Закон Рэспублікі Беларусь

Прыняты Палатай прадстаўнікоў           12 красавіка 2012 года

Адобраны Саветам Рэспублікі       18 красавіка 2012 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195; 2007 г., № 118, 2/1309; 2010 г., № 6, 2/1645) наступныя дапаўненні і змяненні:

1. У артыкуле 1:

пасля абзаца першага дапоўніць артыкул абзацам наступнага зместу:

"ансамбль — група ізаляваных або аб'яднаных будынкаў, збудаванняў і іншых аб'ектаў (разам з навакольным асяроддзем), якія размешчаны на гістарычна сфарміраванай тэрыторыі, а таксама звязаныя з імі творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, садова-паркавага мастацтва; творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, садова-паркавага мастацтва і некропалі (разам з навакольным асяроддзем), якія створаны адначасова або на працягу пэўнага храналагічнага перыяду;";

абзацы другі — восьмы лічыць адпаведна абзацамі трэцім — дзявятым;

з абзаца шостага словы "або эталонаў фіксаваных нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей" выключыць;

пасля абзаца сёмага дапоўніць артыкул абзацам наступнага зместу:

"комплекс — група ізаляваных або аб'яднаных будынкаў, збудаванняў і іншых аб'ектаў (разам з навакольным асяроддзем);";

абзацы восьмы і дзявяты лічыць адпаведна абзацамі дзявятым і дзясятым;

у абзацы дзявятым словы "змяшчае рэшткі" замяніць словамі "ўтварыўся ў выніку жыцця і";

абзац дзясяты выключыць.

2. Абзацы трэці і чацвёрты артыкула 7 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"вызначае гісторыка-культурныя каштоўнасці, якія могуць быць прапанаваны для ўключэння ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны, Спіс сусветнай спадчыны, якая знаходзіцца пад пагрозай, або ў іншыя спісы ў адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь;

ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.".

3. Абзацы шосты і сёмы артыкула 8 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"устанаўлення парадку выдачы дазволу на часовы вываз за межы Рэспублікі Беларусь у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, рухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей;

ажыццяўлення іншых паўнамоцтваў у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, гэтым Законам, іншымі законамі Рэспублікі Беларусь і актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.".

4. У артыкуле 9:

пасля абзаца шостага дапоўніць артыкул абзацамі наступнага зместу:

"унясення ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапаноў аб наданні матэрыяльным аб'ектам і нематэрыяльным праяўленням творчасці чалавека статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і аб пазбаўленні іх такога статусу;

унясення ў міжнародныя арганізацыі прапаноў аб уключэнні гісторыка-культурных каштоўнасцей у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны, Спіс сусветнай спадчыны, якая знаходзіцца пад пагрозай, або ў іншыя спісы ў адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь;";

абзацы сёмы — пятнаццаты лічыць адпаведна абзацамі дзявятым — сямнаццатым;

абзац пятнаццаты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"выдачы дазволу на часовы вываз за межы Рэспублікі Беларусь у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, рухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей;".

5. Падпункт 2.4 пункта 2 артыкула 10 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2.4. правядзення ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей і забеспячэння кантролю за іх утрыманнем і выкарыстаннем, у тым ліку ўзгаднення вонкавай рэкламы пры размяшчэнні сродкаў вонкавай рэкламы на будынках, збудаваннях і іншых аб'ектах, якія з'яўляюцца матэрыяльнымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі катэгорыі "3";".

6. У пункце 2 артыкула 11:

падпункты 2.3 і 2.4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2.3. адабрае або не адабрае навукова-праектную дакументацыю на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый "0", "1", "2" і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорый "0", "1", "2", якія могуць прывесці да істотнага змянення гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей, іх знішчэння, страты ці знікнення;

2.4. прымае рашэнні аб адпаведнасці кваліфікацыйным патрабаванням кандыдатаў на атрыманне пасведчанняў на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей;";

у падпункце 2.5 словы "выдае заключэнні" замяніць словамі "прымае рашэнні".

7. З пункта 3 артыкула 12 другі сказ выключыць.

8. У пункце 1 артыкула 13:

у падпункце 1.1 словы "і архівы" замяніць словамі", архіўныя дакументы";

у падпункце 1.2 слова "запаветныя" замяніць словам "запаведныя";

падпункт 1.3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1.3. помнікі археалогіі — рэшткі ўмацаваных пасяленняў (старажытных гарадоў, гарадзішчаў, замкаў), неўмацаваных пасяленняў (старажытных стаянак, паселішчаў, асобнага жылля); будынкаў, збудаванняў, іншых аб'ектаў (свяцілішчаў, месцаў спраўляння абрадаў, манастыроў, храмаў); крыжы, культавыя камяні, статуі, абеліскі; курганныя і грунтавыя могільнікі, асобныя пахаванні, некропалі, маўзалеі і іншыя пахаванні; інфраструктура сухапутных, водных і водна-волакавых шляхоў; манетныя і рэчавыя скарбы, якія разам з іншымі нерухомымі і (або) рухомымі артэфактамі захаваліся ў культурным пласце, а таксама ў прыродных і штучных вадаёмах;";

падпункт 1.5 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1.5. помнікі гісторыі — будынкі, збудаванні і іншыя аб'екты (у тым ліку тэрыторыі), звязаныя з важнейшымі гістарычнымі падзеямі, развіццём грамадства і дзяржавы, міжнароднымі адносінамі, з развіццём навукі і тэхнікі, культуры і быту, з жыццём палітычных, дзяржаўных, ваенных дзеячаў, дзеячаў навукі, літаратуры і мастацтва;".

9. Артыкул 14 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 14. Нематэрыяльныя гісторыка-культурныя
каштоўнасці

Да нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей адносяцца звычаі, традыцыі, абрады, фальклор (вусная народная творчасць), мова, яе дыялекты, змест геральдычных, тапанімічных аб'ектаў і твораў народнага мастацтва (народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва), іншыя нематэрыяльныя праяўленні творчасці чалавека.".

10. Артыкулы 15 і 34 выключыць.

11. Пункт 2 артыкула 17 дапоўніць словамі ", у тым ліку носьбітамі гэтых каштоўнасцей".

12. З падпункта 1.1 пункта 1 артыкула 21 словы "або прадстаўлены ў форме фіксаваных нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека, іншых формах праяўлення адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей" выключыць.

13. У артыкуле 22:

пункт 1 пасля слоў "уласніку (уладальніку) матэрыяльнага аб'екта або" дапоўніць словам "носьбіту";

пункт 2 пасля слоў "ўласнік (уладальнік) матэрыяльнага аб'екта або" дапоўніць словам "носьбіт";

з пункта 4 слова "фіксаванага" выключыць.

14. З падпункта 1.2 пункта 1 артыкула 24 слова "увасобленых" выключыць.

15. Артыкул 25 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 25. Пашпарт гісторыка-культурнай каштоўнасці

1. На гісторыка-культурную каштоўнасць складаецца пашпарт гісторыка-культурнай каштоўнасці адзінага ўзору.

2. У пашпарце гісторыка-культурнай каштоўнасці ўказваюцца поўныя навуковыя і фактычныя звесткі аб гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці (апісваюцца яе гісторыя, сучасны тэхнічны стан, указваецца яе месцазнаходжанне, змяшчаюцца ўліковыя даныя, ацэнка яе гістарычнага, навуковага, мастацкага, культурнага або іншага значэння, указваюцца элементы, якія маюць свае адметныя духоўныя, мастацкія і (або) дакументальныя вартасці, звесткі аб уласніку (уладальніку) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці або носьбіце нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, дата і нумар ахоўнага абавязацельства, звесткі аб зонах аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, навукова-праектнай дакументацыі, яе выканаўцах, а таксама дадатковыя звесткі аб падзеях і асобах, звязаных з гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасцю, архіўныя і бібліяграфічныя крыніцы, графічны матэрыял).

3. Пры атрыманні новых звестак аб гісторыка-культурнай каштоўнасці ў пашпарт гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці ўносяцца адпаведныя дапаўненні і (або) змяненні.

4. У пашпарце гісторыка-культурнай каштоўнасці ўказваецца катэгорыя гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці са спасылкай на адпаведную пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

5. Форма пашпарта гісторыка-культурнай каштоўнасці і парадак яго запаўнення ўстанаўліваюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

6. Складанне пашпарта гісторыка-культурнай каштоўнасці ажыццяўляецца за кошт сродкаў яе ўласніка (уладальніка) або ўладальніка зямельнага ўчастка, на якім размешчаны помнік археалогіі, а таксама іншых крыніц фінансавання, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.".

16. У артыкуле 26:

з пункта 1 словы "ўліковых дакументаў на гісторыка-культурныя каштоўнасці," выключыць;

пункт 3 выключыць.

17. У артыкуле 28:

у пункце 4 словы "і рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці" замяніць словамі", праектных і рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці і (або) у зонах яе аховы";

частку другую пункта 5 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Ахоўныя дошкі адзінай формы, якая зацвярджаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, устанаўліваюцца і захоўваюцца за кошт сродкаў уласніка (уладальніка) гісторыка-культурнай каштоўнасці або ўладальніка зямельнага ўчастка, на якім размешчаны помнік археалогіі, а таксама іншых крыніц фінансавання, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.".

18. У артыкуле 29:

у пункце 1:

у абзацы першым словы "наступныя зоны аховы нерухомых матэрыяльных" замяніць словамі "межы тэрыторый нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і наступныя зоны аховы гэтых";

дапоўніць артыкул пунктам 1 1 наступнага зместу:

"1 1. Для нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія размешчаны побач або ўваходзяць у склад комплексных гісторыка-культурных каштоўнасцей, устанаўліваюцца агульныя зоны аховы.";

пункт 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2. Зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх рэжымы ўтрымання і выкарыстання вызначаюцца праектам зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, які распрацоўваецца для гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці і зацвярджаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Рэжымамі ўтрымання і выкарыстання зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці прадугледжваюцца абмежаванне або поўная забарона дзейнасці, якая стварае пагрозу захаванню гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці (яе навакольнаму асяроддзю) і ўмовам яе ўтрымання і выкарыстання.

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці распрацоўваецца за кошт сродкаў уласніка (уладальніка) гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці або ўладальніка зямельнага ўчастка, на якім размешчаны помнік археалогіі, а таксама іншых крыніц фінансавання, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Парадак распрацоўкі праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей устанаўліваецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.".

19. Артыкул 31 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 31. Забеспячэнне
захавання нематэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей

1. Для забеспячэння захавання нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы прымаюць меры для захавання і аднаўлення ўмоў існавання, развіцця і перадачы нашчадкам традыцый або народных промыслаў (рамёстваў), асаблівасцей ладу жыцця, характэрных толькі для культуры народа Беларусі, фактараў фарміравання нацыянальнага менталітэту, а таксама заахвочваюць (у тым ліку матэрыяльна) іх носьбітаў у захаванні, развіцці і перадачы нашчадкам зместу гэтых каштоўнасцей.

2. Стварэнне перашкод існаванню, развіццю і перадачы нашчадкам нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама істотнае змяненне ўмоў іх існавання, развіцця і перадачы нашчадкам забараняюцца.".

20. У артыкуле 32:

з назвы артыкула словы "і эталонаў фіксаваных нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей" выключыць;

з пункта 1 словы "або эталоны фіксаваных нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей" выключыць.

21. Пункт 2 артыкула 33 дапоўніць словамі "на падставе навукова-даследчых матэрыялаў".

22. У артыкуле 35:

з назвы артыкула і пунктаў 1 і 2 словы "і эталонаў фіксаваных нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей" выключыць;

пункт 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"3. Часовы вываз за межы Рэспублікі Беларусь рухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.";

пункт 4 выключыць.

23. Главу 7 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Глава 7

АДНАЎЛЕННЕ ГІСТОРЫКА-
КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

Артыкул 36. Віды работ, якія
выконваюцца на матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцей

1. У мэтах забеспячэння захавання матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей на гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей выконваюцца навукова-даследчыя, праектныя і рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы.

2. Да навукова-даследчых работ адносяцца:

2.1. археалагічныя даследаванні (разведка і раскопкі) — комплекс мерапрыемстваў па ўдакладненню і вывучэнню нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, у тым ліку правядзенне нагляду пры выкананні земляных і будаўнічых работ;

2.2. архіўна-бібліяграфічныя даследаванні — комплекс мерапрыемстваў па вывучэнню архіўных дакументаў, бібліяграфічных, навуковых і іншых матэрыялаў, якія датычацца матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей;

2.3. натурныя даследаванні — комплекс мерапрыемстваў па высвятленню і ўдакладненню адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, уключаючы выкананне зандажу, закладку шурфаў, правядзенне хіміка-фізічных даследаванняў уласцівасцей будаўнічых матэрыялаў, элементаў мастацкага аздаблення і іншых даследаванняў.

3. Матэрыялы навукова-даследчых работ уключаюцца ў склад навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.

4. Да праектных работ адносіцца комплекс работ па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Праектныя работы на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей выконваюцца на падставе матэрыялаў навукова-даследчых работ.

Склад, парадак распрацоўкі і ўзгаднення навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей устанаўліваюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

5. Да рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ адносяцца:

5.1. аднаўленчыя работы — комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на навукова абгрунтаванае поўнае або частковае паўторнае стварэнне матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (для нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей — абавязкова на месцы іх ранейшага знаходжання);

5.2. дапаўненне — комплекс мерапрыемстваў па стварэнню дапаўненняў да матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, у тым ліку па завяршэнню ў свой час не рэалізаваных аўтарскіх задум, а таксама па ўзвядзенню ў месцах страты на тэрыторыях комплексных гісторыка-культурных каштоўнасцей будынкаў, збудаванняў і іншых аб'ектаў паводле спецыяльна распрацаваных праектаў рэгенерацыі гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей з захаваннем аб'ёмна-прасторавай структуры;

5.3. кансервацыя — комплекс мерапрыемстваў па часоваму або доўгатэрміноваму забеспячэнню захаванасці тэхнічнага стану матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, у тым ліку супрацьаварыйныя работы, з прымяненнем адпаведных метадаў, якія дазваляюць прадухіліць яго далейшае пагаршэнне і ствараюць умовы для экспанавання закансерваваных матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей;

5.4. прыстасаванне — комплекс мерапрыемстваў па адаптацыі матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей да патрэб і асаблівасцей сучаснага тэхнічнага ўтрымання без дапушчэння страты імі адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей, якія абумовілі наданне ім статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці;

5.5. рамонт — комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнню тэхнічнага стану матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей без унясення змяненняў у іх канструкцыйнае і (або) эстэтычнае вырашэнне;

5.6. раскрыццё — комплекс мерапрыемстваў па пазбаўленню гісторыка-культурных каштоўнасцей ад пазнейшых дысануючых напластаванняў;

5.7. рэгенерацыя — комплекс мерапрыемстваў па аднаўленню цэласнасці і агульнага кампазіцыйнага вырашэння матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (у асноўным комплексных гісторыка-культурных каштоўнасцей) і (або) гістарычнага характару тэрыторыі зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей;

5.8. рэканструкцыя — комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнню тэхнічнага стану і функцыянальных асаблівасцей матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей з дапушчэннем частковых змяненняў іх канструкцыйных і неістотных фізічных уласцівасцей, якія не вядуць да змянення гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей;

5.9. рэстаўрацыя — комплекс мерапрыемстваў па навукова абгрунтаванаму аднаўленню страчаных фрагментаў матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама іх адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей, якія абумовілі наданне ім статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Артыкул 37. Выкананне работ
на матэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцях
і (або) у зонах аховы
нерухомых матэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцей

1. Навукова-даследчыя, праектныя і рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей могуць выконвацца толькі з дазволу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Дазвол на правядзенне археалагічных даследаванняў выдаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь пасля прадастаўлення Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі іх выканаўцам права на правядзенне археалагічных даследаванняў. Дакументацыя археалагічных даследаванняў захоўваецца ў архіве Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Дазвол на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый "0", "1" і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорый "0", "1" выдаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь пасля ўзгаднення навукова-праектнай дакументацыі на выкананне ўказаных рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ у адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 43 гэтага Закона.

2. Дазвол Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь на выкананне работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей не вызваляе заказчыкаў ад неабходнасці афармлення дакументаў у іншых дзяржаўных органах на выкананне такіх работ у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

3. Парадак выдачы дазволу Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь на выкананне работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей устанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 38. Работы
па забеспячэнню належнага тэхнічнага і санітарнага стану матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

Работы па забеспячэнню належнага тэхнічнага і санітарнага стану матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (акрамя работ на фасадах), у тым ліку работы па іх рамонту ў межах ахоўнага абавязацельства, прадугледжанага артыкулам 44 гэтага Закона, а таксама работы па пераўладкаванню і (або) перапланіроўцы жылых памяшканняў, размешчаных у будынках, якія з'яўляюцца матэрыяльнымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі (акрамя работ па пераўладкаванню і (або) перапланіроўцы жылых памяшканняў, якія з'яўляюцца матэрыяльнымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, і работ па замене запаўненняў дзвярных і аконных праёмаў, па зашкленню лоджый і балконаў), могуць выконвацца на гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцях штодзённа або з іншай перыядычнасцю без атрымання дазволу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 39. Асобы, якія дапускаюцца
да кіраўніцтва распрацоўкай
навукова-праектнай дакументацыі
на выкананне рэстаўрацыйна-
аднаўленчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

Да кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, у тым ліку да правядзення аўтарскага нагляду за выкананнем указаных рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ, дапускаюцца асобы, якія маюць пасведчанне на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, за выключэннем выпадку, прадугледжанага артыкулам 42 гэтага Закона.

Артыкул 40. Пасведчанні
на кіраўніцтва распрацоўкай
навукова-праектнай
дакументацыі на выкананне
рэстаўрацыйна-
аднаўленчых работ
на матэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцях
і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцей

1. Пасведчанні на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей выдаюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь на падставе рашэнняў аб адпаведнасці кваліфікацыйным патрабаванням кандыдатаў на іх атрыманне.

2. Рашэнні аб адпаведнасці кваліфікацыйным патрабаванням кандыдатаў на атрыманне пасведчанняў на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (у тым ліку на правядзенне аўтарскага нагляду за выкананнем указаных рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ, правядзенне археалагічных даследаванняў пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі на выкананне гэтых рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ) прымаюцца Навукова-метадычнай радай.

3. Парадак выдачы пасведчанняў на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей устанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 41. Навуковы кіраўнік

1. Пры выкананні работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, за выключэннем работ, прадугледжаных артыкулам 38 гэтага Закона, назначаецца навуковы кіраўнік.

2. Навуковы кіраўнік ажыццяўляе кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці і (або) у зонах аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама кіраўніцтва ходам указаных рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ, праводзіць аўтарскі нагляд за іх выкананнем і нясе персанальную адказнасць за захаванне адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, навуковую абгрунтаванасць праектных рашэнняў і іх рэалізацыю.

Навуковы кіраўнік, як правіла, уваходзіць у склад творчага калектыву, які выконвае навукова-даследчыя і (або) праектныя работы на матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці і (або) у зонах аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

3. Пры выкананні работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый "0", "1", "2" і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорый "0", "1", "2" навуковыя кіраўнікі назначаюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь па прадстаўленню заказчыкаў або кіраўніцтва праектных ці навукова-даследчых устаноў на падставе рашэння Навукова-метадычнай рады, прынятага пры наяўнасці ўзгаднення іх назначэння з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

Пры выкананні работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях катэгорыі "3" і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыі "3" навуковыя кіраўнікі назначаюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь па прадстаўленню заказчыкаў або кіраўніцтва праектных ці навукова-даследчых устаноў.

4. Замена навуковага кіраўніка забараняецца, за выключэннем выпадкаў:

4.1. пісьмовай адмовы навуковага кіраўніка ад выканання сваіх абавязкаў і функцый;

4.2. невыканання навуковым кіраўніком сваіх абавязкаў і функцый;

4.3. немагчымасці выканання навуковым кіраўніком сваіх абавязкаў і функцый з прычыны хваробы, выезду на пастаяннае месца жыхарства за межы Рэспублікі Беларусь, пераходу на работу, выкананне якой не звязана з праектнай і рэстаўрацыйнай дзейнасцю;

4.4. іншых устаноўленых заключэннем Навукова-метадычнай рады выпадкаў, калі навуковы кіраўнік не можа выконваць свае абавязкі і функцыі.

5. Навуковыя кіраўнікі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь атрымліваюць узнагароджанне за выкананне работ, прадугледжаных часткай першай пункта 2 гэтага артыкула, за кошт юрыдычных і (або) фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, зацікаўленых у выкананні гэтых работ.

6. Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь устанаўліваецца парадак назначэння навуковага кіраўніка і вызначаюцца яго правы, абавязкі і функцыі.

Артыкул 42. Асобы, якія
могуць быць дапушчаны
да кіраўніцтва распрацоўкай
навукова-праектнай дакументацыі
на выкананне рэстаўрацыйна-
аднаўленчых работ
на матэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцях
без катэгорыі і (або)
у зонах аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцей
без катэгорыі

Да кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыі і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей без катэгорыі, у тым ліку да правядзення аўтарскага нагляду за выкананнем указаных рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ, могуць быць дапушчаны асобы, якія не маюць пасведчання на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, пры ўмове наяўнасці ў іх адпаведнай кваліфікацыі, што дазваляе забяспечыць якаснае выкананне гэтых работ.

Артыкул 43. Узгадненне навукова-
праектнай дакументацыі
на выкананне рэстаўрацыйна-
аднаўленчых работ
на матэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцях
і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцей

1. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія выходзяць за межы патрабаванняў рэжымаў утрымання і выкарыстання гэтых зон аховы, узгадняецца з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

2. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый "0", "1" і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорый "0", "1" узгадняецца з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь на падставе заключэння Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

3. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый "0", "1", "2" і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорый "0", "1", "2", якія могуць прывесці да істотнага змянення гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей, іх знішчэння, страты ці знікнення, папярэдне разглядаецца на пасяджэнні Навукова-метадычнай рады. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый "0", "1", "2" і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорый "0", "1", "2", якая не адобрана Навукова-метадычнай радай, узгадненню не падлягае.

Неабходнасць разгляду Навукова-метадычнай радай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, не ўказаных у частцы першай гэтага пункта, вызначаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Выдаткі, звязаныя з разглядам Навукова-метадычнай радай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, кампенсуюцца заказчыкамі навукова-праектнай дакументацыі.

4. Юрыдычныя і фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якія з'яўляюцца заказчыкамі навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, у абавязковым парадку павінны бязвыплатна перадаваць у Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь устаноўленыя Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь раздзелы гэтай навукова-праектнай дакументацыі, якія датычацца выканання рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.

5. У працэсе падрыхтоўкі навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама пры яе ўзгадненні прызнаецца прыярытэт аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

6. Узгадненне з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей не вызваляе ад неабходнасці яе ўзгаднення з іншымі дзяржаўнымі органамі ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.".

24. У артыкуле 44:

першы сказ пункта 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1. Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь для матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей могуць вызначацца індывідуальныя ўмовы іх утрымання і выкарыстання, устанаўлівацца парадак выканання работ на гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцях, патрабаванні па забеспячэнню іх захавання, у тым ліку ў выпадках надзвычайных сітуацый ці ў перыяд узброеных канфліктаў, а таксама іншыя абмежаванні дзейнасці іх уласнікаў (уладальнікаў) і карыстальнікаў, уладальнікаў зямельных участкаў, на якіх размешчаны помнікі археалогіі.";

у пункце 2 словы "або па яго даручэнню ўладальнікам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў" замяніць словамі "(уладальнікам) гісторыка-культурнай каштоўнасці або ўладальнікам зямельнага ўчастка, на якім размешчаны помнік археалогіі, у".

25. З назвы, часткі першай пункта 1 і пунктаў 2 і 3 артыкула 45 словы "і эталонаў фіксаваных нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей" выключыць.

26. З назвы і абзаца першага пункта 1 артыкула 51 словы "або эталона фіксаванай нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці" выключыць.

27. У артыкуле 52:

назву артыкула і абзац першы выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 52. Абмежаванне
правоў уласніка
(уладальніка)
матэрыяльнай гісторыка-
культурнай каштоўнасці,
уладальніка зямельнага ўчастка, на якім размешчаны помнік археалогіі

Уласніку (уладальніку) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, уладальніку зямельнага ўчастка, на якім размешчаны помнік археалогіі, забараняецца:";

абзацы трэці і чацвёрты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"дапускаць прычыненне шкоды, змяненне гісторыка-культурнай каштоўнасці, выконваць без дазволу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь работы на гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці і (або) у зонах аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, за выключэннем работ, прадугледжаных артыкулам 38 гэтага Закона;

адчужаць або іншым чынам перадаваць права ўласнасці на гісторыка-культурную каштоўнасць без узгаднення з абласным (Мінскім гарадскім) выканаўчым і распарадчым органам у парадку, устаноўленым Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь;".

28. У артыкуле 53:

назву артыкула выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 53. Абавязкі ўласніка
(уладальніка) матэрыяльнай
гісторыка-культурнай
каштоўнасці, уладальніка
зямельнага ўчастка, на якім
размешчаны помнік археалогіі";

у пункце 1:

у абзацы першым словы "матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці або эталона фіксаванай нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці" замяніць словамі "(уладальнік) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, уладальнік зямельнага ўчастка, на якім размешчаны помнік археалогіі,";

з падпункта 1.5 словы "або эталонаў фіксаваных нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей" выключыць;

дапоўніць пункт падпунктам 1.6 наступнага зместу:

"1.6. забяспечыць устаноўку на нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ахоўнай дошкі і складанне пашпарта гісторыка-культурнай каштоўнасці.";

пункт 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2. Пры набыцці права ўласнасці на матэрыяльную гісторыка-культурную каштоўнасць новы ўласнік (уладальнік) гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці або ўладальнік зямельнага ўчастка, на якім размешчаны помнік археалогіі, абавязаны на працягу аднаго месяца падпісаць ахоўнае абавязацельства. Невыкананне гэтай умовы цягне за сабой прызнанне такой здзелкі несапраўднай.";

у пункце 3 словы "ўласнік гэтага аб'екта або па яго даручэнню ўладальнік" замяніць словамі "яго ўласнік (уладальнік) або ўладальнік зямельнага ўчастка, на якім размешчаны гэты матэрыяльны аб'ект,";

дапоўніць артыкул пунктам 4 наступнага зместу:

"4. У выпадку, калі ўласнік (уладальнік) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці безгаспадарна ўтрымлівае гэту гісторыка-культурную каштоўнасць, што можа прывесці да страты яе адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей, якія абумовілі наданне ёй статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, такая гісторыка-культурная каштоўнасць па рашэнню суда можа быць перададзена ў дзяржаўную ўласнасць у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.".

29. Артыкул 56 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 56. Фінансаванне аховы гісторыка-
культурнай спадчыны

1. Фінансаванне аховы гісторыка-культурнай спадчыны ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, сродкаў уласнікаў (уладальнікаў) гісторыка-культурных каштоўнасцей, уладальнікаў зямельных участкаў, на якіх размешчаны помнікі археалогіі, добраахвотных ахвяраванняў юрыдычных і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

2. Для фінансавання аховы гісторыка-культурнай спадчыны могуць стварацца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, фонды спецыяльнага прызначэння.".

Артыкул 2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін:

Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін:

Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін:

забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 2, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Гэты Закон уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 2, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Гэты Закон уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 2, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
А.Лукашэнка

 

8 мая 2012 года, г.Мінск.

№ 374-З