Закон Рэспублікі Беларусь

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 17 красавіка 2013 года

Ухвалены Саветам Рэспублікі 18 красавіка 2013 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 года "Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 70, 2/953; 2008 г., № 184, 2/1506; 2009 г., № 136, 2/1572) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У падпункце 1.10 пункта 1 артыкула 33 словы "ўжыванне наркатычных або" замяніць словамі "ўжыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў,".

2. У падпунктах 1.1 або 1.2 пункта 1 артыкула 44:

падпункты 1.1.1 і 1.2.1 пасля слоў "Службу бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь," дапоўніць словамі "цэнтральны апарат Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь,";

падпункты 1.1.2 і 1.2.2 дапоўніць словамі ", абласныя і міжраённыя інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь".

3. Артыкул 47 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 47. Гарантыі правоў дзяржаўнага служачага ў сувязі з ліквідацыяй дзяржаўнага органа, скарачэннем колькасці або штату работнікаў

1. Пры вызваленні дзяржаўнага служачага ў сувязі з ліквідацыяй дзяржаўнага органа, скарачэннем колькасці або штату работнікаў яму:

1.1. выплачваецца выхадная дапамога ў адпаведнасці з заканадаўствам аб працы, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі;

1.2. пры рэгістрацыі ў якасці беспрацоўнага выплачваецца дапамога па беспрацоўі ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 года "Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 94, 2/1222);

1.3. пры немагчымасці працаўладкавання гарантуюцца прафесійная падрыхтоўка, перападрыхтоўка або павышэнне кваліфікацыі з выплатай за ўвесь перыяд навучання стыпендыі ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь";

1.4. захоўваецца права на медыцынскае абслугоўванне ва ўстановах аховы здароўя, у якіх ён абслугоўваўся да звальнення, на ўзроўні абслугоўвання, якое ён меў да звальнення, на перыяд да працаўладкавання ў іншую арганізацыю, але не больш чым на дванаццаць месяцаў з дня звальнення.

2. Пры ліквідацыі дзяржаўнага органа, скарачэнні колькасці або штату работнікаў пенсія па ўзросце дзяржаўным служачым прызначаецца і выплачваецца датэрмінова ў парадку і на ўмовах, вызначаных заканадаўствам.".

4. Падпункт 1.3 пункта 1 артыкула 51 выключыць.

Артыкул 2. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 года "Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 94, 2/1222; 2009 г., № 16, 2/1558; 2011 г., № 140, 2/1877) наступныя змяненні:

1. Частку трэцюю артыкула 22 выключыць.

2. У артыкуле 23:

часткі пятую і шостую выключыць;

часткі сёмую — дзясятую лічыць адпаведна часткамі пятай — восьмай.

3. У артыкуле 24:

частку дзясятую выключыць;

часткі адзінаццатую — пятнаццатую лічыць адпаведна часткамі дзясятай — чатырнаццатай.

Артыкул 3. Дзяржаўным служачым, звольненым у сувязі з ліквідацыяй дзяржаўнага органа, скарачэннем колькасці або штату работнікаў, не выплачаная да ўваходжання ў сілу гэтага Закона астатняя частка выхадной дапамогі ў памеры, які перавышае памер выхадной дапамогі, вызначанай заканадаўствам аб працы, не выплачваецца.

Беспрацоўным з ліку дзяржаўных служачых, звольненым у сувязі з ліквідацыяй дзяржаўнага органа, скарачэннем колькасці або штату работнікаў, а таксама грамадзян, звольненых з ваеннай службы, з органаў унутраных спраў, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях у сувязі з ліквідацыяй дзяржаўнага органа, скарачэннем колькасці або штату работнікаў па стане здароўя або іншых уважлівых прычынах без права на пенсію, прызначаныя да ўваходжання ў сілу гэтага Закона стыпендыі і дапамогі па беспрацоўі выплачваюцца з дня ўваходжання ў сілу гэтага Закона ў памерах, вызначаных адпаведна часткай другой артыкула 23 і часткамі трэцяй і чацвёртай артыкула 24 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь".

Артыкул 4. Гэты Закон уваходзіць у сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка.

30 мая 2013 года, г. Мінск.

№ 28-З