Палажэнне

аб Нацыянальным конкурсе друкаваных сродкаў масавай інфармацыі

1. Палажэнне аб Нацыянальным конкурсе друкаваных сродкаў масавай інфармацыі (далей — Палажэнне) распрацавана ў адпаведнасці з Палажэннем аб Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2001 г. № 1545 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2001 г., № 103, 5/9271) у мэтах рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, развіцця друкаваных сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь, фарміравання станоўчага іміджа беларускай прэсы ў краіне і за яе межамі.

2. Гэта Палажэнне рэгулюе адносіны, якія ўзнікаюць у працэсе арганізацыі і правядзення Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі (далей — Конкурс).

3. Заснавальнікам Конкурсу з'яўляецца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

4. Асноўнай мэтай Конкурсу з'яўляецца ўсялякае садзейнічанне развіццю друкаваных сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь, павышэнне прафесійнага ўзроўню журналістаў і іншых работнікаў, занятых у працэсе вытворчасці і распаўсюджвання друкаваных сродкаў масавай інфармацыі.

5. Для арганізацыі і правядзення Конкурсу Міністэрства інфармацыі фарміруе Аргкамітэт (далей — Аргкамітэт), персанальны склад якога зацвярджаецца Загадам Міністра інфармацыі. Аргкамітэт дзейнічае на аснове гэтага Палажэння.

6. Аргкамітэт:

- фарміруе журы Конкурсу (далей — Журы);

- уносіць прапановы Міністру інфармацыі аб парадку арганізацыі, правядзення, інфармацыйнай падтрымкі Конкурсу ў сродках масавай інфармацыі.

7. Фінансаванне Конкурсу ажыццяўляецца за кошт сродкаў Заснавальніка і спонсараў Конкурсу.

8. Да ўдзелу ў Конкурсе дапускаюцца друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, інфармацыйныя агенцтвы, зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку ў Рэспубліцы Беларусь, у адпаведнасці з намінацыямі Конкурсу.

9. Падставай для ўдзелу ў Конкурсе з'яўляецца заяўка, падпісаная кіраўніцтвам і завераная пячаткай арганізацыі, з прыкладаннем творчай (вытворчай) характарыстыкі персаналій, публікацый, выданняў (газет і часопісаў). Матэрыялы прадстаўляюцца ў Міністэрства інфармацыі (па адрасу: 220004 г. Мінск, пр. Машэрава, 11) з паметкай «На Нацыянальны конкурс друкаваных сродкаў масавай інфармацыі» і застаюцца ў архіве Конкурсу.

10. Матэрыялы на Конкурс прадстаўляюцца за гадавы перыяд, які папярэднічае даце правядзення Конкурсу, не пазней чым 15 красавіка гэтага года.

11. Расходы, звязаныя з удзелам у Конкурсе, аплачваюць удзельнікі Конкурсу самастойна.

12. Падвядзенне вынікаў Конкурсу праводзіцца па наступных групах:

I. Рэспубліканскія друкаваныя перыядычныя выданні

I.I. Газеты

- «Лепшая грамадска-палітычная газета»

- «Лепшая газета для дзяцей і моладзі»

- «Лепшая галіновая газета»

- «Лепшая газета для вольнага часу, спорту і турызму»

- «Лепшая рэкламная газета»

I.II. Часопісы

- «Лепшы грамадска-палітычны, літаратурна-мастацкі часопіс»

- «Лепшы дзіцяча-юнацкі часопіс»

- «Лепшы навуковы, навукова-папулярны часопіс»

- «Лепшы спецыялізаваны часопіс»

- «Лепшы часопіс для вольнага часу, спорту і турызму»

II. Мясцовыя друкаваныя перыядычныя выданні

- «Лепшая абласная газета»

- «Лепшая раённая, гарадская газета»

- «Лепшая шматтыражная газета»

III. Iнфармацыйныя агенцтвы

- «Лепшае інфармацыйнае агенцтва»

IV. Персаналіі па наступных намінацыях

- «Лепшы рэпарцёр»

- «Лепшы аглядальнік»

- «Лепшы фотакарэспандэнт»

- «Лепшы афарміцель-дызайнер»

V. Граны-пры

- «Персона года ў беларускай журналістыцы»

- «Лепшы творчы праект года»

VI. Спецыяльныя намінацыі

- «Паліграфія»

- «Распаўсюджванне друку»

- «Партнёрства»

13. Журы падводзіць вынікі Конкурсу і выносіць рашэнне аб пераможцах у кожнай намінацыі не пазней чым 25 красавіка гэтага года.

14. Пераможцы конкурсу ў кожнай намінацыі ўзнагароджваюцца дыпломамі і памятнымі знакамі — сімваламі Конкурсу.

15. Урачыстая Цырымонія ўшанавання пераможцаў Конкурсу і ўручэнне дыпломаў і памятных знакаў праводзіцца штогод у рамках Міжнароднай спецыялізаванай выставы «СМI ў Беларусі» напярэдадні прафесійнага свята Дня друку 5 мая.