Указ № 649 ад 30 снежня 2014 г. «Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2014 года»

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, узгодненыя з кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы, пастанаўляю:

1. За актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, што садзейнічае захаванню і памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Айчыны, умацаванню духоўных каштоўнасцяў і мастацка-маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці, прысудзіць прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2014 года:

аўтарскаму калектыву ў складзе протаіерэя Карасцялёва Ігара Еўдакімавіча, настаяцеля рэлігійнай абшчыны «Прыход храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» у г. Мінску Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы, і Краўцовай Марыны Віктараўны, дацэнта кафедры асноў спецыяльнай педагогікі і псіхалогіі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка», — за стварэнне вучэбна-вытворчых майстэрань рэлігійнай суполкі «Прыход храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» у г. Мінску Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы;

калектыву дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь» — за ўвасабленне нацыянальна-гістарычнай тэматыкі ў спектаклях тэатра і пастаноўку балета «Вітаўт»;

калектыву дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы» — за вялікі ўклад у развіццё дзяржаўнай сістэмы сацыяльнай абароны, сцвярджэнне ідэй чалавекалюбства і міласэрнасці ў грамадстве;

калектыву ўстановы адукацыі «Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня» — за значныя дасягненні ў развіцці здольнасцяў таленавітых і адораных дзяцей і падлеткаў, выхаванне будучых грамадскіх лідараў;

Цэнтральнаму камітэту грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» — за значны ўклад у грамадзянскае выхаванне і фарміраванне патрыятычнай самасвядомасці моладзі.

2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2014 года са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з гэтым Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.

4. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.