Каментарый аб парадку індэксацыі даходаў насельніцтва за студзень 2005 года

Грашовыя даходы насельніцтва, якія атрымліваюцца з бюджэтных крыніц (заработная плата; грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых тэрміновай службы, курсантаў ваенна-навучальных устаноў і сувораўцаў; дапамогі; стыпендыі; заработная плата дзяржаўных служачых; грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых і асоб радавога і начальніцкага складу), за студзень 2005 года індэксацыі не падлягаюць. Гэта звязана з тым, што індэкс спажывецкіх цэн за гэты перыяд не перавысіў пяціпрацэнтны парог да лістапада і снежня 2004 года, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Насельніцтву, якое атрымлівае даходы з іншых крыніц, кампенсацыя страт ад інфляцыі ажыццяўляецца на падставах, прадугледжаных калектыўнымі дагаворамі (пагадненнямі).

Iндэксацыя ажыццяўляецца па нарматыву, устаноўленаму пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 снежня 2002 года № 1778 «Аб нарматыве індэксацыі грашовых даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі». Iндэксуецца даход у межах 101 тысячы 360 рублёў. Частка даходу, якая перавышае гэту суму, індэксацыі не падлягае.