Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў Закон Рэспублікі Беларусь
"Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь"

 

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 17 красавіка 2013 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 3 мая 2013 года

 

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 года "Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 56, 2/62; 2009 г., № 276, 2/1603) наступныя змяненні і дапаўненне:

1. У абзацах чацвёртым і сёмым артыкула 1 і артыкуле 30 слова "прадпрыемства" замяніць словам "арганізацыя" ў адпаведных склоне і ліку.

2. Частку першую артыкула 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) грунтуецца на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і складаецца з Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 20, арт. 291; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 87, 2/1031), гэтага Закона і іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь.".

3. Частку другую артыкула 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Дзяржаўная палітыка ў галіне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) забяспечваецца шляхам:

правядзення мерапрыемстваў у галіне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) у рамках рэалізацыі дзяржаўных праграм захавання і развіцця культуры;

стварэння ўмоў для адраджэння і развіцця традыцый народных промыслаў (рамёстваў), заахвочвання культурнай дзейнасці фізічных і юрыдычных асоб у галіне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў);

садзейнічання развіццю матэрыяльнай базы для дзейнасці народных майстроў, арганізацый народных промыслаў (рамёстваў) і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў) на аснове выкарыстання традыцыйных мастацка-тэхнічных прыёмаў па апрацоўцы натуральных матэрыялаў (далей — індывідуальныя прадпрымальнікі, якія займаюцца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў));

стымулявання дабрачыннай дзейнасці ў галіне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў);

садзейнічання развіццю гандлю вырабамі народных промыслаў (рамёстваў), правядзенню выставак, кірмашоў і аўкцыёнаў;

стварэння іншых гарантый у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.".

4. Артыкул 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 4. Дзяржаўная падтрымка народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў)

Дзяржаўная падтрымка народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў у рамках рэалізацыі дзяржаўных праграм захавання і развіцця культуры, сродкаў спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама шляхам фінансавання народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) з іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.".

5. Артыкулы 5, 8, 12, 17, 25, 28 і 32 выключыць.

6. У артыкуле 6:

частку другую дапоўніць словамі ", у тым ліку ў рамках рамесніцкай або прадпрымальніцкай дзейнасці";

частку трэцюю выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Грамадзяне, якія займаюцца творчай дзейнасцю ў галіне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў), маюць права на абарону сваёй дзейнасці і ахову сакрэтаў майстэрства ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб аўтарскім праве і сумежных правах, а таксама свабодна распараджацца вынікамі сваёй працы.".

7. У частцы першай артыкула 7 словы ", асацыяцыі, фонды, клубы, іншыя" замяніць словамі "і іншыя".

8. Другі сказ артыкула 10 выкласці ў наступнай рэдакцыі: "Пасведчанне народнага майстра выдаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь на падставе заключэння экспертнай камісіі, якая ствараецца і дзейнічае ў парадку, што вызначаецца гэтым Міністэрствам.".

9. Абзац дзясяты артыкула 11 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"перадачу свайго майстэрства па адпаведным відзе мастацкага рамяства;".

10. У назве главы 4 словы "прадпрыемстваў народных промыслаў (рамёстваў)" замяніць словамі "арганізацый народных промыслаў (рамёстваў) і індывідуальных прадпрымальнікаў".

11. У артыкуле 13:

у назве артыкула і частцы першай словы "Прадпрыемствы" і "прадпрыемствы" замяніць адпаведна словамі "Арганізацыі" і "арганізацыі";

частку другую выключыць.

12. Артыкул 14 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 14. Дзяржаўная падтрымка арганізацый народных промыслаў (рамёстваў) і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў)

Арганізацыі народных промыслаў (рамёстваў) і іх асноўныя вытворчыя падраздзяленні (цэхі, участкі, брыгады), а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі, якія займаюцца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), забяспечваюцца фінансавай і іншымі відамі дзяржаўнай падтрымкі.

Дзяржаўная падтрымка арганізацый народных промыслаў (рамёстваў) і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), ажыццяўляецца для забеспячэння магчымасцей выканання імі іх вытворчых задач.

Аднясенне прадукцыі арганізацый народных промыслаў (рамёстваў) і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), да вырабаў народных промыслаў (рамёстваў) праводзіцца ў адпаведнасці з рашэннем экспертнай камісіі і на падставе пераліку вырабаў народных промыслаў (рамёстваў) прызнанай мастацкай вартасці, зацверджанага Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Парадак стварэння і дзейнасці экспертнай камісіі па аднясенні прадукцыі да вырабаў народных промыслаў (рамёстваў) вызначаецца Кіраўніцтвам справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.".

13. У артыкуле 15:

назву артыкула і абзац першы выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 15. Асноўныя напрамкі дзяржаўнай падтрымкі арганізацый народных промыслаў (рамёстваў) і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў)

Дзяржаўная падтрымка арганізацый народных промыслаў (рамёстваў) і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), ажыццяўляецца шляхам:";

у абзацах другім і чацвёртым словы "прадпрыемствамі" і "прадпрыемстваў" замяніць адпаведна словамі "арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі" і "арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў";

у абзацы трэцім словы "прадпрыемстваў народных промыслаў (рамёстваў) з аналагічнымі прадпрыемствамі замежных краін" замяніць словамі "гэтых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў".

14. У артыкуле 16:

назву артыкула выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 16. Вытворча-тэхналагічная падтрымка арганізацый народных промыслаў (рамёстваў) і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў)";

у частцы першай словы "прадпрыемстваў народных промыслаў (рамёстваў)" замяніць словамі "арганізацый народных промыслаў (рамёстваў) і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў),";

у частцы другой словы "прадастаўляюць прадпрыемствам народных промыслаў (рамёстваў)" замяніць словамі "ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прадастаўляюць арганізацыям народных промыслаў (рамёстваў) і індывідуальным прадпрымальнікам, якія займаюцца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў),".

15. У артыкуле 18:

у назве артыкула словы "прадпрыемстваў народных промыслаў (рамёстваў)" замяніць словамі "арганізацый народных промыслаў (рамёстваў) і індывідуальных прадпрымальнікаў";

у тэксце артыкула:

словы "прадпрыемстваў народных промыслаў (рамёстваў)" замяніць словамі "арганізацый народных промыслаў (рамёстваў) і індывідуальных прадпрымальнікаў";

слова "спецыялізаванага" выключыць.

16. Артыкул 19 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 19. Захаванне профілю арганізацыі народных промыслаў (рамёстваў)

Арганізацыя народных промыслаў (рамёстваў) захоўвае свой профіль незалежна ад змены яе ўласніка, а таксама пры правядзенні санацыі такой арганізацыі.".

17. У частцы першай артыкула 20:

абзацы трэці і чацвёрты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"знаёмства з традыцыйнымі народнымі промысламі (рамёствамі), са спосабамі вытворчасці асобных відаў вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), з мастацкімі прыёмамі народных промыслаў (рамёстваў) пры атрыманні дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;

атрымання прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі і дадатковай адукацыі дарослых;";

з абзаца пятага словы ", студыях, клубах, гуртках" выключыць;

абзацы шосты і сёмы выключыць.

18. У частцы трэцяй артыкула 21 словы "ў спецыялізаваных навучальных установах і іншых установах" замяніць словамі "ва ўстановах вышэйшай адукацыі і ўстановах".

19. У артыкуле 22:

словы "прадпрыемствы народных промыслаў (рамёстваў)" замяніць словамі "арганізацыі народных промыслаў (рамёстваў), індывідуальныя прадпрымальнікі";

словы "адкрыцця спецыялізаваных магазінаў," выключыць.

20. Артыкул 24 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 24. Музеі

У мэтах збірання, захоўвання, вывучэння і папулярызацыі вырабаў народных промыслаў (рамёстваў) могуць стварацца музеі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.".

21. Артыкул 29 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 29. Архіўныя дакументы па народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах)

Архіўным дакументам па народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах), калі яны маюць гісторыка-культурную значнасць, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь надаецца статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Арганізацыі, якім належаць гэтыя архіўныя дакументы, забяспечваюць магчымасць доступу для карыстання імі ў навуковых і творчых мэтах.".

Артыкул 2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь і Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін:

забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
А. ЛУКАШЭНКА

20 мая 2013 года, г. Мінск.

№ 25-З