Рашэнне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь
6 мая 2011 г. № Р-582/2011
Аб адпаведнасці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Закона Рэспублікі Беларусь “Аб аўтарскім праве і сумежных правах”

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшыні – Старшыні Канстытуцыйнага Суда Міклашэвіча П.П., суддзяў Бойка Т.С., Варановіча Т.В., Данілюка С.Е., Ізоткі У.П., Козыравай Л.Р., Падгрушы В.В., Рабцава Л.М., Сяргеевай В.Г., Цікавенкі А.Г., Чыгрынава С.П.

 

на падставе часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, падпункта 1.1 пункта 1 і пункта 3 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 “Аб некаторых мерах па ўдасканальванню дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь”

 

разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэнні ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць Закона Рэспублікі Беларусь “Аб аўтарскім праве і сумежных правах”.

 

Заслухаўшы суддзю-дакладчыка Ізотку У.П., прааналізаваўшы адпаведныя палажэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Канстытуцыя), Закона Рэспублікі Беларусь “Аб аўтарскім праве і сумежных правах” і іншых заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь устанавіў:

 

Закон Рэспублікі Беларусь “Аб аўтарскім праве і сумежных правах” (далей – Закон) прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 27 красавіка 2011 г., адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 28 красавіка 2011 г. і прадстаўлены Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь на подпіс.

 

Закон рэгулюе адносіны, якія ўзнікаюць у сувязі са стварэннем і выкарыстаннем твораў навукі, літаратуры і мастацтва (аўтарскае права), выкананняў, фанаграм, перадач арганізацый эфірнага або кабельнага вяшчання (сумежныя правы). У ім, у прыватнасці, удакладняюцца палажэнні, што адносяцца да суб’ектаў і аб’ектаў аўтарскага права і сумежных правоў, вызначаюцца сферы і тэрміны дзеяння ўказаных правоў, умовы пераходу і перадачы выключнага права на аб’ект аўтарскага права або сумежных правоў, парадак кіравання маёмаснымі правамі аўтараў і іншых праваўладальнікаў, а таксама абароны аўтарскага права і сумежных правоў.

 

Пры праверцы канстытуцыйнасці Закона Канстытуцыйны Суд зыходзіць з наступнага.

 

1. Згодна з часткай трэцяй артыкула 21 Канстытуцыі дзяржава гарантуе правы і свабоды грамадзян Беларусі, замацаваныя ў Канстытуцыі, законах і прадугледжаныя міжнароднымі абавязацельствамі дзяржавы.

 

Адной з канстытуцыйных свабод зяўляецца свабода мастацкай і навуковай творчасці (частка другая артыкула 51 Канстытуцыі). Вынікі творчай дзейнасці выступаюць у якасці абектаў інтэлектуальнай уласнасці, якая ў адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 51 Канстытуцыі ахоўваецца законам.

 

Палажэнні, аналагічныя прыведзеным канстытуцыйным нормам, змяшчаюцца ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека (артыкул 27) і Міжнародным пакце аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах (артыкул 15), што прадугледжваюць свабоду творчай дзейнасці і права кожнага чалавека на абарону звязаных з яе вынікамі яго маральных і матэрыяльных інтарэсаў.

 

Канстытуцыйны Суд лічыць, што палажэнні Закона накіраваны на развіццё ўказаных канстытуцыйных норм і фарміраванне прававога механізму рэалізацыі канстытуцыйных гарантый і міжнародных абавязацельстваў у галіне аўтарскага права і сумежных правоў з улікам прынцыпаў аховы правоў аўтараў і сумежных правоў, замацаваных у Бернскай канвенцыі па ахове літаратурных і мастацкіх твораў 1886 года, Сусветнай канвенцыі аб аўтарскім праве 1952 года, Міжнароднай канвенцыі аб ахове правоў выканаўцаў, вытворцаў фанаграм і вяшчальных арганізацый 1961 года і іншых міжнародных дагаворах, удзельніцай якіх зяўляецца Рэспубліка Беларусь.

 

2. Рэспубліка Беларусь абвешчана прававой дзяржавай, у якой устанаўліваецца прынцып вяршэнства права (частка першая артыкула 1 і частка першая артыкула 7 Канстытуцыі). Дадзеныя канстытуцыйныя палажэнні прадугледжваюць дакладнасць і ўзгодненасць у прававым рэгуляванні грамадскіх адносін.

 

У Законе ўдакладняюцца кола асоб, якія прызнаюцца аўтарамі аўдыёвізуальных твораў (артыкул 12), асабістыя немаёмасныя правы аўтара і выканаўца (артыкулы 15, 25), правы аўтараў і наймальнікаў на службовы твор (артыкул 17), а таксама выпадкі свабоднага выкарыстання абектаў аўтарскага права і сумежных правоў (глава 4).

 

Законам уводзіцца рэгуляванне дзейнасці арганізацый па калектыўнаму кіраванню маёмаснымі правамі аўтараў або іншых праваўладальнікаў (глава 6), што адпавядае агульнапрынятым прынцыпам такога кіравання і прадугледжваецца Пагадненнем аб адзіных прынцыпах рэгулявання ў сферы аховы і абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці ад 9 снежня 2010 года, заключаным урадамі дзяржаў удзельніц мытнага саюза і ратыфікаваным Рэспублікай Беларусь.

 

У сувязі з указаным Канстытуцыйны Суд звяртае ўвагу на тое, што прытрымліванне прынцыпу прававой дакладнасці робіць прававое рэгуляванне аўтарскіх і сумежных правоў больш пэўным, ясным і лагічна ўзгодненым, павялічваючы ўзровень іх аховы.

 

3. У Законе ўстанаўліваецца, што аўтару ў адносінах да яго твора або іншаму праваўладальніку належыць выключнае права на твор, якое азначае магчымасць выкарыстання твора па свайму меркаванню ў любой форме і любым спосабам, дазваляць або забараняць іншым асобам выкарыстоўваць твор (пункт 2 артыкула 16); субекты сумежных правоў валодаюць аналагічнымі выключнымі правамі ў адносінах да абектаў сумежных правоў (пункт 2 артыкула 25, артыкулы 28 і 29).

 

Разам з тым у нормах главы 4 Закона прадугледжваюцца выпадкі выкарыстання абектаў аўтарскага права і сумежных правоў без згоды іх аўтараў або іншых праваўладальнікаў, у тым ліку ўзнаўленне правамерна апублікаванага твора для мэт судаводства, узнаўленне твораў для невідушчых і асоб, якія слаба бачаць, выкарыстанне твораў у адукацыйных і даследчых мэтах, у сродках масавай інфармацыі, а таксама бібліятэкамі і архівамі. Такім чынам, у Законе ўстанаўліваюцца абмежаванні ў рэалізацыі аўтарамі, іншымі праваўладальнікамі іх выключных правоў, пры гэтым некаторыя з іх зяўляюцца дадатковымі ў параўнанні з дзеючым прававым рэгуляваннем. Напрыклад, без згоды аўтараў дапускаюцца ўзнаўленне твора для вядзення крымінальнай справы і ў рамках дзейнасці трацейскага суда (пункт 4 артыкула 32), публічнае выкананне твораў непрафесійнымі выканаўцамі і непрафесійнымі калектывамі мастацкай творчасці без мэты атрымання прыбытку (пункт 6 артыкула 32), узнаўленне твораў і абектаў сумежных правоў у асабістых мэтах (артыкул 35).

 

Артыкул 23 Канстытуцыі дапускае абмежаванне правоў і свабод асобы толькі ў выпадках, прадугледжаных законам, у інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны маралі, здароўя насельніцтва, правоў і свабод іншых асоб. Зыходзячы з дадзенай канстытуцыйнай нормы, Канстытуцыйны Суд адносна абмежаванняў, якія ўстанаўліваюцца Законам, лічыць, што яны зяўляюцца юрыдычна дапушчальнымі, паколькі прадугледжаны законам, сацыяльна апраўданымі, паколькі накіраваны на дасягненне канстытуцыйна значных мэт, звязаных з грамадскім парадкам і забеспячэннем правоў і свабод іншых асоб у сферы культурнага жыцця, і не скажаюць сутнасці выключнага права аўтараў і іншых праваўладальнікаў.

 

4. Згодна з часткай першай артыкула 60 Канстытуцыі кожнаму гарантуецца абарона яго правоў і свабод кампетэнтным, незалежным і непрадузятым судом. У рашэнні Канстытуцыйнага Суда ад 3 снежня 2008 г. “Аб вылічэнні працэсуальных тэрмінаў у адміністрацыйным працэсе адзначана, што гарантаванасць судовай абароны звязана з вынясеннем законнай і абгрунтаванай судовай пастановы, магчымасцю яе праверкі і перагляду, у тым ліку шляхам абскарджання ва ўстаноўленым парадку.

 

У артыкуле 48 Закона вызначаецца парадак прыняцця ўпаўнаважаным дзяржаўным органам рашэнняў аб дзяржаўнай акрэдытацыі або адмове ў дзяржаўнай акрэдытацыі, датэрміновым спыненні дзяржаўнай акрэдытацыі арганізацыі па калектыўнаму кіраванню маёмаснымі правамі. Пры гэтым права на абскарджанне рашэнняў у судовым парадку прадугледжваецца толькі ў адносінах да адмовы ў дзяржаўнай акрэдытацыі, хоць датэрміновае спыненне дзяржаўнай акрэдытацыі таксама можа быць спалучана з парушэннем правоў арганізацыі па калектыўнаму кіраванню маёмаснымі правамі.

 

Па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, арганізацыі па калектыўнаму кіраванню маёмаснымі правамі пры датэрміновым спыненні дзяржаўнай акрэдытацыі павінны мець гарантыі судовай абароны сваіх правоў і законных інтарэсаў ва ўстаноўленым парадку.

 

Закон засноўваецца на канстытуцыйных прынцыпах і нормах і ў цэлым накіраваны на ўдасканальванне прававога рэгулявання адносін у адной са сфер выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці.

 

З улікам выкладзенага Канстытуцыйны Суд лічыць, што па зместу норм, форме акта, парадку прыняцця і з пункту гледжання размежавання кампетэнцыі паміж суб'ектамі заканадаўчага працэсу Закон не супярэчыць Канстытуцыі.

 

Кіруючыся часткамі першай, сёмай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, часткамі восьмай, трынаццатай, чатырнаццатай артыкула 24 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, падпунктам 1.1 пункта 1 і пунктам 3 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 Аб некаторых мерах па ўдасканальванню дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь

 

ВЫРАШЫЎ:

 

1. Прызнаць Закон Рэспублікі Беларусь “Аб аўтарскім праве і сумежных правах адпаведным Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

 

2. Гэта рашэнне ўступае ў сілу з дня прыняцця.

 

3. Апублікаваць гэта рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам.

 

 

Старшынствуючы –

Старшыня Канстытуцыйнага Суда

Рэспублікі Беларусь                                                                                                      П.П.Міклашэвіч