Закон Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі»

Прыняты Палатай прадстаўнікоў   17 снежня 2014 года

Ухвалены Саветам Рэспублікі             18 снежня 2014 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 года «Аб сродках масавай інфармацыі» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 196, 2/1524) наступныя дапаўненні і змяненні:

1. У артыкуле 1:

дапоўніць артыкул пунктам 11 наступнага зместу:

«11. Вяшчанне тэле- або радыёпраграмы — распаўсюджанне юрыдычнай асобай, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі сродку масавай інфармацыі, або замежнай арганізацыяй тэле- або радыёпраграмы самастойна альбо з выкарыстаннем у вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку сетак электрасувязі аператара электрасувязі.»;

пункт 3 пасля слоў «праграма» і «(перадач)» дапоўніць адпаведна словамі «радыё-, тэлепраграма» і «радыё-, тэлеперадач»;

у пунктах 11 і 20 словы «тэлевізійнага вяшчання і радыёвяшчання» замяніць словамі «вяшчання тэле- або радыёпраграмы»;

дапоўніць артыкул пунктам 121 наступнага зместу:

«121. Абавязковы агульнадаступны пакет тэлепраграм — пералік тэлепраграм, абавязковых для распаўсюджвання аператарамі электрасувязі, пастаўшчыкамі паслуг электрасувязі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.»;

з пункта 15 словы «ў вызначаным парадку» выключыць;

пункт 16 выключыць;

у пунктах 17 і 23 слова «сродкаў» замяніць словам «сетак»;

пункт 19 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«19. Распаўсюджвальнік прадукцыі сродку масавай інфармацыі — юрыдычная асоба, індывідуальны прадпрымальнік, якія ажыццяўляюць распаўсюджванне прадукцыі сродку масавай інфармацыі ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, а таксама ўладальнік інфармацыйнага рэсурсу (яго складовай часткі) у выпадку распаўсюджвання прадукцыі сродку масавай інфармацыі пры дапамозе інфармацыйнага рэсурсу (яго складовай часткі), размешчанага ў глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт.»;

пункт 22 выключыць.

2. Пункт 2 артыкула 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«2. Дзеянне гэтага Закона, за выключэннем патрабаванняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі сродкаў масавай інфармацыі, распаўсюджваецца на інфармацыйныя рэсурсы (іх складовыя часткі), размешчаныя ў глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт, пры дапамозе якіх ажыццяўляецца распаўсюджванне прадукцыі сродку масавай інфармацыі.».

3. Падпункт 3.3 пункта 3 артыкула 10 пасля слова «спынены» дапоўніць словамі «на падставах, прадугледжаных пунктам 2 артыкула 51 гэтага Закона».

4. Частку другую пункта 1 артыкула 11 выключыць.

5. У артыкуле 12:

у пункце 1:

падпункт 1.1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1.1. заснавальнік (заснавальнікі) сродку масавай інфармацыі (уключаючы звесткі аб тым, ці з’яўляецца ён заснавальнікам, галоўным рэдактарам (рэдактарам) або журналістам іншых сродкаў масавай інфармацыі (для заснавальніка сродку масавай інфармацыі — фізічнай асобы), распаўсюджвальнікам прадукцыі сродку масавай інфармацыі);»;

падпункт 1.1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1.11. галоўны рэдактар (рэдактар) сродку масавай інфармацыі.»;

у пункце 2:

падпункт 2.1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«2.1. копія статута (устаноўчага дагавора — для камерцыйнай арганізацыі, якая дзейнічае толькі на падставе ўстаноўчага дагавора) са штампам, які сведчыць аб правядзенні дзяржаўнай рэгістрацыі (для заснавальніка сродку масавай інфармацыі — юрыдычнай асобы Рэспублікі Беларусь);»;

падпункт 2.4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«2.4. копія статута (устаноўчага дагавора — для камерцыйнай арганізацыі, якая дзейнічае толькі на падставе ўстаноўчага дагавора) са штампам, які сведчыць аб правядзенні дзяржаўнай рэгістрацыі (для юрыдычнай асобы, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі сродку масавай інфармацыі і якая не з’яўляецца заснавальнікам сродку масавай інфармацыі);».

6. Частку першую пункта 5 артыкула 13 дапоўніць словамі
«, за выключэннем тэлевізійных і радыёвяшчальных сродкаў масавай інфармацыі, якія маюць права ажыццяўляць сваю дзейнасць з дня атрымання спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне дзейнасці ў галіне вяшчання».

7. У пункце 2 артыкула 14:

у падпункце 2.3 словы «падпунктамі 1.2 і» замяніць словам «падпунктам»;

дапоўніць пункт падпунктам 2.4 наступнага зместу:

«2.4. пры змене назвы і (або) віду сродку масавай інфармацыі, тэрыторыі распаўсюджвання сродку масавай інфармацыі (для тэлевізійных і радыёвяшчальных сродкаў масавай інфармацыі), спецыялізацыі (тэматыкі) сродку масавай інфармацыі на рэкламную спецыялізацыю (тэматыку).».

8. У артыкуле 15:

назву артыкула і пункт 2 пасля слова «рэгістрацыі» дапоўніць словам «(перарэгістрацыі)»;

у пункце 1:

абзац першы і падпункт 1.2 пасля слова «рэгістрацыі» дапоўніць словам «(перарэгістрацыі)»;

падпункты 1.5 і 1.6 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1.5. ускладанне функцый рэдакцыі сродку масавай інфармацыі на юрыдычную асобу — камерцыйную арганізацыю, акцыямі, доляй (далямі) у статутным фондзе якой у памеры 20 і больш працэнтаў валодаюць кожны паасобку або ў сукупнасці замежная дзяржава, замежная і (або) міжнародная юрыдычная асоба (арганізацыя, якая не з’яўляецца юрыдычнай асобай), іншаземны грамадзянін, асоба без грамадзянства;

1.6. ускладанне функцый рэдакцыі сродку масавай інфармацыі на юрыдычную асобу — некамерцыйную арганізацыю, 20 і больш працэнтаў заснавальнікаў (удзельнікаў, членаў) якой складаюць замежная дзяржава, замежная і (або) міжнародная юрыдычная асоба (арганізацыя, якая не з’яўляецца юрыдычнай асобай), іншаземны грамадзянін, асоба без грамадзянства.».

9. У пункце 2 артыкула 16:

падпункт 2.6 выключыць;

дапоўніць пункт падпунктамі 2.8 — 2.10 наступнага зместу:

«2.8. акцыямі, доляй (далямі) у статутным фондзе юрыдычнай асобы — камерцыйнай арганізацыі, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі сродку масавай інфармацыі, у памеры 20 і больш працэнтаў валодаюць кожны паасобку або ў сукупнасці замежная дзяржава, замежная і (або) міжнародная юрыдычная асоба (арганізацыя, якая не з’яўляецца юрыдычнай асобай), замежны грамадзянін, асоба без грамадзянства;

2.9. у складзе заснавальнікаў (удзельнікаў, членаў) юрыдычнай асобы — некамерцыйнай арганізацыі, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі сродку масавай інфармацыі, 20 і больш працэнтаў складаюць замежная дзяржава, замежная і (або) міжнародная юрыдычная асоба (арганізацыя, якая не з’яўляецца юрыдычнай асобай), замежны грамадзянін, асоба без грамадзянства;

2.10. выпуск сродку масавай інфармацыі не ажыццяўляецца на працягу шасці месяцаў запар, за выключэннем выпадку, прадугледжанага пунктам 4 артыкула 50 гэтага Закона.».

10. У назве раздзела 3 словы «Парадак распаўсюджвання» замяніць словам «Распаўсюджванне».

11. У артыкуле 17:

пункт 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1. Распаўсюджванне прадукцыі сродку масавай інфармацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь:

1.1. юрыдычнай асобай, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі сродку масавай інфармацыі, альбо на падставе дагавора, заключанага з ёй у вызначаным парадку з распаўсюджвальнікам прадукцыі сродку масавай інфармацыі;

1.2. уладальнікам інфармацыйнага рэсурсу (яго складовай часткі) у выпадку распаўсюджвання прадукцыі сродку масавай інфармацыі пры дапамозе інфармацыйнага рэсурсу (яго складовай часткі), размешчанага ў глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт.»;

пункт 4 выключыць;

у пункце 5 словы «формы і» замяніць словамі «формы або»;

дапоўніць артыкул пунктам 6 наступнага зместу:

«6. Распаўсюджвальнікі прадукцыі друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама прадукцыі тэлевізійных, радыёвяшчальных сродкаў масавай інфармацыі (далей, калі не прадугледжана іншае, — распаўсюджвальнікі) падлягаюць уключэнню ў Дзяржаўны рэестр распаўсюджвальнікаў прадукцыі друкаваных сродкаў масавай інфармацыі і Дзяржаўны рэестр распаўсюджвальнікаў прадукцыі тэлевізійных і радыёвяшчальных сродкаў масавай інфармацыі (далей — дзяржаўныя рэестры) адпаведна.

Дзейнасць па распаўсюджванні прадукцыі друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама прадукцыі тэлевізійных і радыёвяшчальных сродкаў масавай інфармацыі без уключэння ў адпаведны Дзяржаўны рэестр з’яўляецца незаконнай і цягне адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Часткі першая і другая гэтага пункта не прымяняюцца да распаўсюджвальнікаў —юрыдычных асоб, на якіх ускладзены функцыі рэдакцый сродкаў масавай інфармацыі, пры распаўсюджванні сродкаў масавай інфармацыі, якія імі выпускаюцца.

Уключэнне распаўсюджвальнікаў у адпаведны Дзяржаўны рэестр ажыццяўляецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання ў сферы масавай інфармацыі не пазней як праз пятнаццаць працоўных дзён з дня падачы імі заявы з прыкладаннем дакументаў, пералік, парадак падачы і разгляду якіх вызначаюцца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання ў сферы масавай інфармацыі.

Распаўсюджвальнікі прадукцыі тэлевізійных, радыёвяшчальных сродкаў масавай інфармацыі не пазней як за два працоўныя дні да пачатку (спынення) распаўсюджвання радыё-, тэлепраграмы паведамляюць у рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання ў сферы масавай інфармацыі аб пачатку (спыненні) распаўсюджвання радыё-, тэлепраграмы.

Выключэнне з дзяржаўных рэестраў ажыццяўляецца па рашэнні рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання ў сферы масавай інфармацыі ў выпадку:

неадпаведнасці рэчаіснасці звестак, паказаных у дакументах, пададзеных для ўключэння ў адпаведны Дзяржаўны рэестр;

прыняцця распаўсюджвальнікам рашэння аб спыненні распаўсюджвання прадукцыі друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама прадукцыі тэлевізійных, радыёвяшчальных сродкаў масавай інфармацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

рэарганізацыі распаўсюджвальніка — юрыдычнай асобы (за выключэннем выпадкаў рэарганізацыі распаўсюджвальніка — юрыдычнай асобы ў форме вылучэння альбо далучэння да яго іншай юрыдычнай асобы);

ліквідацыі (спынення дзейнасці) распаўсюджвальніка — юрыдычнай асобы (індывідуальнага прадпрымальніка);

парушэння патрабавання, прадугледжанага пунктам 5 гэтага артыкула;

распаўсюджвання інфармацыйных паведамленняў і (або) матэрыялаў, забароненых да распаўсюджвання ў адпаведнасці з артыкулам 38 гэтага Закона;

вынясення распаўсюджвальніку на працягу года двух і больш пісьмовых папярэджанняў.

Рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання ў сферы масавай інфармацыі вызначае парадак стварэння дзяржаўных рэестраў, уключэння (выключэння) у (з) іх распаўсюджвальнікаў і ажыццяўляе вядзенне дзяржаўных рэестраў.

Дзяржаўныя рэестры размяшчаюцца ў адкрытым доступе на афіцыйным сайце рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання ў сферы масавай інфармацыі.».

12. У артыкуле 22:

абзац шосты выключыць;

абзацы сёмы — трынаццаты лічыць адпаведна абзацамі шостым — дванаццатым;

абзац дзявяты пасля слова «адрас» дапоўніць словамі», электронны адрас».

13. Назву і пункт 1 артыкула 24 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 24. Ажыццяўленне вяшчання тэле- або радыёпраграм

1. Вяшчанне тэле- або радыёпраграм ажыццяўляецца з выкарыстаннем у вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку сетак электрасувязі на падставе спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне дзейнасці ў галіне вяшчання, які выдаецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання ў сферы масавай інфармацыі.».

14. Артыкул 25 дапоўніць пунктам 3 наступнага зместу:

«3. Вяшчанне тэлепраграмы павінна пастаянна суправаджацца яе лагатыпам, за выключэннем вяшчання рэкламных матэрыялаў.».

15. Дапоўніць Закон артыкулам 261 наступнага зместу:

«Артыкул 261. Абавязковы агульнадаступны пакет тэлепраграм

1. Аператары электрасувязі, пастаўшчыкі паслуг электрасувязі, якія ажыццяўляюць распаўсюджванне тэлепраграм, абавязаны забяспечыць прадастаўленне кожнаму абаненту магчымасці прагляду тэлепраграм, якія ўваходзяць у абавязковы агульнадаступны пакет тэлепраграм.

2. Пералік, парадак і паслядоўнасць (чарговасць) распаўсюджвання тэлепраграм, якія ўваходзяць у абавязковы агульнадаступны пакет тэлепраграм, зацвярджаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

3. Распаўсюджванне абавязковага агульнадаступнага пакета тэлепраграм ажыццяўляецца на ўмовах дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі і (або) дагавора арэнды тэхнічных сродкаў, заключаных паміж юрыдычнай асобай, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі сродку масавай інфармацыі (яе ўпаўнаважаным прадстаўніком), і аператарам электрасувязі або пастаўшчыком паслуг электрасувязі.».

16. У артыкуле 38:

падпункт 1.3 пункта 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1.3. інфармацыі, якая накіравана на прапаганду вайны, экстрэмісцкай дзейнасці або змяшчае заклікі да такой дзейнасці, парнаграфіі, гвалту і жорсткасці, а таксама іншай інфармацыі, распаўсюджванне якой здольна нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь або забаронена гэтым Законам, іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.»;

дапоўніць артыкул пунктам 3 наступнага зместу:

«3. Уладальнік інфармацыйнага рэсурсу (яго складовай часткі), размешчанага ў глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт, абавязаны не дапускаць выкарыстання гэтага інфармацыйнага рэсурсу (яго складовай часткі) для распаўсюджвання інфармацыі, змест якой супярэчыць патрабаванням гэтага Закона».

17. У артыкуле 42:

пункт 1 пасля слова «інфармацыі,» дапоўніць словамі «або ўладальніка інфармацыйнага рэсурсу (яго складовай часткі), размешчанага ў глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт,»;

у пункце 2 словы «не мае», «ім» і «яна абавязана» замяніць адпаведна словамі «або ўладальнік інфармацыйнага рэсурсу (яго складовай часткі), размешчанага ў глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт, не маюць», «імі» і «яны абавязаны».

18. Артыкул 43 дапоўніць пунктам 5 наступнага зместу:

«5. Абвяржэнне інфармацыі, распаўсюджанай пры дапамозе інфармацыйнага рэсурсу (яго складовай часткі), размешчанага ў глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт, ажыццяўляецца на тым жа інфармацыйным рэсурсе (яго складовай частцы), пры дапамозе якога былі распаўсюджаны інфармацыйнае паведамленне і (або) матэрыял, якія абвяргаюцца, не пазней як у дзень, які надыходзіць за днём паступлення патрабавання аб абвяржэнні (адказе) або тэксту абвяржэння (адказу), у спецыяльнай рубрыцы альбо на тым жа месцы старонкі і тым жа шрыфтам, што і інфармацыйнае паведамленне і (або) матэрыял, якія абвяргаюцца. Пры гэтым інфармацыйнае паведамленне і (або) матэрыял, якія абвяргаюцца, падлягаюць выдаленню.».

19. У артыкуле 44:

пункт 1 і абзац першы пункта 3 пасля слова «інфармацыі,» дапоўніць словамі «або ўладальнік інфармацыйнага рэсурсу (яго складовай часткі), размешчанага ў глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт»;

у пункце 2 словы «не вызваляецца» замяніць словамі «або ўладальнік інфармацыйнага рэсурсу (яго складовай часткі), размешчанага ў глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт, не вызваляюцца».

20. У артыкуле 49:

абзац першы пункта 1 пасля слова «інфармацыі,» дапоўніць словамі «або ўладальніку інфармацыйнага рэсурсу (яго складовай часткі), размешчанага ў глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт»;

дапоўніць артыкул пунктам 21 наступнага зместу:

«21. Пісьмовае папярэджанне выносіцца распаўсюджвальніку рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання ў сферы масавай інфармацыі ў выпадку:

21.1. парушэння распаўсюджвальнікам прадукцыі тэлевізійных сродкаў масавай інфармацыі патрабаванняў пункта 1 артыкула 261 гэтага Закона;

2 1.2. распаўсюджвання прадукцыі сродку масавай інфармацыі да яго дзяржаўнай рэгістрацыі або да атрымання замежным сродкам масавай інфармацыі, які распаўсюджвае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь сваю прадукцыю без змянення формы або зместу, адпаведнага дазволу ў рэспубліканскім органе дзяржаўнага кіравання ў сферы масавай інфармацыі;

21.3. змянення формы або зместу прадукцыі замежнага сродку масавай інфармацыі, якая распаўсюджваецца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь без змянення яе формы або зместу;

21.4. распаўсюджвання прадукцыі тэлевізійных і радыёвяшчальных сродкаў масавай інфармацыі да атрымання імі спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне дзейнасці ў галіне вяшчання;

21.5. непаведамлення распаўсюджвальнікам прадукцыі тэлевізійных, радыёвяшчальных сродкаў масавай інфармацыі не пазней як за два працоўныя дні да пачатку (спынення) распаўсюджвання радыё-, тэлепраграмы рэспубліканскаму органу дзяржаўнага кіравання ў сферы масавай інфармацыі аб пачатку (спыненні) распаўсюджвання радыё-, тэлепраграмы, за выключэннем выпадку, прадугледжанага абзацам трэцім часткі шостай пункта 6 артыкула 17 гэтага Закона;

21.6. парушэння патрабаванняў да распаўсюджвання прадукцыі сродку масавай інфармацыі эратычнага характару, прадугледжаных пунктамі 2 і 3 артыкула 21 гэтага Закона;

2 1.7. распаўсюджвання прадукцыі сродку масавай інфармацыі без дагавора альбо іншага дакумента, які пацвярджае наяўнасць адпаведных правоў на распаўсюджванне названай прадукцыі, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

2 1.8. невыканання распаўсюджвальнікам законнага патрабавання дзяржаўнага органа аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб сродках масавай інфармацыі.»;

у пункце 3:

частку першую пасля слоў «пошце» і «(заснавальнікам) сродку масавай інфармацыі» дапоўніць адпаведна словамі «і (або) электроннай пошце» і «распаўсюджвальніку або ўладальніку інфармацыйнага рэсурсу (яго складовай часткі), размешчанага ў глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт»;

частку другую пасля слоў «(заснавальнікі) сродку масавай інфармацыі» дапоўніць словамі», распаўсюджвальнік або ўладальнік інфармацыйнага рэсурсу (яго складовай часткі), размешчанага ў глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт»;

пункт 4 пасля слоў «(заснавальнікамі) сродку масавай інфармацыі» дапоўніць словамі «, распаўсюджвальнікам або ўладальнікам інфармацыйнага рэсурсу (яго складовай часткі), размешчанага ў глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт,».

21. У артыкуле 50:

у пункце 2 слова «трохмесячны» замяніць словам «шасцімесячны»;

дапоўніць артыкул пунктам 4 наступнага зместу:

«4. Па рашэнні заснавальніка (заснавальнікаў) сродку масавай інфармацыі выпуск сродку масавай інфармацыі можа быць прыпынены на тэрмін да шасці месяцаў, але не часцей як адзін раз на два гады.».

22. У артыкуле 51:

у падпункце 2.1 пункта 2 словы «тэлевізійнага вяшчання і радыёвяшчання» замяніць словамі «вяшчання тэле- або радыёпраграмы»;

пункт 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«3. Іск аб спыненні выпуску сродку масавай інфармацыі можа быць прад’яўлены не пазней шасці месяцаў з дня ўзнікнення падстаў, прадугледжаных падпунктамі 2.1 і 2.2 пункта 2 гэтага артыкула.».

23. Дапоўніць Закон артыкулам 511 наступнага зместу:

«Артыкул 511. Абмежаванне доступу да прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі, якая распаўсюджваецца пры дапамозе інфармацыйнага рэсурсу (яго складовай часткі), размешчанага ў глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт

1. Абмежаванне доступу да прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі, якая распаўсюджваецца пры дапамозе інфармацыйнага рэсурсу (яго складовай часткі), размешчанага ў глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт, ажыццяўляецца па рашэнні рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання ў сферы масавай інфармацыі ў выпадку:

1.1. вынясення ўладальніку інфармацыйнага рэсурсу (яго складовай часткі), размешчанага ў глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт, на працягу года двух і больш пісьмовых папярэджанняў;

1.2. распаўсюджвання пры дапамозе інфармацыйнага рэсурсу (яго складовай часткі), размешчанага ў глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт, інфармацыйных паведамленняў і (або) матэрыялаў, забароненых або абмежаваных да распаўсюджвання ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, а таксама з рашэннямі суда, якія ўвайшлі ў законную сілу;

1.3. невыканання ўладальнікам інфармацыйнага рэсурсу (яго складовай часткі), размешчанага ў глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт, законнага патрабавання дзяржаўнага органа аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб сродках масавай інфармацыі.

2. Рашэнне аб абмежаванні доступу да прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі, якая распаўсюджваецца пры дапамозе інфармацыйнага рэсурсу (яго складовай часткі), размешчанага ў глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт, у дачыненні да ўладальніка інфармацыйнага рэсурсу (яго складовай часткі), размешчанага ў глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт, можа быць прынята не пазней чым у трохмесячны тэрмін з дня ўзнікнення падстаў, прадугледжаных падпунктамі 1.1—1.3 пункта 1 гэтага артыкула.

3. Парадак абмежавання доступу да прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі, якая распаўсюджваецца пры дапамозе інфармацыйнага рэсурсу (яго складовай часткі), размешчанага ў глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт, вызначаецца спецыяльна ўпаўнаважаным дзяржаўным органам у сферы бяспекі выкарыстання нацыянальнага сегмента глабальнай камп’ютарнай сеткі інтэрнэт сумесна з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.».

Артыкул 2. Гэты Закон прымяняецца да праваадносін, якія ўзнікнуць пасля яго ўваходжання ў сілу, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных часткамі другой і трэцяй гэтага артыкула.

Сродкі масавай інфармацыі, зарэгістраваныя да ўваходжання ў сілу гэтага Закона, маюць права ажыццяўляць дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з улікам патрабаванняў, вызначаных для заснавання і дзяржаўнай рэгістрацыі сродкаў масавай інфармацыі да ўваходжання ў сілу гэтага Закона, пры ўмове, што рэдакцыямі названых сродкаў масавай інфармацыі з’яўляюцца:

юрыдычныя асобы (камерцыйныя арганізацыі), у статутным фондзе якіх доля замежных інвестараў складае 20 і больш працэнтаў;

юрыдычныя асобы (некамерцыйныя арганізацыі), 20 і больш працэнтаў заснавальнікаў (удзельнікаў, членаў) якіх складаюць замежныя юрыдычныя асобы, замежныя грамадзяне і (або) асобы без грамадзянства, якія пастаянна не пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Распаўсюджвальнікі прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі, якія на дзень уваходжання ў сілу гэтага Закона ажыццяўляюць распаўсюджванне прадукцыі друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама прадукцыі тэлевізійных, радыёвяшчальных сродкаў масавай інфармацыі, абавязаны да
1 ліпеня 2015 года накіраваць у рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання ў сферы масавай інфармацыі звесткі, неабходныя для ўключэння іх у Дзяржаўны рэестр распаўсюджвальнікаў прадукцыі друкаваных сродкаў масавай інфармацыі і Дзяржаўны рэестр распаўсюджвальнікаў прадукцыі тэлевізійных і радыёвяшчальных сродкаў масавай інфармацыі адпаведна. Накіраванне гэтых звестак ажыццяўляецца ў паведамляльным парадку на электронны адрас рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання ў сферы масавай інфармацыі.

Артыкул 3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін:

прывесці рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць прывядзенне рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, іх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя захады, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 4. Гэты Закон уваходзіць у сілу з 1 студзеня 2015 года.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка

20 снежня 2014 года, г. Мінск.

№ 213-З