Ухвалены Саветам Рэспублікі 18 снежня 2014 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 8 ліпеня 2008 года «Аб гарантаваным кампенсаванні банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 172, 2/1466; 2009 г., № 171, 2/1593) наступныя дапаўненні і змяненні:

1. У артыкуле 2:

пасля абзаца трэцяга дапоўніць артыкул абзацам наступнага зместу:

«банк-павераны — банк, вызначаны Нацыянальным банкам, які ажыццяўляе прыём заяў аб выплаце кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) і выплату гэтай кампенсацыі ад імя і за кошт Агенцтва на падставе дагавора даручэння;»;

абзац чацвёрты лічыць абзацам пятым.

2. У артыкуле 4:

у частцы першай словы «з дня» замяніць словамі «з даты»;

з часткі трэцяй словы «ад Агенцтва» выключыць;

у частцы чацвёртай словы «звароты ў» замяніць словамі «звароты па выплату кампенсацыі банкаўскага ўкладу (дэпазіту) у банк-павераны або».

3. Артыкул 5 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 5. Парадак звароту фізічных асоб па выплату кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)

Агенцтва на працягу сямі працоўных дзён з даты ўзнікнення ў яго абавязацельства па вяртанні банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) абавязана апублікаваць у афіцыйных перыядычных друкаваных выданнях, вызначаных для апублікавання нарматыўных прававых актаў Нацыянальнага банка, і размясціць на афіцыйным сайце Агенцтва ў глабальнай камп'ютарнай сетцы інтэрнэт інфармацыю аб месцы, часе і парадку вяртання банкаўскіх укладаў (дэпазітаў).

Фізічная асоба мае права звярнуцца па выплату кампенсацыі банкаўскага ўкладу (дэпазіту) не раней як за чатырнаццаць працоўных дзён і не пазней за два гады з даты ўзнікнення ў Агенцтва абавязацельства па пакрыцці банкаўскіх укладаў (дэпазітаў).

Калі права на пакрыццё банкаўскага ўкладу (дэпазіту) пацвярджаецца дагаворам банкаўскага ўкладу (дэпазіту), заява аб выплаце кампенсацыі банкаўскага ўкладу (дэпазіту) па вызначанай Агенцтвам форме падаецца фізічнай асобай у банк-павераны. Пры гэтым фізічнай асобай прад'яўляецца толькі дакумент, які сведчыць асобу.

Калі права на пакрыццё банкаўскага ўкладу (дэпазіту) пацвярджаецца пасведчаннем аб праве на спадчыну, пастановай суда аб прызнанні за спадчыннікам права ўласнасці на банкаўскі ўклад (дэпазіт), ашчадным сертыфікатам на прад'яўніка або іншымі дакументамі, а таксама ў выпадку, прадугледжаным часткай пятай артыкула 8 гэтага Закона, заява аб выплаце кампенсацыі банкаўскага ўкладу (дэпазіту) па вызначанай Агенцтвам форме падаецца фізічнай асобай у Агенцтва. Пры гэтым фізічнай асобай прад'яўляюцца дакумент, які сведчыць асобу, а таксама дакументы, што пацвярджаюць права на пакрыццё банкаўскага ўкладу (дэпазіту). У выпадку пацвярджэння Агенцтвам абгрунтаванасці права фізічнай асобы на пакрыццё банкаўскага ўкладу (дэпазіту) Агенцтва паведамляе пра гэта фізічнай асобе, якая звярнулася, і банк-павераны ажыццяўляе выплату кампенсацыі банкаўскага ўкладу (дэпазіту) у тэрмін, вызначаны часткай першай артыкула 6 гэтага Закона. У выпадку непацвярджэння Агенцтвам абгрунтаванасці права фізічнай асобы на пакрыццё банкаўскага ўкладу (дэпазіту) Агенцтва не пазней за адзін месяц з даты падачы заявы паведамляе ў пісьмовай форме фізічнай асобе, якая звярнулася, пра адмову ў выплаце ёй кампенсацыі банкаўскага ўкладу (дэпазіту) з указаннем прычын адмовы.

Пры нязгодзе з памерам кампенсацыі банкаўскага ўкладу (дэпазіту), які падлягае выплаце (выплачанага) банкам-павераным, або пры адсутнасці ў банка-паверанага звестак аб наяўнасці ў Агенцтва абавязацельства перад фізічнай асобай па пакрыцці банкаўскага ўкладу (дэпазіту) гэтая фізічная асоба мае права не пазней за два гады з даты ўзнікнення ў Агенцтва абавязацельства па пакрыцці банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) звярнуцца ў Агенцтва з адпаведнай заявай па вызначанай Агенцтвам форме, прад'явіўшы арыгінал дагавора банкаўскага ўкладу (дэпазіту) або іншыя дакументы, што пацвярджаюць права на кампенсацыю банкаўскага ўкладу (дэпазіту).

Заява, названая ў частцы пятай гэтага артыкула, якая не патрабуе атрымання дадатковай інфармацыі ад банка, разглядаецца Агенцтвам не пазней за пятнаццаць працоўных дзён з даты яго паступлення, а тая, якая патрабуе атрымання такой інфармацыі, — не пазней за адзін месяц.

У выпадках звароту фізічнай асобы па выплату кампенсацыі банкаўскага ўкладу (дэпазіту) у банк-павераны або Агенцтва, а таксама звароту фізічнай асобы ў Агенцтва з заявай, названай у частцы пятай гэтага артыкула, пасля заканчэння двух гадоў з даты ўзнікнення ў Агенцтва абавязацельства па кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) гэты тэрмін па заяве фізічнай асобы можа быць адноўлены па рашэнні Наглядальнага савета Агенцтва па гарантаваным кампенсаванні банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб (далей — Наглядальны савет) пры наяўнасці адной з наступных акалічнасцяў:

своечасовай падачы фізічнай асобай заявы аб выплаце кампенсацыі банкаўскага ўкладу (дэпазіту) або заявы, названай у частцы пятай гэтага артыкула, перашкаджала надзвычайная і непазбежная пры даных умовах акалічнасць (непераадольная сіла);

фізічная асоба знаходзілася за межамі Рэспублікі Беларусь;

існавалі іншыя акалічнасці, прызнаныя Наглядальным саветам як тыя, што перашкаджалі падачы фізічнай асобай заявы аб выплаце кампенсацыі банкаўскага ўкладу (дэпазіту) або заявы, названай у частцы пятай гэтага артыкула.

Рашэнне Наглядальнага савета аб адмове ва ўзнаўленні тэрміну падачы заявы аб выплаце кампенсацыі банкаўскага ўкладу (дэпазіту) або заявы, названай у частцы пятай гэтага артыкула, на працягу трох месяцаў з даты яго прыняцця можа быць абскарджана ў судовым парадку.».

4. У артыкуле 6:

частку першую пасля слоў
«з даты падачы ў» дапоўніць словамі «банк-павераны або»;

у частцы другой словы «З дня» замяніць словамі «З даты»;

частку трэцюю выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Выплата кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) ажыццяўляецца ў банку-павераным пры прад'яўленні фізічнай асобай дакумента, які сведчыць асобу.»;

частку чацвёртую выключыць.

5. У артыкуле 7:

з назвы артыкула слова «ім» выключыць;

частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Пасля выканання Агенцтвам абавязацельстваў па кампенсаванні банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) да Агенцтва пераходзіць належнае фізічным асобам, якія атрымалі кампенсацыю банкаўскіх укладаў (дэпазітаў), права патрабавання да банка ў памеры выплачанай кампенсацыі.»;

у частцы трэцяй словы «выплатай Агенцтвам фізічным асобам кампенсацыі» замяніць словамі «выкананнем Агенцтвам абавязацельстваў па кампенсаванні»;

у частцы чацвёртай словы «на арыгіналах дагавора банкаўскага ўкладу (дэпазіту) і (або) іншых дакументаў, якія пацвярджаюць памер банкаўскага ўкладу (дэпазіту), гэты банк (ліквідацыйная камісія (ліквідатар) або антыкрызісны кіраўнік) ставіць адзнаку аб выкананні свайго абавязацельства і» замяніць словам «банк».

6. У артыкуле 8:

у частцы першай слова «Агенцтва» замяніць словам «банк-павераны»;

у частцы трэцяй слова «дзень» замяніць словам «дату»;

у частцы чацвёртай словы «наяўных на дзень» замяніць словамі «па якіх надышоў тэрмін выканання, на дату»;

у частцы пятай словы «выплачвае кампенсацыю» замяніць словамі «выконвае абавязацельствы па кампенсаванні».

7. Абзац пяты артыкула 9 пасля слоў «атрымліваць ад» дапоўніць словамі «імя і за кошт».

8. Артыкул 10 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 10. Вырашэнне спрэчак, звязаных з кампенсаваннем банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)

Спрэчкі, звязаныя з кампенсаваннем банкаўскіх укладаў (дэпазітаў), вырашаюцца ў судовым парадку пры ўмове захавання парадку звароту фізічных асоб па выплату кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў), прадугледжанага артыкулам 5 гэтага Закона.».

9. У артыкуле 11:

часткі першую — трэцюю выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Банк у дзень падачы дакументаў у Нацыянальны банк для атрымання спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці, які дае права на ажыццяўленне банкаўскай аперацыі па прыцягненні грашовых сродкаў фізічных асоб у банкаўскія ўклады (дэпазіты), альбо для дапаўнення пераліку банкаўскіх аперацый, які змешчаны ў выдадзеным банку спецыяльным дазволе (ліцэнзіі) на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці, банкаўскай аперацыяй па прыцягненні грашовых сродкаў фізічных асоб у банкаўскія ўклады (дэпазіты) накіроўвае ў Агенцтва заяву аб прыняцці яго на ўлік.

Нацыянальны банк у дзень выдачы банку спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці, які дае права на ажыццяўленне банкаўскай аперацыі па прыцягненні грашовых сродкаў фізічных асоб у банкаўскія ўклады (дэпазіты), абавязаны накіраваць у Агенцтва ў пісьмовай форме паведамленне аб прынятым рашэнні з указаннем назвы банка, месца яго знаходжання, даты дзяржаўнай рэгістрацыі, нумара спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі), а таксама памеру нарматыўнага капіталу банка для далейшага разліку памеру яго ўліковага ўзносу.

Банк, за выключэннем банкаў, якія названы ў частцы чацвёртай артыкула 35 гэтага Закона, абавязаны пералічыць у Агенцтва ўліковы ўзнос на працягу трох працоўных дзён з даты атрымання спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці, які дае права на ажыццяўленне банкаўскай аперацыі па прыцягненні грашовых сродкаў фізічных асоб у банкаўскія ўклады (дэпазіты).»;

частку пятую пасля слова «абавязана» дапоўніць словамі «не пазней за адзін месяц з даты заканчэння гэтага тэрміну»;

у частцы шостай словы «рэспубліканскіх друкаваных сродках масавай інфармацыі, якія вызначаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь афіцыйнымі выданнямі для апублікавання нарматыўных прававых актаў Нацыянальнага банка, паведамленне» замяніць словамі «афіцыйных перыядычных друкаваных выданнях, якія вызначаны для апублікавання нарматыўных прававых актаў Нацыянальнага банка, і размясціць на афіцыйным сайце Агенцтва ў глабальнай камп'ютарнай сетцы інтэрнэт інфармацыю».

10. Частку шостую артыкула 12 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Агенцтва на працягу пяці працоўных дзён з даты зняцця банка з уліку абавязана апублікаваць у афіцыйных перыядычных друкаваных выданнях, якія вызначаны для апублікавання нарматыўных прававых актаў Нацыянальнага банка, і размясціць на афіцыйным сайце Агенцтва ў глабальнай камп'ютарнай сетцы інтэрнэт інфармацыю аб выключэнні банка з рэестра банкаў, прынятых на ўлік.».

11. Частку другую артыкула 13 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Уліковы ўзнос складае 0,5 пра-
цэнта ад памеру нарматыўнага капіталу банка па стане на 1-е чысло месяца, у якім банкам атрыманы спецыяльны дазвол (ліцэнзія) на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці, які дае права на ажыццяўленне банкаўскай аперацыі па прыцягненні грашовых сродкаў фізічных асоб у банкаўскія ўклады (дэпазіты).».

12. У артыкуле 16:

з назвы артыкула словы «, прынятага на ўлік у Агенцтве» вык-лючыць;

абзац другі выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«інфармаваць фізічных асоб аб прыняцці яго на ўлік у Агенцтве з указаннем нумара пасведчання аб прыняцці яго на ўлік у Агенцтве і даты яго выдачы, аб зняцці яго з уліку ў Агенцтве праз размяшчэнне інфармацыі на афіцыйным сайце банка ў глабальнай камп'ютарнай сетцы інтэрнэт і ў даступных для азнаямлення месцах у банку, яго адасобленых і (або) структурных падраздзяленнях, якія ажыццяўляюць банкаўскую аперацыю па прыцягненні грашовых сродкаў фізічных асоб у банкаўскія ўклады (дэпазіты);»;

абзацы сёмы і восьмы выключыць;

абзац дзявяты лічыць абзацам сёмым;

дапоўніць артыкул часткай другой наступнага зместу:

«Банк, зняты з уліку ў Агенцтве, абавязаны:

падаць у Агенцтва рэестр абавязацельстваў банка перад фізічнымі асобамі, сфарміраваны на дату прыняцця Нацыянальным банкам рашэння аб адкліканні спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці, які дае права на ажыццяўленне банкаўскай аперацыі па прыцягненні грашовых сродкаў фізічных асоб у банкаўскія ўклады (дэпазіты), у цэлым альбо ў частцы ажыццяўлення гэтай банкаўскай аперацыі, не пазней трох працоўных дзён з даты атрымання банкам паведамлення Нацыянальнага банка аб прыняцці такога рашэння;

падаваць Агенцтву на працягу трох працоўных дзён з даты поўнага або частковага выканання абавязацельстваў банка перад фізічнай асобай па вяртанні ўкладу (дэпазіту) інфармацыю аб кожнай фізічнай асобе, абавязацельствы банка перад якой спынены альбо часткова выкананы;

выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншым заканадаўствам.».

13. У частцы другой артыкула 17 слова «выплата» замяніць словамі «забеспячэнне выплаты».

14. У артыкуле 18:

у абзацы шостым словы «выплачвае фізічным асобам кампенсацыю» замяніць словамі «забяспечвае выплату фізічным асобам кампенсацыі»;

у абзацы восьмым словы «гаспадарчага суда» замяніць словамі «эканамічнага суда вобласці (горада Мінска)».

15. У артыкуле 20:

у частцы першай словы «гадавых, унутрыгадавых справаздачах» замяніць словамі «бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці»;

у частцы другой словы «гаспадарчы суд» замяніць словамі «эканамічны суд вобласці (горада Мінска)»;

частку чацвёртую дапоўніць словамі «, якія пералічваюцца ў рэзерв Агенцтва».

16. У абзацы пятым часткі першай і абзацы чацвёртым часткі другой артыкула 21, частцы першай артыкула 22 словы «інвестыцыйную дзейнасць» замяніць словам «інвестыцыі».

17. У частцы шостай артыкула 25 словы «з дня» замяніць словамі «з даты».

18. У артыкуле 26:

у абзацах шостым і сёмым словы «заявы аб выплаце» замяніць словамі «заяў, звязаных з выплатай»;

абзацы восьмы — дзясяты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«прымае рашэнне аб правядзенні аўдыту бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці Агенцтва;

зацвярджае выбраныя на конкурснай аснове аўдытарскую арганізацыю, аўдытара, які ажыццяўляе дзейнасць у якасці індывідуальнага прадпрымальніка, для правядзення аўдыту бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці Агенцтва;

заслухоўвае справаздачы генеральнага дырэктара па пытаннях дзейнасці Агенцтва, а таксама аўдытарскае заключэнне, складзенае па выніках аўдыту гадавой бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці Агенцтва;».

19. У частцы чацвёртай артыкула 29 словы «заканадаўствам і Статутам» замяніць словамі «заканадаўчымі актамі».

20. У артыкуле 30:

у частцы чацвёртай словы «якое пацвярджае дакладнасць яго бухгалтарскай» замяніць словамі «якое складзена па выніках аўдыту яго гадавой бухгалтарскай (фінансавай)»;

частку шостую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Гадавая справаздача Агенцтва ў частцы інфармацыі аб яго дзейнасці па пакрыцці банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) публікуецца ў афіцыйных перыядычных друкаваных выданнях, вызначаных для апублікавання нарматыўных прававых актаў Нацыянальнага банка, і размяшчаецца на афіцыйным сайце Агенцтва ў глабальнай камп'ютарнай сетцы інтэрнэт.».

21. Артыкул 32 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 32. Аўдыт бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці Агенцтва

Гадавая бухгалтарская (фінансавая) справаздачнасць Агенцтва падлягае абавязковаму аўдыту аўдытарскай арганізацыяй, аўдытарам, што ажыццяўляюць дзейнасць у якасці індывідуальнага прадпрымальніка, якія выбіраюцца штогод на конкурснай аснове.

Аўдыт бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці Агенцтва можа быць таксама праведзены па патрабаванні простай большасці членаў Наглядальнага савета.».

22. У частцы трэцяй артыкула 33 слова «заканадаўствам» замяніць словамі «заканадаўчымі актамі».

Артыкул 2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнаму банку Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін:

забяспечыць прывядзенне нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя захады па рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 3. Гэты Закон уваходзіць у сілу ў наступным парадку:

артыкул 1 — праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона;

іншыя палажэнні — пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка

10 студзеня 2015 года, г. Мінск.

№ 240-З