Рашэнне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь
20 чэрвеня 2014 г. № Р-931/2014
Аб адпаведнасці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Закона Рэспублікі Беларусь «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам совершенствования судопроизводства в судах, рассматривающих экономические дела»

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствуючага – Старшыні Канстытуцыйнага Суда Міклашэвіча П.П., намесніка Старшыні Сяргеевай В.Г., суддзяў Бойка Т.С., Варановіча Т.В., Данілюка С.Я., Ізоткі У.П., Карповіч Н.А., Козыравай Л.Р., Падгрушы В.В., Рабцава Л.М., Цікавенкі А.Г.

 

на падставе часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «О конституционном судопроизводстве»

 

разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэнні ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць Закона Рэспублікі Беларусь «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам совершенствования судопроизводства в судах, рассматривающих экономические дела».

 

Заслухаўшы суддзю-дакладчыка Козыраву Л.Р., прааналізаваўшы палажэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (далей Канстытуцыя), Закона Рэспублікі Беларусь «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам совершенствования судопроизводства в судах, рассматривающих экономические дела» і іншых заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь устанавіў:

 

Закон Рэспублікі Беларусь «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам совершенствования судопроизводства в судах, рассматривающих экономические дела» (далей Закон) прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5 чэрвеня 2014 г., адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 12 чэрвеня 2014 г. і прадстаўлены Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь на подпіс.

 

Закон накіраваны на ўдасканальванне норм Гаспадарчага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – ГПК) з улікам практыкі яго прымянення і развіцця заканадаўства, а таксама ўзгадненне асобных палажэнняў ГПК, законаў Рэспублікі Беларусь «О международном арбитражном третейском суде», «О товарных биржах» з палажэннямі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2013 г. № 6 «О совершенствовании судебной системы Республики Беларусь», указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2013 г. № 529 «О некоторых вопросах деятельности судов Республики Беларусь» і ад 29 лістапада 2013 г. № 530 «О некоторых вопросах совершенствования организации исполнения судебных постановлений и других исполнительных документов».

 

Пры праверцы канстытуцыйнасці Закона Канстытуцыйны Суд зыходзіць з наступнага.

 

1. Згодна з Канстытуцыяй чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з’яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы (частка першая артыкула 2); забеспячэнне правоў і свабод грамадзян Рэспублікі Беларусь з’яўляецца найвышэйшай мэтай дзяржавы (частка першая артыкула 21).

 

У адпаведнасці з Канстытуцыяй у Рэспубліцы Беларусь устанаўліваецца прынцып вяршэнства права (частка першая артыкула 7); дзяржава гарантуе правы і свабоды грамадзян Беларусі, замацаваныя ў Канстытуцыі, законах і прадугледжаныя міжнароднымі абавязацельствамі дзяржавы (частка трэцяя артыкула 21); усе роўныя перад законам і маюць права без усялякай дыскрымінацыі на роўную абарону правоў і законных інтарэсаў (артыкул 22); дзяржаўныя органы, службовыя і іншыя асобы, якім даверана выкананне дзяржаўных функцый, абавязаны ў межах сваёй кампетэнцыі прымаць неабходныя меры для ажыццяўлення і абароны правоў і свабод асобы (частка другая артыкула 59); кожнаму гарантуецца абарона яго правоў і свабод кампетэнтным, незалежным і непрадузятым судом у вызначаныя законам тэрміны (частка першая артыкула 60).

 

2. У адпаведнасці з Канстытуцыяй правасуддзе ажыццяўляецца на аснове спаборнасці і роўнасці бакоў у працэсе (частка першая артыкула 115). Рэалізацыя дадзенай нормы падразумявае судаводства, пры якім бакам у судовым разборы надаюцца роўныя працэсуальныя магчымасці па адстойванні сваіх правоў і законных інтарэсаў, уключаючы рэальную магчымасць давесці сваю пазіцыю да ведама суда, паколькі толькі пры гэтай умове рэалізуецца права на справядлівую, поўную і эфектыўную судовую абарону.

 

2.1. Пунктамі 34 і 62 артыкула 1 Закона ў ГПК уносяцца змяненні і дапаўненні, накіраваныя на выкананне прынцыпу спаборнасці і павышэнне адказнасці асоб, якія прымаюць удзел у справе, за паўнату доказаў, якія прадстаўляюцца, і якасць падрыхтоўкі дакументаў, якія накіроўваюцца ў суд. У прыватнасці, для асоб, якія прымаюць удзел у справе, уводзіцца абавязак раскрыцця доказаў да завяршэння падрыхтоўкі справы да судовага разбору або ў межах тэрміну, устаноўленага судом, які разглядае эканамічныя справы (частка чацвёртая артыкула 100 ГПК); прадугледжваецца права суда на ўстанаўленне тэрміну прадстаўлення водгуку на іскавую заяву (артыкул 166 ГПК). Змяненнямі, што ўносяцца пунктамі 35, 117 артыкула 1 Закона ў частку першую артыкула 101 і артыкул 294 ГПК, замацоўваецца парадак прадстаўлення, даследавання і ацэнкі доказаў, згодна з якім доказы прадстаўляюцца ў суды, якія разглядаюць эканамічныя справы, першай і апеляцыйнай інстанцый, у той час як касацыйная інстанцыя правярае адпаведнасць вывадаў указаных судоў устаноўленым па справе акалічнасцям і доказам, якія ўжо ёсць у справе.

 

Глава 8 «Доказы і даказванне акалічнасцей па справе» ГПК дапаўняецца радам норм. Так, артыкул 84 ГПК дапаўняецца часткай, якая прадугледжвае, што ў якасці пісьмовых доказаў па справе дапускаюцца дакументы, атрыманыя пры дапамозе факсімільнай, электроннай або іншай сувязі, у тым ліку з выкарыстаннем глабальнай камп’ютэрнай сеткі Інтэрнэт, а таксама дакументы, падпісаныя электронным лічбавым подпісам або іншым аналагам уласнаручнага подпісу (пункт 31 артыкула 1 Закона). Дадзенай нормай устанаўліваецца працэсуальная магчымасць прадстаўлення доказаў, атрыманых з выкарыстаннем новых  камунікацыйных тэхналогій, звязаных з замацаваннем і перадачай той або іншай інфармацыі.

 

2.2. Заканадаўцам устанаўліваюцца палажэнні аб электронным дакументаабароце ў гаспадарчым працэсе. У прыватнасці, артыкул 55 ГПК, што рэгламентуе правы і абавязкі асоб, якія прымаюць удзел у справе, дапаўняецца часткай, што прадугледжвае права ўказаных асоб прадстаўляць у суд, які разглядае эканамічныя справы, дакументы ў электронным выглядзе (пункт 21 артыкула 1 Закона).

 

Законам (пункты 30 і 66 артыкула 1) рэгламентуюцца прымяненне сістэм відэаканферэнцсувязі для правядзення судовых пасяджэнняў і ажыццяўлення асобных працэсуальных дзеянняў (артыкула 83 і 1761 ГПК); прадастаўленне суду права паведамляць удзельнікам працэсу аб даце і часе правядзення судовых пасяджэнняў па электроннай пошце. Згодна з выкладаемай у новай рэдакцыі часткай другой артыкула 140 ГПК суд, які разглядае эканамічныя справы, мае права паведаміць удзельнікам гаспадарчага працэсу пры дапамозе тэлефанаграмы, тэлеграмы, факсімільнай сувязі, глабальнай камп’ютэрнай сеткі Інтэрнэт, у тым ліку электроннай пошты, а таксама з выкарыстаннем  іншых сродкаў сувязі, што забяспечваюць фіксаванне факта паведамлення або выкліку ў парадку, устаноўленым заканадаўствам. 

 

Па меркаванні Канстытуцыйнага Суда, прадугледжваемы Законам парадак прадстаўлення доказаў бакамі па справе ў абгрунтаванне сваёй пазіцыі адносна ўсіх акалічнасцей справы, удзел у іх даследаванні ў адкрытым судовым пасяджэнні пры вырашэнні спрэчкі па сутнасці, выкарыстанне ў судаводстве па эканамічных справах электроннага дакументаабароту і інфармацыйных тэхналогій накіраваны на забеспячэнне рэалізацыі канстытуцыйнага прынцыпу спаборнасці і роўнасці бакоў у працэсе, што стварае ўмовы для ўсебаковага і поўнага даследавання акалічнасцей, якія маюць значэнне для правільнага прымянення заканадаўства пры вырашэнні справы, даступнасці судовай абароны правоў грамадзян і юрыдычных асоб, іх інтарэсаў, якія ахоўваюцца законам.

 

3. Згодна з Канстытуцыяй кожнаму гарантуецца абарона яго правоў і свабод кампетэнтным, незалежным і непрадузятым судом у вызначаныя законам тэрміны (частка першая артыкула 60). Рэспубліка Беларусь як прававая дзяржава абавязана забяспечваць эфектыўную абарону правоў і свабод грамадзян пры дапамозе правасуддзя, якое адказвае патрабаванням справядлівасці, на аснове заканадаўча замацаваных палажэнняў, што вызначаюць, у якім судзе і па якой працэдуры падлягае разгляду  канкрэтная справа.

 

Законам пашыраецца падведамнасць спрэчак судам, якія разглядаюць эканамічныя справы.

 

3.1. Так, ГПК дапаўняецца нормай аб тым, што судам, якія разглядаюць эканамічныя справы, падведамасны справы па скаргах на адказы на звароты юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і грамадзян (пункт 16 артыкула 1 Закона). Указаны Кодэкс дапаўняецца таксама артыкулам 2662, у частцы першай якога прадугледжваецца, што юрыдычная асоба, індывідуальны прадпрымальнік або грамадзянін могуць звярнуцца ў суд, які разглядае эканамічныя справы, са скаргай на адказ арганізацыі (індывідуальнага прадпрымальніка) на зварот, рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці, адказ на скаргу ў вышэйстаячую арганізацыю, калі лічаць, што парушаны іх правы і законныя інтарэсы ў сферы прадпрымальніцкай і іншай гаспадарчай (эканамічнай) дзейнасці (пункт 102 артыкула 1 Закона). Дадзеным артыкулам рэгламентуецца вядзенне па справах дадзенай катэгорыі (тэрміны і асаблівасці падачы такіх скарг, парадак іх разгляду, віды рашэнняў, якія выносяцца судом па скарзе). Адначасова артыкул 51 ГПК дапаўняецца новай часткай адзінаццатай, у якой вызначана падсуднасць дадзенай катэгорыі спраў па месцы знаходжання або месцы жыхарства (месцы знаходжання) заяўніка (пункт 19 артыкула 1 Закона).

 

У Законе Рэспублікі Беларусь «Об обращениях граждан и юридических лиц» замацавана права заяўнікаў абскардзіць ва ўстаноўленым парадку адказы на звароты і рашэнні аб пакіданні зваротаў без разгляду па сутнасці (абзац сёмы артыкула 7). Пры гэтым у артыкуле 20 дадзенага Закона (пункты 3, 4, 6) прадугледжана магчымасць абскарджання адказаў у судовым парадку.

 

Канстытуцыйны Суд звяртае ўвагу на палажэнне часткі трэцяй артыкула 2662 ГПК, згодна з якім скарга на адказ на зварот можа пададзена ў суд, які разглядае эканамічныя справы, не пазней  месяца з дня атрымання заяўнікам адказу вышэйстаячай арганізацыі на зварот (пры адсутнасці абавязковага дасудовага парадку абскарджання з дня атрымання заяўнікам адказу арганізацыі (індывідуальнага прадпрымальніка) або з дня сканчэння месячнага тэрміну пасля падачы скаргі на адказ на зварот у вышэйстаячую арганізацыю,  калі заяўнікам не быў атрыманы на яе адказ.

 

Пры ацэнцы дадзенай нормы Канстытуцыйны Суд грунтуецца на частцы першай артыкула 60 Канстытуцыі, са зместу якой вынікае, што кожны суб’ект праваадносін у выпадку парушэння яго правоў і свабод можа звярнуцца ў суд для іх абароны; канстытуцыйнае палажэнне не змяшчае ўказання аб дапушчальнасці судовай абароны толькі пасля дасудовага ўрэгулявання спрэчкі і недапушчальнасці ажыццяўлення  правасуддзя без яго прымянення. Як указвалася Канстытуцыйным Судом раней (рашэнні ад 30 снежня 2010 г. «О соответствии Конституции Республики Беларусь Закона Республики Беларусь «О внесении дополнений и изменений в некоторые кодексы Республики Беларусь по вопросам совершенствования хозяйственного судопроизводства» і ад 7 ліпеня 2011 г. «О соответствии Конституции Республики Беларусь Закона Республики Беларусь «Об обращениях граждан и юридических лиц»), магчымасць выкарыстання дасудовага ўрэгулявання спрэчкі ў мэтах абароны правоў, свабод і законных інтарэсаў служыць дадатковым сродкам прававой абароны і не з’яўляецца абмежаваннем канстытуцыйнага права на судовую абарону, а таксама абмежаваннем юрысдыкцыі суда.

 

3.2. У адпаведнасці з пунктам 88 артыкула 1 Закона ГПК дапаўняецца таксама главой 25 (артыкулы 23012305), якая рэгулюе вядзенне спраў па заявах кантралюючых (наглядных) органаў аб прадаўжэнні прыпынення (забароны) дзейнасці. У прыватнасці, прадугледжваецца, што заява аб прадаўжэнні прыпынення (забароны) дзейнасці падаецца ў суд, які разглядае эканамічныя справы, да сканчэння тэрміну прыпынення (забароны) дзейнасці, указанай у патрабаванні (прадпісанні) кантралюючага (нагляднага) органа, і павінна быць разгледжана судом, які разглядае эканамічныя справы, у тэрмін не больш як  дзесяць дзён з дня вынясення вызначэння аб назначэнні справы да судовага разбору, у выключных выпадках – да месяца (артыкулы 2301 і 2303 ГПК). Указаныя дапаўненні ўносяцца ў ГПК з улікам палажэнняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 ліпеня 2012 г. № 332 «О некоторых мерах по совершенствованию контрольной (надзорной) деятельности в Республике Беларусь».

 

Зыходзячы з таго, што прыпыненне і забарона дзейнасці абмяжоўваюць права суб’ектаў гаспадарання на ажыццяўленне дзейнасці, яны могуць прымяняцца толькі ў вызначаных заканадаўчымі актамі выпадках спецыяльна ўпаўнаважаным кантралючым (наглядным) органам або судом выключна ў мэтах забеспячэння нацыянальнай бяспекі, аховы жыцця і здароўя грамадзян, аховы навакольнага асяроддзя, а працягвацца – толькі па рашэнні суда (частка другая пункта 5 Палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення праверак, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2009 г. № 510). Законам замацоўваецца, што ў такіх выпадках заява аб прадаўжэнні прыпынення (забароны) дзейнасці павінна змяшчаць дадаткова абгрунтаванне патрабаванняў з пацвярджэннем стварэння пагрозы нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю прадаўжэннем прыпыненай (забароненай) дзейнасці (абзац трэці артыкула 2302 ГПК). Ажыццяўленне магчымасці прадаўжэння прыпынення (забароны) дзейнасці толькі па рашэнні суда з пацвярджэннем абгрунтавання неабходнасці такога прадаўжэння стварае дадатковыя гарантыі абароны правоў суб’ектаў, дзейнасць якіх прыпынена (забаронена).

 

Па меркаванні Канстытуцыйнага Суда, прававое рэгуляванне вядзення спраў па заявах кантралюючых (наглядных) органаў аб прадаўжэнні прыпынення (забароны) дзейнасці і вядзення спраў па скаргах на адказы на звароты юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і грамадзян накіравана на забеспячэнне своечасовага і эфектыўнага механізму рэалізацыі канстытуцыйнага права на судовую абарону, у тым ліку ў частцы парадку звароту за ёй.

 

4. З канстытуцыйных палажэнняў аб тым, што чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з’яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы і што кожнаму гарантуецца абарона яго правоў і свабод кампетэнтным, незалежным і непрадузятым судом у вызначаныя законам тэрміны, а таксама карэспандуючага ім пункта 1 артыкула 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, артыкулаў 7, 8 і 10 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека вынікае вывад, згодна з якім правасуддзе па сваёй сутнасці можа прызнавацца такім, толькі калі яно адпавядае патрабаванням справядлівасці і забяспечвае эфектыўнае аднаўленне ў правах.

 

Адным з важных фактараў, што вызначаюць эфектыўнасць аднаўлення парушаных правоў, з’яўляецца своечасовасць абароны правоў асоб, якія прымаюць удзел у справе. Правасуддзе адпавядае патрабаванню справядлівасці, калі разгляд і вырашэнне справы судом  ажыццяўляюцца ў разумны тэрмін. Прытрымліваннем разумнага тэрміну ў судаводстве па эканамічных справах забяспечваюцца таксама прававая  пэўнасць і стабільнасць у сферы грамадзянскага абароту. У гэтых мэтах у частцы першай артыкула 134 ГПК замацавана палажэнне аб тым, што тэрміны ажыццяўлення працэсуальных дзеянняў могуць быць вызначаны дадзеным Кодэксам або іншымі заканадаўчымі актамі, а ў выпадках, калі працэсуальныя тэрміны не вызначаны, яны назначаюцца судом, які разглядае эканамічныя справы. Да ліку тэрмінаў, прадугледжаных законам, адносіцца гранічны тэрмін для падачы касацыйнай скаргі (пратэсту). Так, згодна з новай рэдакцыяй часткі другой артыкула 285 ГПК па хадайніцтве асобы, якая звярнулася з касацыйнай скаргай (пратэстам), тэрмін падачы такой скаргі (пратэсту) можа быць адноўлены пры ўмове, што хадайніцтва пададзена не пазней чым праз шэсць месяцаў з дня ўступлення ў законную сілу абскарджваемай судовай пастановы і калі суд, які разглядае эканамічныя справы, касацыйнай інстанцыі прызнае прычыну пропуску тэрміну касацыйнага абскарджання (апратэставання) ўважлівай (пункт 112 артыкула 1 Закона).

 

Па меркаванні Канстытуцыйнага Суда, устанаўленне Законам гранічнага тэрміну для падачы касацыйнай скаргі (пратэсту) накіравана на забеспячэнне належных суадносін паміж прынцыпам прававой пэўнасці і правам на справядлівы судовы разбор, якія падразумяваюць вынясенне законнага і абгрунтаванага судовага рашэння, з тым каб аднаўленне прапушчанага тэрміну і, як вынік, узбуджэнне касацыйнага вядзення па справе маглі мець месца толькі на працягу абмежаванага разумнымі межамі перыяду і пры наяўнасці істотных аб’ектыўных акалічнасцей, што не дазволілі зацікаўленай асобе, якая дабіваецца яго аднаўлення, абараніць свае правы ні ў першай і апеляцыйнай судовых інстанцыях, ні ў рамках агульнага тэрміну для касацыйнага абскарджання.

 

5. З палажэнняў Канстытуцыі аб гарантаванні дзяржавай правоў і свабод грамадзян Беларусі, замацаваных у Канстытуцыі, законах і прадугледжаных міжнароднымі абавязацельствамі дзяржавы, а таксама гарантаванні кожнаму абароны яго правоў і свабод кампетэнтным, незалежным і непрадузятым судом у вызначаныя законам тэрміны (частка трэцяя артыкула 21, частка першая артыкула 60) ва ўзаемасувязі з нормай, якая прадугледжвае абавязковасць судовых пастаноў для ўсіх грамадзян і службовых асоб (частка другая артыкула 115), вынікае, што абарона парушаных правоў не можа быць прызнана дзейснай, калі судовы акт своечасова не выконваецца.

 

Такі падыход адпавядае артыкулу 2 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, які абавязвае дзяржавы забяспечыць любой асобе, правы і свабоды якой парушаны, эфектыўныя сродкі прававой абароны. Пры гэтым Канстытуцыйны Суд звяртае ўвагу на пункт 1 артыкула 6 Канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод у яго інтэрпрэтацыі Еўрапейскім Судом па правах чалавека, які мяркуе, што выкананне рашэння, вынесенага любым судом, павінна разглядацца як неад’емная частка «суда» у сэнсе дадзенага артыкула і што права кожнага на судовую абарону стала б ілюзорным, калі б прававая сістэма дзяржавы дапускала, каб канчатковае, абавязковае судовае рашэнне заставалася нядзеючым да ўрону адного з бакоў (пастанова ад 19 сакавіка 1997 г. па справе «Хорнсбі супраць Грэцыі» (пункт 40) і інш.).

 

Канстытуцыйны Суд лічыць, што патрабаванне своечасовага і эфектыўнага выканання судовых рашэнняў, якое вынікае з прыведзеных вышэй палажэнняў Канстытуцыі і міжнародных актаў, абумоўлівае абавязак дзяржавы забяспечыць рэалізацыю гэтага патрабавання пры дапамозе ўстанаўлення ў законе належнага арганізацыйна-прававога механізма выканання судовых рашэнняў.

 

На рэалізацыю канстытуцыйных прынцыпаў і норм накіраваны рад палажэнняў артыкула 1 Закона, якімі ўносяцца змяненні і дапаўненні ў артыкулы ГПК, што рэгулююць выканаўчае вядзенне: аб наданні статусу выканаўчага дакумента пастановам судовых выканаўцаў у выпадках, устаноўленых ГПК (абзац чацвёрты артыкула 329); аб наданні судоваму выканаўцу ў вызначаных ГПК выпадках права прыпыняць аперацыі па рахунках грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб у банках і (або) нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях (артыкулы 351 і 375); аб устанаўленні магчымасці ўнясення судовым выканаўцам у суд, які разглядае эканамічныя справы, прадстаўлення па пытаннях, устаноўленых дадзеным Кодэксам, у прыватнасці аб прыняцці мер па забеспячэнні выканання выканаўчых дакументаў (артыкул 327); аб пашырэнні пераліку мер па забеспячэнні выканання выканаўчага дакумента (артыкул 348); аб парадку правядзення электронных таргоў (артыкулы 352, 382, 384388, 401) і інш.

 

Канстытуцыйны Суд звяртае ўвагу, што Законам (пункт 137 артыкула 1) прадугледжваюцца палажэнні, якія абмяжоўваюць правы фізічных і юрыдычных асоб, у прыватнасці пры ажыццяўленні судовым выканаўцам выканаўчых дзеянняў (артыкул 351 ГПК). Акрамя таго, пунктам 133 артыкула 1 Закона замацоўваецца абавязак даўжніка прадстаўляць судоваму выканаўцу звесткі аб наяўнай у яго маёмасці, крыніцах атрымання даходу, а таксама ўказваць падставы ўсіх належных яму маёмасных патрабаванняў (артыкул 3451 ГПК). Дадзеныя нормы Закона абмяжоўваюць канстытуцыйныя правы грамадзяніна на абарону ад незаконнага ўмяшання ў яго асабістае жыццё (артыкул 28 Канстытуцыі).

 

Зыходзячы з палажэння часткі першай артыкула 23 Канстытуцыі, згодна з якім абмежаванне правоў і свабод асобы дапускаецца толькі ў выпадках, прадугледжаных законам, у інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны маральнасці, здароўя насельніцтва, правоў і свабод іншых асоб, Канстытуцыйны Суд лічыць, што замацаванне правоў судовых выканаўцаў пры ажыццяўленні імі выканаўчых дзеянняў, якія ўстанаўліваюцца новай рэдакцыяй артыкула 351 ГПК, а таксама ўскладанне на даўжніка адпаведных абавязкаў з’яўляецца абгрунтаваным і правамерным, накіравана на своечасовае і эфектыўнае выкананне судовых пастаноў з мэтай абароны правоў і законных інтарэсаў іншых асоб.

 

6. Згодна з артыкулам 7 Канстытуцыі ў Рэспубліцы Беларусь устанаўліваецца прынцып вяршэнства права. У Пасланні «Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2012 годзе» Канстытуцыйным Судом указана, што рэалізацыя ў  нарматворчасці прынцыпу вяршэнства права і заснаванага на ім прынцыпу прававой пэўнасці падразумявае стварэнне прававой сістэмы, у якой нарматыўныя прававыя акты знаходзяцца ва ўзаемасувязі, адпавядаюць адзін аднаму, а таксама забяспечваюць яснасць, дакладнасць, несупярэчлівасць і ўзгодненасць прававых норм.

 

Рад змяненняў і дапаўненняў, якія ўносяцца ў ГПК, накіраваны на рэалізацыю канстытуцыйнага прынцыпу вяршэнства права.

 

6.1. Законам уносяцца змяненні і дапаўненні ў нормы ГПК з улікам палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь «О третейских судах». Так, прадугледжваецца, што нароўні са справамі аб абскарджанні рашэнняў міжнародных арбітражных (трацейскіх) судоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, судам, якія разглядаюць эканамічныя справы, абласцей (г. Мінска) падведамасны таксама рашэнні трацейскіх судоў, іншых  пастаянных арбітражных органаў; падсуднасць па разглядзе ўказаных спраў вызначаецца па месцы знаходжання арбітражнага (трацейскага) органа, які вынес рашэнне (артыкулы 46, 251 ГПК). Палажэннямі Закона (пункты 3842 артыкула 1) устанаўліваецца таксама парадак прыняцця судом, які разглядае эканамічныя справы, мер забеспячэння іску, што разглядаецца міжнародным арбітражным (трацейскім) судом, трацейскім судом, іншым пастаянным арбітражным органам (артыкулы 113115, 117, 119 ГПК).

 

6.2. У мэтах узгаднення норм ГПК з палажэннямі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2013 г. № 6 у дадзены Кодэкс уносяцца змяненні, што датычацца перайменавання гаспадарчых судоў у суды, якія разглядаюць эканамічныя справы; вызначэння сістэмы судоў, якія разглядаюць эканамічныя справы (пункты 1 і 2 артыкула 1 Закона). Згодна са змяненнямі ў артыкул 1 ГПК да эканамічных спраў адносяцца іскавыя справы (па гаспадарчых (эканамічных) спрэчках, што вынікаюць з грамадзянскіх, зямельных, фінансавых і іншых праваадносін), справы, што ўзнікаюць з адміністрацыйных і іншых публічных праваадносін, справы аб устанаўленні фактаў, што маюць юрыдычнае значэнне (юрыдычных фактаў), справы прыказнага вядзення, іншыя справы ў прадугледжаных заканадаўчымі актамі выпадках (пункт 2 артыкула 1 Закона).

 

6.3. Законам (пункт 56 артыкула 1) ГПК дапаўняецца артыкулам 1551, які ўстанаўлівае правы і абавязкі бакоў пры правядзенні пагадняльнай працэдуры, у тым ліку права выбіраць прымірыцеля.

 

У рашэнні Канстытуцыйнага Суда ад 8 ліпеня 2013 г. «О соответствии Конституции Республики Беларусь Закона Республики Беларусь «О внесении дополнений и изменений в некоторые кодексы Республики Беларусь по вопросам развития медиации» звернута ўвага на тое, што згодна з артыкулам 1 ГПК прымірыцель – гэта асоба, якая назначаецца судом, які разглядае эканамічныя справы, у адпаведнасці з ГПК для правядзення перагавораў паміж бакамі ў пагадняльнай працэдуры ў судзе, які разглядае эканамічныя справы. Пры гэтым пагадняльная працэдура вызначаецца як медыяцыя, што праводзіцца ў адпаведнасці з ГПК пасля ўзбуджэння вядзення па справе ў судзе, які разглядае эканамічныя справы. Разам з тым у Законе Рэспублікі Беларусь «О медиации» вызначана, што медыяцыя гэта перагаворы бакоў з удзелам медыятара ў мэтах урэгулявання спрэчкі (спрэчак) бакоў шляхам выпрацоўкі імі ўзаемапрымальнага пагаднення; для правядзення медыяцыі бакі па ўзаемнай згодзе выбіраюць медыятара (абзац чацвёрты артыкула 1, пункт 1 артыкула 12).

 

Зыходзячы з выкладзенага, Канстытуцыйны Суд адзначае, што дапаўненне ГПК нормай аб праве бакоў выбіраць прымірыцеля (артыкул 1551) пры захаванні палажэнняў, якія прадугледжваюць, што прымірыцель назначаецца судом, які разглядае эканамічныя справы (артыкулы 1, 156 ГПК), не ў поўнай меры ўлічвае выкладзеную ў рашэнні Канстытуцыйнага Суда ад 8 ліпеня 2013 г. прававую пазіцыю, у адпаведнасці з якой заканадаўцу ў мэтах аднастайнага прававога рэгулявання адносін, звязаных з прымяненнем медыяцыі, было прапанавана пры ўдасканальванні заканадаўства ўнесці адпаведныя змяненні ў ГПК для ўзгаднення яго палажэнняў з нормамі Закона аб медыяцыі, што прадугледжваюць удзел у перагаворах бакоў выбранай імі па ўзаемнай згодзе незацікаўленай асобы (медыятара) у мэтах садзейнічання ім ва ўрэгуляванні спрэчкі (спрэчак).

 

7. Рад змяненняў і дапаўненняў, якія ўносяцца ў ГПК (пункты 53, 67, 70 і іншыя пункты артыкула 1 Закона) маюць на мэце ўніфікацыю гаспадарчага і грамадзянскага працэсуальнага заканадаўства ў частцы палажэнняў, якія прадугледжваюць пакіданне іску без разгляду пры няяўцы без уважлівых прычын істца (заяўніка) у судовае пасяджэнне; аптымізацыю гаспадарчага працэсу і выключэнне яго залішняй фармалізаванасці пры складанні пратаколаў судовага пасяджэння і асобнага працэсуальнага дзеяння па-за судовым пасяджэннем; удакладненне шэрагу норм, забеспячэнне іх узгодненасці з іншымі нормамі для далейшага ўдасканальвання працэсуальных працэдур як рэальных механізмаў абароны парушаных правоў асоб, якія звярнуліся за судовай абаронай у парадку судаводства па эканамічных справах.

 

Такім чынам, палажэнні Закона адпавядаюць канстытуцыйным прынцыпам і нормам і накіраваны на ўдасканальванне судовай абароны  ахоўваемых законам правоў і інтарэсаў грамадзян і арганізацый.

 

Закон прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у рамках паўнамоцтваў у адпаведнасці з пунктам 2 часткі першай артыкула 97 Канстытуцыі, адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у рамках паўнамоцтваў у адпаведнасці з пунктам 1 часткі першай артыкула 98 Канстытуцыі.

 

На падставе выкладзенага Канстытуцыйны Суд прыходзіць да вываду аб тым, што па змесце норм, форме акта і парадку прыняцця Закон адпавядае Канстытуцыі.

 

Кіруючыся часткамі першай, сёмай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, часткай другой артыкула 24 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкуламі 103–105 Закона Рэспублікі Беларусь «О конституционном судопроизводстве», Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь

 

ВЫРАШЫЎ:

 

1. Прызнаць Закон Рэспублікі Беларусь «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам совершенствования судопроизводства в судах, рассматривающих экономические дела» адпаведным Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

 

2. Гэта рашэнне ўступае ў сілу з дня прыняцця.

 

3. Апублікаваць гэта рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам.

 

 

Старшынствуючы –
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублікі Беларусь                                                                                                        П.П.Міклашэвіч