому выканаўчым камітэтам забяспечыць выкананне мерапрыемстваў, звязаных з прызывам грамадзян на тэрміновую ваенную службу, у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

4. Міністэрству абароны да 1 жніўня 2011 г. накіраваць грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу, ва Узброеныя Сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні Рэспублікі Беларусь у межах колькасці згодна з дадаткам*.

5. Устанавіць, што пацярпелыя ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС грамадзяне, прызваныя на тэрміновую ваенную службу, накіроўваюцца ў воінскія часці і фарміраванні, якія не знаходзяцца на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, і назначаюцца на воінскія пасады, не звязаныя з работамі па эксплуатацыі крыніц іанізуючага выпрамянення, звышвысокіх частот і з кампанентамі ракетнага паліва.

6. Дзяржаўнаму аб'яднанню "Беларуская чыгунка" забяспечыць па заяўках Міністэрства абароны, іншых дзяржаўных органаў, у якіх прадугледжана ваенная служба, перавозку ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыве, і грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу.

7. Ваенным камісарам на падставе адпаведных рашэнняў раённых (гарадскіх) прызыўных камісій накіроўваць у органы пракуратуры матэрыялы на грамадзян, якія ўхіліліся ад прызыву на тэрміновую ваенную службу, для прыцягнення іх да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

8. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь да 20 верасня 2011 г. прадставіць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь інфармацыю аб выніках прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу.

9. Гэты Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

 

* Дадатак — для службовага карыстання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

18 мая 2011 г.

г. Мінск.