Закон Рэспублікі Беларусь Аб ратыфікацыі Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе

Артыкул 1. Ратыфікаваць Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе, падпісаны ў г. Астане 29 мая 2014 года (далей — Дагавор), з наступнай заявай:

«Рэспубліка Беларусь заяўляе, што добрасумленна будзе выконваць свае абавязацельствы ў рамках Дагавора і ажыццявіць іншыя меры па яго рэалізацыі пры ўмове, што да гэтага моманту на трохбаковай або двухбаковай аснове будуць дасягнуты канкрэтныя дамоўленасці аб зняцці бар’ераў, абмежаванняў і канфіскацый ў гандлі асобнымі відамі тавараў і аказанні асобных відаў паслуг, у першую чаргу, у дачыненні да энерганосьбітаў, прадукцыі зборачных вытворчасцяў, лібералізацыі аўтамабільных перавозак і іншых адчувальных пазіцый.

Пры гэтым гэтыя дамоўленасці павінны змяшчаць палажэнні аб недапушчальнасці іх пагаршэння ў наступны перыяд да поўнай ліквідацыі канфіскацый і абмежаванняў у Еўразійскім саюзе.».

Артыкул 2. Прызнаць, што страцілі сілу з даты ўступлення ў сілу Дагавора:

1. Закон Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 2008 года «Аб ратыфікацыі Дагавора аб стварэнні адзінай мытнай тэрыторыі і фарміраванні мытнага саюза» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 172, 2/1477).

2. Закон Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 2008 года «Аб ратыфікацыі Пратакола аб парадку ўступлення ў сілу міжнародных дагавораў, накіраваных на фарміраванне дагаворна-прававой базы мытнага саюза, выхаду з іх і далучэння да іх» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 172, 2/1478).

3. Закон Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 2008 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб адзіным мытна-тарыфным рэгуляванні» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 173, 2/1480).

4. Закон Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 2008 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб адзіных мерах нетарыфнага рэгулявання ў дачыненні да трэціх краін» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 173, 2/1483).

5. Закон Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 2008 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб прымяненні спецыяльных ахоўных, антыдэмпінгавых і кампенсацыйных мер у дачыненні да трэціх краін» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 174, 2/1482).

6. Закон Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 2008 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб увядзенні мытнай статыстыкі знешняга і ўзаемнага гандлю таварамі мытнага саюза» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 174, 2/1487).

7. Закон Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 2008 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб прынцыпах спагнання ўскосных падаткаў пры экспарце і імпарце тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг у мытным саюзе» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 174, 2/1488).

8. Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2009 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб умовах і механізме прымянення тарыфных квот» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 18, 2/1631).

9. Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2009 года «Аб ратыфікацыі Пратакола аб прадастаўленні тарыфных ільгот» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 18, 2/1632).

10. Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2009 года «Аб ратыфікацыі Пратакола аб умовах і парадку прымянення ў выключных выпадках ставак увазных мытных пошлін, адрозных ад ставак Адзінага мытнага тарыфу» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 18, 2/1633).

11. Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2009 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб Сакратарыяце Камісіі мытнага саюза» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 18, 2/1635).

12. Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2009 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб відах мытных працэдур і мытных рэжымаў» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 18, 2/1636).

13. Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2009 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб парадку дэкларавання тавараў» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 18, 2/1637).

14. Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2009 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб парадку мытнага афармлення і мытнага кантролю ў дзяржавах — удзельніцах мытнага саюза» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 19, 2/1638).

15. Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2009 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб парадку дэкларавання мытнага кошту тавараў, што перамяшчаюцца праз мытную мяжу мытнага саюза» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 19, 2/1639).

16. Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2009 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб парадку ажыццяўлення кантролю правільнасці вызначэння мытнага кошту тавараў, што перамяшчаюцца праз мытную мяжу мытнага саюза» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 19, 2/1640) .

17. Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2009 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб парадку вылічэння і выплаты мытных плацяжоў у дзяржавах — удзельніцах мытнага саюза» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 19, 2/1641).

18. Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2009 года «Аб ратыфікацыі Пратакола аб абмене інфармацыяй, неабходнай для вызначэння і кантролю мытнага кошту тавараў, паміж мытнымі органамі Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г. , № 19, 2/1642).

19. Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб парадку вядзення і прымянення мер, якія закранаюць знешні гандаль таварамі, на адзінай мытнай тэрыторыі ў дачыненні да трэціх краін» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 19, 2/1662).

20. Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб правілах ліцэнзавання ў сферы знешняга гандлю таварамі» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 27, 2/1663).

21. Закон Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2010 года «Аб ратыфікацыі Пратакола аб статусе Цэнтра мытнай статыстыкі Камісіі мытнага саюза» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 158, 2/1689).

22. Закон Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2010 года «Аб ратыфікацыі Пратакола аб парадку перадачы даных статыстыкі знешняга гандлю і статыстыкі ўзаемнага гандлю» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 158, 2/1690).

23. Закон Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 2010 года «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змен у Пагадненне аб прынцыпах спагнання ўскосных падаткаў пры экспарце і імпарце тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг у мытным саюзе ад 25 студзеня 2008 года» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 162, 2/1698).

24. Закон Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 2010 года «Аб ратыфікацыі Пратакола аб парадку спагнання ўскосных падаткаў і механізме кантролю за іх выплатай пры экспарце і імпарце тавараў у мытным саюзе» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 170, 2/1699).

25. Закон Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 2010 года «Аб ратыфікацыі Пратакола аб парадку спагнання ўскосных падаткаў пры выкананні работ, аказанні паслуг у мытным саюзе» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 170, 2/1700).

26. Закон Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 2010 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення мытнага саюза па ветэрынарна-санітарных мерах» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 170, 2/1704).

27. Закон Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 2010 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення мытнага саюза аб каранціне раслін» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 170, 2/1705).

28. Закон Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 2010 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення мытнага саюза па санітарных мерах» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 170, 2/1707).

29. Закон Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 2010 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб абарачэнні прадукцыі, якая падлягае абавязковай ацэнцы (пацвярджэнню) адпаведнасці, на мытнай тэрыторыі мытнага саюза» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 170, 2/1711).

30. Закон Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 2010 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб узаемным прызнанні акрэдытацыі органаў па сертыфікацыі (ацэнцы (пацвярджэнню) адпаведнасці) і выпрабавальных лабараторый (цэнтраў), якія выконваюць работы па ацэнцы (пацвярджэнню) адпаведнасці» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 170, 2/1712).

31. Закон Рэспублікі Беларусь ад 2 ліпеня 2010 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб устанаўленні і прымяненні ў мытным саюзе парадку залічэння і размеркавання ўвазных мытных пошлін (іншых пошлін, падаткаў і збораў, якія маюць эквівалентнае дзеянне)» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 162, 2/1696).

32. Закон Рэспублікі Беларусь ад 2 лістапада 2010 года «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне мытнага саюза аб каранціне раслін ад 11 снежня 2009 года» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 266, 2/1730).

33. Закон Рэспублікі Беларусь ад 2 лістапада 2010 года «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне мытнага саюза па ветэрынарна-санітарных мерах ад 11 снежня 2009 года» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 266, 2/1731).

34. Закон Рэспублікі Беларусь ад 2 лістапада 2010 года «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне мытнага саюза па санітарных мерах ад 11 снежня 2009 года» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 266, 2/1732).

35. Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2010 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб узгодненай макраэканамічнай палітыцы» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 312, 2/1757).

36. Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2010 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб узгодненых прынцыпах валютнай палітыкі» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 312, 2/1758).

37. Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2010 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб стварэнні ўмоў на фінансавых рынках для забеспячэння свабоднага руху капіталу» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 312, 2/1759).

38. Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2010 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб гандлі паслугамі і інвестыцыях у дзяржавах — удзельніцах Адзінай эканамічнай прасторы» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 312, 2/1760).

39. Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2010 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб парадку арганізацыі, кіравання, функцыянавання і развіцця агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 312, 2/1762).

40. Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2010 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб адзіных прынцыпах і правілах тэхнічнага рэгулявання ў Рэспубліцы Беларусь, Рэспубліцы Казахстан і Расійскай Федэрацыі» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 312, 2/1763) .

41. Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2010 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб адзіных правілах давання прамысловых субсідый» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 312, 2/1764).

42. Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2010 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб адзіных правілах дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 312, 2/1765).

43. Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2010 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб адзіных прынцыпах і правілах рэгулявання дзейнасці суб’ектаў натуральных манаполій» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 312, 2/1766).

44. Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2010 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб правілах доступу да паслуг суб’ектаў натуральных манаполій у сферы транспартавання газу па газатранспартных сістэмах, уключаючы асновы цэнаўтварэння і тарыфнай палітыкі» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 312, 2/1767).

45. Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2010 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб забеспячэнні доступу да паслуг натуральных манаполій у сферы электраэнергетыкі, уключаючы асновы цэнаўтварэння і тарыфнай палітыкі» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 312, 2/1768).

46. Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2010 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб адзіных прынцыпах і правілах канкурэнцыі» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 312, 2/1769).

47. Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2010 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб адзіных прынцыпах рэгулявання ў сферы аховы і абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 312, 2/1770).

48. Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2010 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб дзяржаўных (муніцыпальных) закупках» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 312, 2/1771).

49. Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2010 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб рэгуляванні доступу да паслуг чыгуначнага транспарту, уключаючы асновы тарыфнай палітыкі» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 312, 2/1772).

50. Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2010 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб прававым статусе працоўных-мігрантаў і членаў іх сем’яў» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 312, 2/1773).

51. Закон Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2011 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб стварэнні, функцыянаванні і развіцці інтэграванай інфармацыйнай сістэмы знешняга і ўзаемнага гандлю мытнага саюза» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2011 г., № 65, 2/1824).

52. Закон Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2011 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб прымяненні інфармацыйных тэхналогій пры абмене электроннымі дакументамі ў знешнім і ўзаемным гандлі на адзінай мытнай тэрыторыі мытнага саюза» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2011 г., № 65, 2/1825).

53. Закон Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2011 года «Аб ратыфікацыі Пратакола аб асобных часовых выключэннях з рэжыму функцыянавання адзінай мытнай тэрыторыі мытнага саюза» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2011 г., № 80, 2/1842).

54. Закон Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2011 года «Аб ратыфікацыі Пратакола аб парадку давання органу, які праводзіць расследаванні, звестак, якія змяшчаюць у тым ліку канфідэнцыйную інфармацыю, для мэтаў расследаванняў, што папярэднічаюць увядзенню спецыяльных ахоўных, антыдэмпінгавых і кампенсацыйных мер у дачыненні да трэціх краін» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2011 г., № 84, 2/1849).

55. Закон Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 2011 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб парадку прымянення спецыяльных ахоўных, антыдэмпінгавых і кампенсацыйных мер на працягу пераходнага перыяду» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2011 г., № 136, 2/1868).

56. Закон Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2011 года «Аб ратыфікацыі Дагавора аб Еўразійскай эканамічнай камісіі» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2011 г., № 141, 2/1876).

57. Закон Рэспублікі Беларусь ад 26 мая 2012 года «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб ажыццяўленні транспартнага (аўтамабільнага) кантролю на знешняй мяжы мытнага саюза» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2012, № 62, 2/1931).

58. Закон Рэспублікі Беларусь ад 10 ліпеня 2012 года «Аб ратыфікацыі Пратакола аб парадку абмену інфармацыяй, звязанай з выплатай увазных мытных пошлін» (Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 18.07.2012, 2/1945).

59. Закон Рэспублікі Беларусь ад 13 ліпеня 2012 года «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне аб прымяненні спецыяльных ахоўных, антыдэмпінгавых і кампенсацыйных мер у дачыненні да трэціх краін ад 25 студзеня 2008 года» (Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 20.07.2012, 2/1965).

60. Закон Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012 года «Аб ратыфікацыі Дагавора аб узаемадзеянні ўпаўнаважаных органаў дзяржаў — удзельніц Пагаднення аб узгодненых прынцыпах валютнай палітыкі ад 9 снежня 2010 года, якія ажыццяўляюць валютны кантроль» (Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 31.01.2013, 2/2010).

61. Закон Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня 2014 года «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне аб умовах і механізме прымянення тарыфных квот ад 12 снежня 2008 года» (Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 19.06.2014, 2/2156).

62. Закон Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня 2014 года «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пратакол аб умовах і парадку прымянення ў выключных выпадках ставак увазных мытных пошлін, адрозных ад ставак Адзінага мытнага тарыфу, ад 12 снежня 2008 года» (Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 19.06.2014, 2/2157).

63. Закон Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня 2014 года «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб адзіным мытна-тарыфным рэгуляванні ад 25 студзеня 2008 года» (Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 19.06.2014, 2/2158).

Артыкул 3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняць захады, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў Дагавора.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка

9 кастрычніка 2014 года, г. Мінск

№ 193-3