Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 215

Аб павышэнні працоўных пенсій

У мэтах павышэння працоўных пенсій п а с т а н а ў л я ю:

1. Правесці з 1 чэрвеня 2011 г. карэкціроўку фактычнага заробку пенсіянераў і пераразлік працоўных пенсій зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за І квартал 2011 г.

2. Расходы на пераразлік працоўных пенсій фінансаваць за кошт сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

3. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

26 мая 2011 года, г. Мінск.