Закон Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі»

Прыняты Палатай прадстаўнікоў              5 снежня 2013 года

Ухвалены Саветам Рэспублікі                       19 снежня 2013 года

Артыкул 1. Унесці ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ад 13 студзеня 2011 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2011 г., № 13, 2/1795; № 140, 2/1877) наступныя дапаўненні і змяненні:

1. Пункт 6 артыкула 3, пункт 7 артыкула 19, пункт 3 артыкула 21, абзацы пяты і сёмы артыкула 30, пункт 5 артыкула 31, пункт 3 артыкула 32, пункт 2 артыкула 43, пункт 6 артыкула 44, пункт 4 артыкула 48, пункт 6 артыкула 49, пункт 3 артыкула 55, падпункты 1.1 і 1.2 пункта 1 і пункт 2 артыкула 80, падпункт 6.6 пункта 6 і частку другую пункта 8 артыкула 83, частку першую пункта 1 і пункт 8 артыкула 88, частку трэцюю пункта 9 артыкула 94, частку трэцюю пункта 7 артыкула 98, артыкул 129, пункт 7 артыкула 188, частку другую пункта 3 артыкула 203, пункт 4 артыкула 204, пункт 11 артыкула 215 і пункт 4 артыкула 219 пасля слоў «Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь», дапоўніць словамі «Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь,».

2. Артыкул 20 дапоўніць пунктам 21 наступнага зместу:

«21. Установы агульнай сярэдняй адукацыі ў выпадках, прадугледжаных гэтым Кодэксам, могуць ствараць умовы для арганізацыі вучэбна-трэніровачнага працэсу або арганізоўваць вучэбна-трэніровачны працэс у мэтах падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву і (ці) спартсменаў высокага класа. Вучэбна-трэніровачны працэс у мэтах падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву і (ці) спартсменаў высокага класа ажыццяўляецца на аснове вучэбных праграм па асобных відах спорту, якія зацвярджаюцца Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з заканадаўствам.».

3. Пункт 5 артыкула 25 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«5. У выпадках, прадугледжаных гэтым Кодэксам, ва ўстанове адукацыі ствараюцца і (ці) могуць стварацца іншыя органы самакіравання: педагагічны савет, папячыцельскі савет, бацькоўскі камітэт, трэнерскі савет. Палажэнні аб педагагічным савеце, папячыцельскім савеце, бацькоўскім камітэце ўстановы адукацыі зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Палажэнне аб трэнерскім савеце зацвярджаецца Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.».

4. У падпункце 2.7 пункта 2 артыкула 41 словы «наркатычных сродкаў, псіхатропных» замяніць словамі «ўжывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў».

5. У артыкуле 57:

пункт 7 пасля слоў «праграм» і «здольнасцяў» дапоўніць адпаведна словамі «, выканання вучэбных праграм па асобных відах спорту» і «, адбор асоб, здольных дасягнуць высокіх вынікаў у асобным відзе спорту»;

пункт 15 пасля слоў «Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь,» дапоўніць словамі «Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь,».

6. У артыкуле 79:

падпункт 5.2 пункта 5 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«5.2. невыканання вучэбнай праграмы па асобным відзе спорту, парушэння спартыўнага рэжыму, а таксама ў сувязі з пагаршэннем стану здароўя, якое перашкаджае прадаўжэнню заняткаў выбраным відам спорту (для вучняў сярэдніх школ — вучылішчаў алімпійскага рэзерву, якія асвойваюць змест агульнаадукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, і спецыялізаваных па спорце класаў сувораўскіх вучылішчаў);»;

пункт 9 пасля слова «рэзерву» дапоўніць словамі «(сувораўскага вучылішча)»;

пункт 11 пасля слоў «Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь,» дапоўніць словамі «Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь,».

7. У падпункце 1.9 пункта 1 артыкула 126 словы «ўжывання наркатычных сродкаў, псіхатропных» замяніць словамі «ўжывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў».

8. У артыкуле 156:

у пунктах 3–5, 13, 17–22 словы «і ў мэтах спартыўнай падрыхтоўкі вучняў можа арганізоўвацца вучэбна-трэніровачны працэс па відах спорту» замяніць словамі «стварацца ўмовы для арганізацыі вучэбна-трэніровачнага працэсу ў мэтах падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву і (ці) спартсменаў высокага класа»;

частку першую пункта 7 і частку першую пункта 9 дапоўніць словамі
«, стварацца ўмовы для арганізацыі вучэбна-трэніровачнага працэсу ў мэтах падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву і (ці) спартсменаў высокага класа»;

у пункце 11:

словы «па відах спорту, пачынаючы з VІІІ» замяніць словамі «ў мэтах падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву і (ці) спартсменаў высокага»;

пасля слоў «Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь,» дапоўніць словамі «Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь,»;

у пункце 12:

пасля слоў «Следчым камітэце Рэспублікі Беларусь,» дапоўніць словамі «Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь,»;

словы «і ў мэтах спартыўнай падрыхтоўкі вучняў можа арганізоўвацца вучэбна-трэніровачны працэс па відах спорту» замяніць словамі «, стварацца ўмовы для арганізацыі вучэбна-трэніровачнага працэсу ў мэтах падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву і (ці) спартсменаў высокага класа»;

у пункце 15 словы «і ў мэтах спартыўнай падрыхтоўкі вучняў або падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву і (ці) спартсменаў высокага класа можа арганізоўвацца вучэбна-трэніровачны працэс па відах спорту» замяніць словамі «стварацца ўмовы для арганізацыі вучэбна-трэніровачнага працэсу або можа арганізоўвацца вучэбна-трэніровачны працэс у мэтах падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву і (ці) спартсменаў высокага класа»;

з пункта 26 словы «па відах спорту» выключыць.

9. У пункце 4 артыкула 157 словы «ствараецца педагагічны» замяніць словамі «ствараюцца педагагічны савет, а ў сярэдняй школе — вучылішчы алімпійскага рэзерву таксама трэнерскі».

10. Частку трэцюю пункта 12 артыкула 158 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Спецыялізаваныя па спорце класы — класы, якія ствараюцца на І, ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх рэалізуюцца адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі і ў мэтах падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву і (ці) спартсменаў высокага класа для вучняў арганізоўваецца вучэбна-трэніровачны працэс. Палажэнне аб спецыялізаваных па спорце класах зацвярджаецца Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.»;

11. У артыкуле 159:

у пункце 1 словы «да займання асобным відам спорту (у галіне асобнага віду мастацтва) і (ці) з улікам стану здароўя, спартыўных дасягненняў» замяніць словамі «ў галіне асобных відаў мастацтва, адбору асоб, здольных дасягнуць высокіх вынікаў у асобным відзе спорту, і з улікам стану здароўя»;

у пункце 3:

у частцы першай словы «праверкі здольнасцяў да заняткаў асобным відам спорту пры адсутнасці супрацьпаказанняў да заняткаў спортам» замяніць словамі «адбору асоб, здольных дасягнуць высокіх вынікаў у асобным відзе спорту, пры адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў да заняткаў відам спорту»;

частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Парадак прыёму асоб для атрымання пачатковай адукацыі, базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў спецыялізаваных па спорце класах, тэрміны, парадак і асаблівасці правядзення адбору асоб, здольных дасягнуць высокіх вынікаў у асобным відзе спорту, вызначаюцца Палажэннем аб спецыялізаваных па спорце класах, калі іншае не вызначана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.»;

пункт 12 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«12. Прыём асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ў сярэдніх школах — вучылішчах алімпійскага рэзерву ажыццяўляецца па выніках адбору асоб, здольных дасягнуць высокіх вынікаў у асобным відзе спорту, пры адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў да заняткаў відам спорту, пералік якіх зацвярджаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Парадак прыёму асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ў сярэдніх школах — вучылішчах алімпійскага рэзерву, тэрміны, парадак і асаблівасці правядзення адбору асоб, здольных дасягнуць высокіх вынікаў у асобным відзе спорту, вызначаюцца Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Для арганізацыі прыёму асоб у сярэднія школы — вучылішчы алімпійскага рэзерву для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі, правядзення адбору асоб, здольных дасягнуць высокіх вынікаў у асобным відзе спорту, і фарміравання па яго выніках кантынгенту вучняў ствараецца прыёмная камісія.

Асобы, якія бяруць удзел у адборы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ў сярэдніх школах — вучылішчах алімпійскага рэзерву, падаюць у прыёмную камісію сярэдніх школ — вучылішчаў алімпійскага рэзерву акрамя дакументаў, прадугледжаных пунктам 1 гэтага артыкула, дакументы, пералік якіх вызначаецца Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.».

12. Дапоўніць Кодэкс артыкулам 1621 наступнага зместу:

«Артыкул 1621. Навучанне і выхаванне вучняў, якія бяруць удзел у спартыўных мерапрыемствах

1. Вучням, якія асвойваюць змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі і бяруць удзел у спартыўных мерапрыемствах па-за месцам знаходжання ўстановы адукацыі, у якіх яны вучацца, ствараюцца ўмовы для навучання і выхавання ў выпадках і парадку, якія вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

2. Навучанне і выхаванне вучняў у перыяд удзелу іх у спартыўных мерапрыемствах па-за месцам знаходжання ўстановы адукацыі, у якіх яны вучацца, арганізоўваюцца ўстановамі адукацыі па месцы правядзення спартыўных мерапрыемстваў.

3. Рашэнне аб навучанні і выхаванні вучня ва ўстанове адукацыі на перыяд удзелу ў спартыўным мерапрыемстве прымаецца мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы правядзення спартыўнага мерапрыемства на падставе звестак, якія падаюцца арганізатарам спартыўнага мерапрыемства.».

13. Падпункт 7.2 пункта 7, пункты 9 і 13 артыкула 167 выключыць.

14. Артыкул 190 дапоўніць пунктам 3 наступнага зместу:

«3. Тэрмін атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі пры асваенні зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якая забяспечвае атрыманне кваліфікацыі спецыяліста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, для вучняў сярэдніх школ — вучылішчаў алімпійскага рэзерву па рашэнні заснавальніка сярэдняй школы — вучылішча алімпійскага рэзерву можа быць павялічаны па прычыне ўдзелу на працягу навучальнага года ў складзе нацыянальных і зборных камандаў Рэспублікі Беларусь па відах спорту ў спартыўных мерапрыемствах не больш чым на два гады.».

Артыкул 2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін прыняць захады па рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 3. Гэты Закон уваходзіць у сілу ў наступным парадку:

артыкул 1 — праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона;

іншыя палажэнні — пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
А.
Лукашэнка

4 студзеня 2014 года, г. Мінск.

№ 126‑З