Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 370

1. Па выніках правядзення рэспубліканскага конкурсу "Лепшы прадпрымальнік 2011 года" за дасягненне высокіх паказчыкаў у фінансава-гаспадарчай дзейнасці прызнаць:

1.1. у намінацыі "Лепшы прадпрымальнік у галіне вытворчасці спажывецкіх тавараў":

пераможцам

сумеснае прадпрыемства "БЕЛІТА" таварыства з абмежаванай адказнасцю, г. Мінск (генеральны дырэктар — Падліпскі Віктар Віктаравіч);

лаўрэатамі

закрытае акцыянернае таварыства "ВІТЭКС", г.Мінск (генеральны дырэктар — Цярэшчанка Віктар Аляксеевіч);

сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю "Контэ Спа", г.Гродна (дырэктар — Машков Андрэй Юр'евіч);

1.2. у намінацыі "Лепшы прадпрымальнік у галіне вытворчасці прадуктаў харчавання":

пераможцам

замежнае прыватнае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства "Кока-Кола Бэўрыджыз Беларусія" прыватнай кампаніі з абмежаванай адказнасцю "КК Бэўрыджыз Холдзінгз ІІ Б.В.", Мінская вобласць, Мінскі раён, пас.Калядзічы (генеральны дырэктар — Дзянісаў Аляксандр Пятровіч);

лаўрэатамі

закрытае акцыянернае таварыства "Партнёр і К", Гомельская вобласць, Мазырскі раён, в.Козенкі (дырэктар — Красюк Мікалай Дзмітрыевіч);

замежнае прыватнае ўнітарнае вытворча-гандлёвае прадпрыемства "СТАРАЯ КРЭПАСЦЬ", Магілёўская вобласць, г.Бабруйск (дырэктар — Бялоў Віталій Віктаравіч);

1.3. у намінацыі "Лепшы прадпрымальнік у галіне вытворчасці тавараў прамысловага прызначэння":

пераможцам

таварыства з абмежаванай адказнасцю "ЗАХАГРАМАШ", г.Мінск (дырэктар — Пячура Іван Рыгоравіч);

лаўрэатамі

таварыства з абмежаванай адказнасцю "Біяком Тэхналогія", Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в.Райста (дырэктар — Гецольд Генадзій Вацлававіч);

наваполацкае таварыства з абмежаванай адказнасцю "ІНТЭП", Віцебская вобласць, г.Наваполацк (дырэктар — Салагуб Генадзій Міхайлавіч);

1.4. у намінацыі "Лепшы прадпрымальнік у галіне будаўнічай дзейнасці":

пераможцам

адкрытае акцыянернае таварыства "БЕЛБУД", г.Мінск (генеральны дырэктар — Навіцкі Мікалай Васільевіч);

лаўрэатамі

закрытае акцыянернае таварыства "СПЕЦАРГБУД", Мінская вобласць, Мінскі раён, паўночна-ўсходні бок зямель ДРБУ-735 каля вёскі Новы Двор, Навадворскага сельскага Савета Мінскага раёна Мінскай вобласці, АКБ (дырэктар — Канановіч Войцех Вячаслававіч);

адкрытае акцыянернае таварыства "Буравая кампанія "Дэльта", Гомельская вобласць, Рэчыцкі раён, в.Баршчоўка (дырэктар — Чарнашэй Мікалай Васільевіч);

1.5. у намінацыі "Лепшы прадпрымальнік у галіне грамадскага харчавання":

пераможцам

замежнае прыватнае ўнітарнае гасцінічнае прадпрыемства "МІНСК ПРЫНЦЭС АТЭЛЬ" акцыянернага таварыства "ІРАДА", г. Мінск (дырэктар — Джанатан Сабахацін);

лаўрэатамі

таварыства з абмежаванай адказнасцю "НОВЫ АЛЬЯНС", г.Мінск (дырэктар — Чэгрынец Сяргей Уладзіміравіч);

закрытае акцыянернае таварыства "Фенек", г.Віцебск (дырэктар — Петрушэнка Ларыса Валянцінаўна);

1.6. у намінацыі "Лепшы прадпрымальнік у галіне аптовага і рознічнага гандлю":

пераможцам

закрытае акцыянернае таварыства "СЕВЕРСТАЛЬБЕЛ", г.Мінск (дырэктар — Кошэль Валерый Уладзіміравіч);

лаўрэатамі

таварыства з абмежаванай адказнасцю "Дыямантпрам", г.Мінск (дырэктар — Клейн Аляксандр Аляксандравіч);

сумеснае прадпрыемства "Аўтасалон-АV" таварыства з абмежаванай адказнасцю, г.Мінск (генеральны дырэктар — Туркін Уладзіслаў Сяргеевіч);

1.7. у намінацыі "Лепшы прадпрымальнік у галіне медыцынскай дзейнасці":

пераможцам

сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю "Лекфарм", Мінская вобласць, г.Лагойск (дырэктар — Падабед Ірына Вячаславаўна);

лаўрэатамі

закрытае акцыянернае таварыства "БЕЛАСЕПТЫКА", Мінскі раён, в.Цнянка (генеральны дырэктар — Аляксандраў Аляксандр Уладзіміравіч);

сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю "ТрайплФарм", Мінская вобласць, г.Лагойск (дырэктар — Арцюшчык Станіслаў Васільевіч);

1.8. у намінацыі "Лепшы прадпрымальнік — арганізацыя з замежнымі інвестыцыямі":

пераможцам

замежнае прыватнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "ВЕЗА-Г", г.Гомель (дырэктар — Скурат Віктар Дзмітрыевіч);

лаўрэатамі

замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю "БЕЛОР-ДЫЗАЙН", г.Мінск (генеральны дырэктар — Краснякоў Ігар Іванавіч);

замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю "ЭПАМ Сістэмз", г.Мінск (генеральны дырэктар — Дзівін Сяргей Фёдаравіч);

1.9. у намінацыі "Лепшая сялянская (фермерская) гаспадарка":

пераможцам

сялянскую гаспадарку "АЛІМП-АГРА", Мінская вобласць, Уздзенскі раён, в.Дзешчанка (кіраўнік гаспадаркі — Лойка Юрый Вадзімавіч);

лаўрэатамі

сялянскую (фермерскую) гаспадарку "Спадчына-плюс", Гродзенская вобласць, Свіслацкі раён, в.Грынкі (кіраўнік гаспадаркі — Лінкевіч Барыс Яўгеньевіч);

сялянскую (фермерскую) гаспадарку "Берасцейскае", Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, в.Тэльмы-1 (кіраўнік гаспадаркі — Леванюк Ігар Яраслававіч);

1.10. у намінацыі "Лепшы прадпрымальнік у галіне аказання паслуг":

пераможцам

індывідуальнага прадпрымальніка Чукісава Мікалая Уладзіміравіча, г.Магілёў;

лаўрэатамі

індывідуальнага прадпрымальніка Касяка Генадзія Георгіевіча, Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, в. Голацк;

таварыства з абмежаванай адказнасцю "Віадэн Медыя", г.Мінск (дырэктар — Хайцін Эдо);

1.11. у намінацыі "Лепшы прадпрымальнік у галіне аказання фізкультурна-аздараўленчых паслуг":

пераможцам

сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю "Свет фітнэсу", г.Мінск (генеральны дырэктар — Фіневіч Дзмітрый Васільевіч);

лаўрэатамі

замежнае прыватнае фізкультурна-аздараўляльнае ўнітарнае прадпрыемства "РОЯЛ ПРЫНЦЭС", г.Мінск (выконваючы абавязкі дырэктара — Ляцкая Святлана Вацлаваўна);

індывідуальнага прадпрымальніка Шахновіч Алену Міхайлаўну, Мінская вобласць, г.Слуцк;

1.12. у намінацыі "Лепшы прадпрымальнік у галіне турызму":

пераможцам

прыватнае навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму", г.Мінск (дырэктар — Гнедая Марына Уладзіміраўна);

лаўрэатамі

таварыства з дадатковай адказнасцю "Амега-тур", г.Магілёў (дырэктар — Клімянкоў Леанід Яўгеньевіч);

таварыства з дадатковай адказнасцю "ВІАПОЛЬ", г.Мінск (дырэктар — Патаева Галіна Рамуальдаўна);

1.13. у намінацыі "Лепшы суб'ект інфраструктуры падтрымкі і развіцця прадпрымальніцтва":

пераможцам

камунальнае інфармацыйнае ўнітарнае прадпрыемства "Гомельскі абласны інфармацыйна-метадычны цэнтр", г.Гомель (дырэктар — Маісейкін Аляксандр Сямёнавіч);

лаўрэатамі

інфармацыйна-кансультацыйнае таварыства з дадатковай адказнасцю "БЕЛІНМЭНЭДЖМЕНТ", г.Мінск (дырэктар — Сеўрукевіч Наталля Ігараўна);

прыватнае кансалтынгавае ўнітарнае прадпрыемства "БелТрастінфо", г.Гомель (дырэктар — Міжэвіч Тамара Міхайлаўна);

1.14. у намінацыі "Лепшы прадпрымальнік-экспарцёр":

пераможцам

прыватнае транспартна-экспедыцыйнае ўнітарнае прадпрыемства "Інтэртрансэкспедыцыя", Мінская вобласць, г.Дзяржынск (дырэктар — Смоляр Андрэй Анатольевіч);

лаўрэатамі

таварыства з абмежаванай адказнасцю "МасцерЛагістык", г.Брэст (дырэктар — Шумскі Эдуард Іванавіч);

сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю "ЛЛК-НАФТАН", Віцебская вобласць, г.Наваполацк (генеральны дырэктар — Катульскі Пётр Васільевіч);

1.15. у намінацыі "Лепшы прадпрымальнік — арганізатар новых рабочых месцаў":

пераможцам

таварыства з абмежаванай адказнасцю "ЕЎРАГАНДАЛЬ", г.Мінск (дырэктар — Зубкоў Андрэй Уладзіміравіч);

лаўрэатамі

адкрытае акцыянернае таварыства "Задняпроўе", г.Магілёў (дырэктар — Шапнеўскі Ігар Валер'евіч);

таварыства з абмежаванай адказнасцю "ЭЛЕКТРАСЭРВІС І КО", г.Мінск (дырэктар — Хоміч Андрэй Георгіевіч);

1.16. у намінацыі "Лепшы банк па аказанні паслуг прадпрымальнікам":

пераможцам

адкрытае акцыянернае таварыства "Банк Масква — Мінск", г.Мінск (генеральны дырэктар — Ракавец Аляксандр Адамавіч);

лаўрэатамі

адкрытае акцыянернае таварыства "Белзнешэканамбанк", г.Мінск (старшыня праўлення — Калаур Павел Уладзіміравіч);

закрытае акцыянернае таварыства Банк ВТБ (Беларусь), г.Мінск (старшыня праўлення — Іваноў Уладзімір Уладзіміравіч).

2. Узнагародзіць дыпломамі "Ганаровы прадпрымальнік" сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю "Лекфарм", Мінская вобласць, г.Лагойск, і прыватнае транспартна-экспедыцыйнае ўнітарнае прадпрыемства "Інтэртрансэкспедыцыя", Мінская вобласць, г.Дзяржынск, якія на працягу трох гадоў з'яўляліся пераможцамі рэспубліканскіх конкурсаў "Лепшы прадпрымальнік 2009 года", "Лепшы прадпрымальнік 2010 года", "Лепшы прадпрымальнік 2011 года".

3. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка

20 жніўня 2012 г.

г. Мінск.