Закон Рэспублікі Беларусь

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях забеспячэння бяспекі дарожнага руху

Прыняты Палатай прадстаўнікоў  24 чэрвеня 2014 г.

Ухвалены Саветам Рэспублікі  26 чэрвеня 2014 г.

Артыкул 1. Унесці ў кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г.,
№ 63, 2/946, № 87, 2/980; 2006 г., № 111, 2/1242; 2010 г., № 16, 2/1651; № 300, 2/1750) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У артыкуле 4.9:

у частцы 1:

словы «выпадку» і «часткай 3» замяніць адпаведна словамі «выпадках» і «часткамі 3 і 4»;

пасля слова «руху» дапоўніць частку словамі «, парушэнні правілаў прыпынку або стаянкі»;

словы «або сродкамі фота- і кіназдымкі, відэазапісу» выключыць;

у частцы 4 словы «Асоба, названая ў частцы 1 гэтага артыкула, лічыцца, што не падвяргалася адміністрацыйнаму спагнанню» замяніць словамі «Уласнік (уладальнік) транспартнага сродку не падлягае адміністрацыйнай адказнасці».

2. Частку 5 артыкула 7.1 выключыць.

3. У заўвазе да артыкула 18.9 словы «прызначанае» і «ім» замяніць адпаведна словамі «прычэп да яго, прызначаныя» і «іх».

4. У артыкуле 18.12:

абзац другі часткі 1 пасля слова «памеры» дапоўніць словамі «ад адной»;

у частцы 5:

у абзацы першым словы «Нясвоечасовыя рэгістрацыя або перарэгістрацыя транспартнага сродку, або непрадастаўленне яго без уважлівай прычыны ў вызначаны тэрмін для дзяржаўнага тэхнічнага агляду, або кіраванне» замяніць словам «Кіраванне»;

у абзацы другім словы «цягнуць» і «да дзвюх» замяніць адпаведна словамі «цягне» і «ад адной да трох»;

у абзацы першым часткі 9 словы «3 і 4» замяніць адпаведна лічбамі «3 — 5».

5. Артыкул 18.13 дапоўніць часткамі 5 — 8 наступнага зместу:

«5. Перавышэнне асобай, якая кіруе транспартным сродкам, устаноўленай хуткасці руху, зафіксаванае працуючымі ў аўтаматычным рэжыме спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія маюць функцыі фота- і кіназдымкі, відэазапісу, ад дзесяці да дваццаці кіламетраў у гадзіну —

цягне накладанне штрафу ў памеры пяці дзясятых базавай велічыні.

6. Перавышэнне асобай, якая кіруе транспартным сродкам, устаноўленай хуткасці руху, зафіксаванае працуючымі ў аўтаматычным рэжыме спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія маюць функцыі фота- і кіназдымкі, відэазапісу, ад дваццаці да трыццаці кіламетраў у гадзіну —

цягне накладанне штрафу ў памеры дзвюх базавых велічынь.

7. Перавышэнне асобай, якая кіруе транспартным сродкам, устаноўленай хуткасці руху, зафіксаванае спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія працуюць у аўтаматычным рэжыме і маюць функцыі фота- і кіназдымкі, відэазапісу, ад трыццаці да сарака кіламетраў у гадзіну — цягне накладанне штрафу ў памеры чатырох базавых велічынь.

8. Перавышэнне асобай, якая кіруе транспартным сродкам, устаноўленай хуткасці руху, зафіксаванае спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія працуюць у аўтаматычным рэжыме і маюць функцыі фота- і кіназдымкі, відэазапісу, ад сарака і больш кіламетраў у гадзіну —

цягне накладанне штрафу ў памеры шасці базавых велічынь.».

6. Артыкул 18.21 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 18.21. Невыкананне патрабавання аб прыпынку транспартнага сродку

1. Невыкананне асобай, якая кіруе транспартным сродкам, патрабавання супрацоўніка органаў унутраных спраў аб спыненні транспартнага сродку —

цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзвюх да васьмі базавых велічынь.

2. Невыкананне асобай, якая кіруе транспартным сродкам, неаднаразовых патрабаванняў супрацоўніка органаў унутраных спраў аб спыненні транспартнага сродку —

цягне накладанне штрафу ў памеры ад трох да дзесяці базавых велічынь або пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да шасці месяцаў.

3. Дзеянне, якое прадугледжана часткай 2 гэтага артыкула, што пацягнула пераследаванне такой асобы супрацоўнікамі органаў унутраных спраў, —

цягне накладанне штрафу ў памеры ад пяці да дваццаці базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да двух гадоў або без пазбаўлення.

Заўвага. 1. Патрабаванне супрацоўніка органаў унутраных спраў аб спыненні транспартнага сродку павінна адпавядаць правілам дарожнага руху.

2. Пад пераследаваннем у частцы 3 гэтага артыкула разумеецца пераследаванне супрацоўнікамі органаў унутраных спраў на транспартным сродку аператыўнага прызначэння з уключанымі пробліскавымі сігналамі (маячкамі) сіняга або сіняга і чырвонага колераў асобы кіроўцы транспартнага сродку, які не выканаў заведама відавочныя для яго законныя неаднаразовыя патрабаванні супрацоўніка органаў унутраных спраў аб спыненні транспартнага сродку. Пры гэтым з выкарыстаннем спецыяльнага гукавога сігналу ажыццяўляецца інфармаванне ўдзельнікаў дарожнага руху аб неабходнасці павышэння ўважлівасці і выканання мер засцярогі.».

7. У артыкуле 18.22:

з абзаца першага часткі 3 словы «з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны» выключыць;

дапоўніць артыкул часткамі 6 і 7 наступнага зместу:

«6. Прыпынак або стаянка транспартнага сродку з парушэннем правілаў дарожнага руху або неправамерная стаянка транспартнага сродку на месцы, адведзеным для стаянкі транспартных сродкаў інвалідаў, зафіксаваныя працуючымі ў аўтаматычным рэжыме спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія маюць функцыі фота- і кіназдымкі, відэазапісу, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры адной базавай велічыні.

7. Прыпынак або стаянка грузавога аўтамабіля, аўтобуса, колавага трактара, самаходнай машыны, прычэпа з парушэннем правілаў дарожнага руху, зафіксаваныя працуючымі ў аўтаматычным рэжыме спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія маюць функцыі фота- і кіназдымкі, відэазапісу, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры трох базавых велічынь.».

Артыкул 2. Унесці ў Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 20 снежня 2006 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 14, 2/1291; 2010 г., № 300, 2/1750; Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 2013.07.27, 2/2062) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У частцы 5 артыкула 2.7:

словы «транспартнага сродку, зафіксаванай» замяніць словамі «, парушэнні правілаў прыпынку або стаянкі транспартнага сродку, зафіксаваных»;

словы «, або сродкамі фота- і кіназдымкі, відэазапісу» выключыць.

2. Частку 5 артыкула 6.12 пасля слова «руху» дапоўніць словамі «, парушэння правілаў прыпынку або стаянкі».

3. У частцы 21 артыкула 8.9 словы «транспартнага сродку, зафіксаваным» замяніць словамі «, парушэнні правілаў прыпынку або стаянкі транспартнага сродку, зафіксаваных».

4. Частцы 2, 5 — 8 артыкула 8.10 выключыць.

5. У артыкуле 10.3:

у частцы 31:

слова «выпадку» замяніць словам «выпадках»;

пасля слова «руху» дапоўніць частку словамі «, парушэнні правілаў прыпынку або стаянкі»;

з частцы 51 словы «частак 1 — 3» выключыць.

Артыкул 3. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2008 года «Аб дарожным руху» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 14, 2/1410) наступныя дапаўненні:

1. Дапоўніць Закон артыкулам 191 наступнага зместу:

«Артыкул 191. Прымусовая адбуксіроўка (эвакуацыя) транспартнага сродку. Адбуксіроўка транспартнага сродку без змяншэння яго на ахоўную стаянку

У выпадках, устаноўленых заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, транспартны сродак можа быць прымусова адбуксіраваны (эвакуіраваны) і змешчаны на ахоўную стаянку.

Транспартны сродак можа быць адбуксіраваны без змяшчэння яго на ахоўную стаянку ў мэтах:

выканання задач, ускладзеных на органы дзяржаўнай бяспекі, у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

выканання задач, ускладзеных на орган дзяржаўнай аховы;

ліквідацыі перашкоды, створанай транспартным сродкам, руху, работа транспартных сродкаў аператыўнага прызначэння і (або) транспартных сродкаў дарожна-эксплуатацыйнай, камунальнай службаў пры адсутнасці іншай правамернай магчымасці выканання ўскладзеных на іх задач.

Прымусовая адбуксіроўка (эвакуацыя) транспартнага сродку, а таксама адбуксіроўка яго без змяшчэння на ахоўную стаянку пры наяўнасці ў гэтым транспартным сродку пасажыра (пасажыраў) забаронены.

Спагнанне платы з уласніка (уладальніка) за адбуксіроўку транспартнага сродку без змяшчэння яго на ахоўную стаянку ў выпадках, прадугледжаных часткай другой гэтага артыкула, не дапускаюцца.

Асоба, якая прыняла рашэнне аб прымусовай адбуксіроўцы (эвакуацыі) транспартнага сродку, аб адбуксіроўцы транспартнага сродку без змяшчэння яго на ахоўную стаянку ў адсутнасць кіроўцы, неадкладна інфармуе аператыўна-дзяжурную службу тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў па месцы знаходжання транспартнага сродку, якая неадкладна прымае захады па інфармаванні яго ўласніка (уладальніка) аб месцы знаходжання транспартнага сродку.

За пашкоджанні, нанесеныя транспартнаму сродку ў час яго прымусовай адбуксіроўкі (эвакуацыі), знаходжання транспартнага сродку на ахоўнай стаянцы, а таксама ў час яго адбуксіроўкі без змяшчэння на такую стаянку, нясуць адказнасць юрыдычныя асобы, работнікі якіх ажыццяўлялі прымусовую адбуксіроўку (эвакуацыю), захоўванне, адбуксіроўку транспартнага сродку без змяшчэння на ахоўную стаянку.

Змешчаны на ахоўную стаянку транспартны сродак вяртаецца ўласніку (уладальніку) або ўпаўнаважанай ім асобе па яго першым патрабаванні.

Парадак прымусовай адбуксіроўкі (эвакуацыі) транспартнага сродку, яго змяшчэнне на ахоўную стаянку, а таксама адбуксіроўкі транспартнага сродку без змяшчэння яго на такую стаянку, якая ажыццяўляецца ў выпадку, названым у абзацы чацвёртым частцы другой гэтага артыкула, вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Парадак адбуксіроўкі транспартнага сродку без змяшчэння яго на такую стаянку, якая ажыццяўляецца ў выпадку, названым у абзацы другім і трэцім частцы другой гэтага артыкула, вызначаецца сумесным нарматыўным прававым актам Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Нарматыўныя прававыя акты, названыя ў частках восьмай і дзявятай гэтага артыкула, павінны змяшчаць пералік асоб, упаўнаважаных прымаць рашэнне аб прымусовай адбуксіроўцы (эвакуацыі) транспартнага сродку, аб адбуксіроўцы транспартнага сродку без змяшчэння яго на ахоўную стаянку, а таксама парадак фіксацыі знешняга стану транспартнага сродку, які падлягае прымусовай адбуксіроўцы (эвакуацыі), адбуксіроўцы без змяшчэння яго на ахоўную стаянку.».

2. У артыкуле 28:

пасля часткі трэцяй дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

«Дакументам, які пацвярджае павышэнне кваліфікацыі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў (за выключэннем колавых трактароў), з’яўляецца пасведчанне, якое выдаецца па форме, зацверджанай Міністэрствам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.»;

часткі чацвёртую—сёмую лічыць адпаведна часткамі пятай—восьмай.

Артыкул 4. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін:

прывесці рашэнні ўрада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя захады па рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 5. Гэты Закон уступае ў сілу ў наступным парадку:

пункт 4 артыкула 2, артыкул 3 — праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона;

іншыя палажэнні — праз дзесяць дзён пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі
Беларусь А. Лукашэнка

11 ліпеня 2014 года, г. Мінск.

№ 176-3