Закон Рэспублікі Беларусь

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 17 красавіка 2013 года

Ухвалены Саветам Рэспублікі 3 мая 2013 года

 

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2002 года "Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 87, 2/882; 2006 г., № 179, 2/1267; 2008 г.,
№ 119, 2/1432; 2009 г., № 276, 2/1608; 2011 г., № 65, 2/1823) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У пункце 2 артыкула 8:

падпункт 2.11 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"2.11 2. закладу зарэгістраванага права арэнды нерухомай маёмасці;";

падпункт 2.14 выключыць.

2. Падпункт 3.5 2 часткі першай пункта 3 артыкула 9 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"3.5 2. закладу зарэгістраванага права арэнды нерухомай маёмасці;".

3. Абзац трэці артыкула 15 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"дзяржаўныя органы, іншыя дзяржаўныя арганізацыі абавязаны падаваць па запыце арганізацый па дзяржаўнай рэгістрацыі або рэгістратараў наяўныя ў іх звесткі і дакументы, неабходныя для ажыццяўлення арганізацыямі па дзяржаўнай рэгістрацыі дзейнасці ў галіне дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, у сямідзённы тэрмін з дня атрымання такога запыту.".

4. У пункце 4 артыкула 16 словы "тры гады" замяніць словамі "пяць гадоў".

5. Пункт 2 артыкула 22 дапоўніць часткай другой наступнага зместу:

"Вядзенне рэгістрацыйных кніг, рэгістрацыйных спраў, кадастравых картаў, журналаў рэгістрацыі заяў ажыццяўляецца на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь.".

6. Пункт 4 артыкула 23 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"4. Пытанні арганізацыі і дзейнасці архіваў арганізацый па дзяржаўнай рэгістрацыі вызначаюцца Законам Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 2011 года "Аб архіўнай справе і справаводстве ў Рэспубліцы Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2011 г.,
№ 136, 2/1875).".

7. Пункт 7 артыкула 29 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"7. Дакумент, які змяшчае інфармацыю з адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, падпісваецца рэгістратарам і змацоўваецца яго пячаткай альбо падпісваецца іншай упаўнаважанай асобай арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі і змацоўваецца пячаткай гэтай арганізацыі. Такі дакумент можа быць падпісаны электронным лічбавым подпісам у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб электронных дакументах і электронным лічбавым подпісе.".

8. Пункт 4 артыкула 33 пасля слоў "прашыты" і "прашытых" дапоўніць адпаведна словамі "альбо змацаваны іншым чынам, які не дазваляе іх раз'яднаць" і "альбо змацаваных іншым чынам, які не дазваляе іх раз'яднаць,".

9. У артыкуле 34:

пункт 9 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"9. Рэгістратар абавязаны не пазней чым у працоўны дзень, які ідзе за днём прыёму дакументаў, пададзеных для ажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі, заказным пісьмом праінфармаваць аб прыёме дакументаў:

праваўладальнікаў, якія адсутнічалі пры прыёме дакументаў, пададзеных для ажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі змянення нерухомай маёмасці;

зацікаўленых асоб, якія адсутнічалі пры прыёме дакументаў, пададзеных для ажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі, і правы якіх непасрэдна рэгіструюцца або абмяжоўваюцца.

Інфармавання асоб, названых у частцы першай гэтага пункта, не патрабуецца ў выпадку дзяржаўнай рэгістрацыі дагавора, засведчанага натарыяльна альбо рэгістратарам, а таксама заснаваных на такім дагаворы правоў, абмежаванняў (абцяжаранняў) правоў.";

пункт 10 дапоўніць словамі "або ўпаўнаважаная ім асоба".

10. У артыкуле 35:

пункт 1 дапоўніць словамі ", калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь";

частку першую пункта 2 дапоўніць словамі "і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь";

пункт 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"4. Па пісьмовай заяве зацікаўленай асобы, якая жадае звярнуцца ў суд для аспрэчвання здзелкі, права або абмежавання (абцяжарання) права, аб дзяржаўнай рэгістрацыі якіх просіць іншая зацікаўленая асоба, ажыццяўленне рэгістрацыйнага дзеяння павінна быць прыпынена на тэрмін, названы ў заяве, але не больш чым на адзін месяц. Пры гэтым да дадзенай заявы альбо дадаюцца дакументы (іх копіі), якія сведчаць, што ў выніку ажыццяўлення адпаведнай здзелкі, узнікнення, пераходу, спынення права або абмежавання (абцяжарання) права на нерухомую маёмасць могуць быць парушаны або абмежаваны правы гэтай зацікаўленай асобы, альбо ў заяве павінна быць паказанне на звесткі, якія пацвярджаюць названыя акалічнасці, якія змяшчаюцца ў адзіным дзяржаўным рэгістры нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй.

Пры паступленні заявы зацікаўленай асобы аб намеры звярнуцца ў суд для аспрэчвання здзелкі, права або абмежавання (абцяжарання) права, аб дзяржаўнай рэгістрацыі якіх просіць іншая зацікаўленая асоба, рэгістратар неадкладна ўносіць у рэгістрацыйную кнігу адпаведную адзнаку, а таксама не пазней чым у працоўны дзень, які ідзе за днём паступлення гэтай заявы, размяшчае інфармацыю аб унясенні такой адзнакі ў дачыненні да нерухомай маёмасці на афіцыйным сайце адпаведнай арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі ў глабальнай камп'ютарнай сетцы інтэрнэт.

Калі на працягу тэрміну прыпынення ажыццяўлення рэгістрацыйнага дзеяння ў арганізацыю па дзяржаўнай рэгістрацыі любой зацікаўленай асобай не будзе прадстаўлена пісьмовая інфармацыя аб распачынанні справы (вытворчасці па справе) па іску асобы, якая падала такую заяву, альбо іншых зацікаўленых асоб, рэгістрацыйнае дзеянне павінна быць ажыццёўлена.

У выпадку паступлення пісьмовай інфармацыі аб распачынанні справы (вытворчасці па справе) ажыццяўленне рэгістрацыйнага дзеяння прыпыняецца да вырашэння справы судом.".

11. Артыкул 47 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 47. Дакументы, якія з'яўляюцца падставай для дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці

Дакументамі, якія з'яўляюцца падставай для дзяржаўнай рэгістрацыі стварэння, змянення, спынення існавання нерухомай маёмасці, з'яўляюцца дакументы, якія пацвярджаюць адпаведна стварэнне, змяненне, спыненне існавання нерухомай маёмасці.".

12. Абзац другі пункта 1 артыкула 49 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"рашэнне (загад, пастанова, распараджэнне) асобы (органа), якая прызначыла прыёмачную камісію, аб зацвярджэнні акта прыёмкі аб'екта ў эксплуатацыю;".

13. У артыкуле 50:

абзац чацвёрты выключыць;

абзац пяты лічыць абзацам чацвёртым.

14. Пункт 1 артыкула 51 дапоўніць трэцім сказам наступнага зместу: "Для дзяржаўнай рэгістрацыі стварэння нерухомай маёмасці ў выніку падзелу дадаткова прадстаўляюцца ў дачыненні да капітальнага будынка (збудавання), ізаляванага памяшкання і машына-месца — тэхнічны пашпарт, а ў дачыненні да зямельнага ўчастка — землеўпарадкавальная справа.".

15. Пункт 1 артыкула 52 дапоўніць трэцім сказам наступнага зместу: "Для дзяржаўнай рэгістрацыі стварэння ізаляванага памяшкання, машына-месца ў выніку вычлянення іх з капітальнага будынка (збудавання) дадаткова прадстаўляецца тэхнічны пашпарт.".

16. Пункт 1 артыкула 53 дапоўніць трэцім сказам наступнага зместу: "Для дзяржаўнай рэгістрацыі стварэння нерухомай маёмасці ў выніку зліцця дадаткова прадстаўляюцца ў дачыненні да капітальнага будынка (збудавання), ізаляванага памяшкання і машына-месца — тэхнічны пашпарт, а ў дачыненні да зямельнага ўчастка — землеўпарадкавальная справа.".

17. Артыкул 68 дапоўніць пунктамі 9 і 10 наступнага зместу:

"9. Засведчанне дакументаў, якія з'яўляюцца падставай для дзяржаўнай рэгістрацыі здзелкі з нерухомай маёмасцю, ажыццяўляецца рэгістратарам у памяшканні арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі па месцы знаходжання нерухомай маёмасці ў парадку, вызначаным спецыяльна ўпаўнаважаным органам дзяржаўнага кіравання.

10. Засведчанне дакументаў, якія з'яўляюцца падставай для дзяржаўнай рэгістрацыі здзелкі з нерухомай маёмасцю, можа ажыццяўляцца рэгістратарам па-за памяшканнем арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі ў выпадках і парадку, вызначаных спецыяльна ўпаўнаважаным органам дзяржаўнага кіравання.".

Артыкул 2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін:

забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя захады па рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 3. Гэты Закон уваходзіць у сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 2, якія ўваходзяць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі
Беларусь А. Лукашэнка

21 мая 2013 года, г. Мінск.

№ 26-З