Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 419

Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і рэзервістаў, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыве, службы ў рэзерве, і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу,
службу ў рэзерве ў жніўні—лістападзе 2011 г.

(Вынятка)

1. Звольніць у запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і рэзервістаў, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыве, службы ў рэзерве.

2. Прызваць у жніўні—лістападзе 2011 г. на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.

3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, абласным, Мінскаму гарадскому выканаўчым камітэтам забяспечыць выкананне мерапрыемстваў, звязаных з прызывам грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

4. Міністэрству абароны да 30 лістапада 2011 г. накіраваць прызваных на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян ва Узброеныя Сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні Рэспублікі Беларусь у межах колькасці згодна з дадаткам*.

5. Устанавіць, што пацярпелыя ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС грамадзяне, прызваныя на тэрміновую ваенную службу, накіроўваюцца ў воінскія часці і фарміраванні, якія не знаходзяцца на радыеактыўна забруджаных тэрыторыях, і назначаюцца на воінскія пасады, не звязаныя з работамі па эксплуатацыі крыніц іанізуючага выпраменьвання, звышвысокіх частот і з кампанентамі ракетнага паліва.

6. Дзяржаўнаму аб'яднанню "Беларуская чыгунка" забяспечыць па заяўках Міністэрства абароны, іншых дзяржаўных органаў, у якіх прадугледжана ваенная служба, перавозку ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і рэзервістаў, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыве, службы ў рэзерве, і грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве.

7. Ваенным камісарам на падставе адпаведных рашэнняў раённых (гарадскіх) прызыўных камісій накіроўваць у органы пракуратуры матэрыялы на грамадзян, якія ўхіліліся ад прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, для прыцягнення іх да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

8. Для службовага карыстання.

9. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь да 20 студзеня 2012 г. прадставіць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь інфармацыю аб выніках прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве.

10. Гэты Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

—————————

* Дадатак — для службовага карыстання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка.
 

15 верасня 2011 г.

г. Мінск