ПЕРАЛІК відаў дзейнасці, пры ажыццяўленні якіх індывідуальныя прадпрымальнікі і іншыя фізічныя асобы выплачваюць адзіны падатак, і базавых ставак адзінага падатку

ЗАЦВЕРДЖАНА Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 18.06.2005 № 285

ПЕРАЛІК відаў дзейнасці, пры ажыццяўленні якіх індывідуальныя прадпрымальнікі і іншыя фізічныя асобы выплачваюць адзіны падатак, і базавых ставак адзінага падатку

Віды дзейнасці Базавыя стаўкі адзінага падатку за адзін месяц (еўра) г. Мінск, Мінскі раён гг. Брэст, Гродна гг. Віцебск, Гомель,

Магілёў іншыя гарады абласнога падпарадка-вання іншыя населеныя пункты

1. Рознічны гандаль (акрамя рознічнага гандлю праз аб'екты грамадскага харчавання):

хлебам і хлебабулачнымі вырабамі, малаком і малочнай прадукцыяй 15–45 15–45 15–45 15–35 10–15

бульбай, агароднінай, пладамі, ягадамі, кавунамі, дынямі, вінаградам 15–45 15–45 15–45 15–30 15–25

іншымі харчовымі таварамі (за выключэннем піва, алкагольных напіткаў) 40–75 35–70 30–65 25–50 20–40

адзеннем з натуральнага футра, у тым ліку аўчынна- шубнымі вырабамі, і з натуральнай скуры (паліто, паўпаліто, паўшубкі, кажухі, курткі, блэйзеры, жакеты, камізэлькі, пінжакі, плашчы, касцюмы), мэбляй, дыванамі і дывановымі вырабамі, складанымі бытавымі электратаварамі, тэлерадыётаварамі (акрамя касет усіх відаў, кампакт-дыскаў, элементаў сілкавання, запасных частак і прылад да гэтых тавараў, устройстваў дыстанцыйнага бесправаднога кіравання) 100–150 100–150 100–150 90–140 80–120

аўтамотатранспартнымі сродкамі 130–180 115–180 115–180 100–150 100–130

запаснымі часткамі да аўтамабіляў 85–120 75–120 75–120 70–100 60–80

творамі жывапісу, графікі, скульптуры, прадметамі народных промыслаў 12–36 12–36 12–36 12–25 12–20

друкаванымі выданнямі (за выключэннем газет і часопісаў) 20–40 20–35 20–30 15–25 10–17

іншымі нехарчовымі таварамі (за выключэннем каштоўных металаў і каштоўных камянёў і вырабаў з іх, спецыфічных тавараў, тытунёвых вырабаў, нафтапрадуктаў праз аўтаза- правачныя станцыі, каштоўных папер, газет і часопісаў) 30–75 25–75 25–75 25–50 25–40

2. Рознічны гандаль праз аб'екты грамадскага харчавання, што адносяцца да дробнарознічнай гандлёвай сеткі (за выключэннем рознічнага гандлю алкагольнымі напіткамі, півам, тытунёвымі вырабамі) 45–75 40–75 40–75 30–70 25–65

3. Рознічны гандаль праз аб'екты грамадскага харчавання (уключаючы рознічны гандаль алкагольнымі напіткамі, півам, тытунёвымі вырабамі) 170–240 140–240 140–240 140–210 120–190

4. Тэхнічнае абслугоўванне і рамонт аўтамабіляў, матацыклаў, мотаролераў і мапедаў; аднаўленне гумавых шын і пакрышак 60–130 60–130 55–130 55–100 45–70

5. Вытворчасць мэблі па заказах спажыўцоў 60–100 60–100 60–100 50–80 50–60

6. Рамонт бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання; рамонт і тэхнічнае абслугоўванне музычных інструментаў 20–36 15–36 15–36 12–25 12–20

7. Вытворчасць па заказах спажыўцоў адзення (у тым ліку галаўных убораў), гатовага трыкатажнага адзення машыннага і ручнога вязання, абутку 20–45 20–45 15–45 15–30 15–25

8. Дзейнасць у галіне фатаграфіі 25–60 20–60 20–60 20–40 20–30

9. Вытворчасць кіна- і відэафільмаў па заказах спажыўцоў 35–75 30–75 30–75 25–50 25–30

10. Паслугі цырульняў і салонаў прыгажосці 25–90 25–80 25–70 15–40 15–30

11. Дзейнасць таксі і іншага пасажырскага сухапутнага транспарту ў межах Рэспублікі Беларусь, дзейнасць унутранага воднага транспарту 65–100 50–100 50–100 40–60 20–60

12. Дзейнасць аўтамабільнага грузавога транспарту ў межах Рэспублікі Беларусь 45–75 45–70 45–75 30–65 25–50

13. Дзейнасць таксі, іншага пасажырскага сухапутнага транспарту за межамі Рэспублікі Беларусь 120–200 110–200 100–200 100–140 80–100

14. Чыстка і прыбіранне жылых памяшканняў 25–75 25–75 25–75 25–50 20–40

15. Чыстка і прыбіранне транспартных сродкаў 10–24 10–24 10–24 8–16 8–12

16. Агульнае будаўніцтва будынкаў; ізаляцыйныя работы, санітарна-тэхнічныя работы; тынковачныя работы; сталярныя і цяслярскія работы, устройства пакрыццяў падлогі і абліцоўка сцен; малярныя і шкляныя работы 40–60 35–60 35–60 20–50 20–40

17. Паслугі ў галіне раслінаводства (за выключэннем эксплуатацыі арашальных і асушальных сістэм) 5–15 5–15 5–15 5–10 5–8

18. Вытворчасць вырабаў з бетону, гіпсу, цэменту; рэзка, апрацоўка і аддзелка каменю; вытворчасць скабяных і іншых металічных вырабаў па заказах спажыўцоў 35–50 20–50 20–50 10–25 10–15

19. Дзейнасць у сферы адукацыі, акрамя дзейнасці мадэльных агенцтваў 25–60 25–60 20–60 20–50 20–40

20. Канцэртная дзейнасць, паслугі танцавальных залаў, пляцовак і школ танцаў 30–90 30–90 30–90 30–70 30–50

21. Урачэбная і стаматалагічная практыка, іншая дзейнасць па ахове здароўя чалавека 35–100 35–100 35–100 20–60 20–40

22. Ветэрынарная дзейнасць 25–70 25–70 20–70 20–40 20–30

23. Фізкультурна-аздараўленчая дзейнасць; дзейнасць у галіне спорту 20–45 20–45 20–45 15–30 15–20

24. Арэнда машын і абсталявання без аператара; пракат бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання 15–30 15–30 15–30 10–25 10–20

25. Капіраванне запісаных матэрыялаў (гука- і відэазапісаў, праграмных сродкаў) 20–45 20–45 20–45 15–30 15–20

26. Дзейнасць у галіне ўпакоўкі 15–30 15–30 15–30 10–20 10–15

27. Дзённы догляд дзяцей (дзіцячыя сады, яслі 10–24 10–24 8–24 8–15 8–10

28. Паслугі па захоўванню транспартных сродкаў, што належаць спажыўцам, пры агульнай колькасці стаяначных месцаў:

да 20 (уключна) 35–45 30–45 30–45 30–40 30–35

ад 21 да 50 (уключна) 60–90 55–90 55–90 45–70 45–60

ад 51 да 100 (уключна) 120–150 100–150 100–150 90–130 90–110

больш за 100 180–200 160–200 150–200 150–170 150–160

29. Дзейнасць, звязаная з вылічальнай тэхнікай; навучанне рабоце на персанальным камп'ютары; прадастаўленне ў камп'ютарнай зале камп'ютараў з гульнямі 30–90 25–90 25–90 25–80 25–50

30. Дзейнасць па арганізацыі і правядзенню канцэртаў, тэатральных і іншых забаўляльных мерапрыемстваў 100–180 90–180 85–180 75–120 75–100

31. Сакратарскія паслугі і паслугі па перакладу 25–40 25–40 25–40 20–35 15–25

32. Афарбоўванне, гравіраванне металаў, нанясенне друкаваных знакаў (малюнкаў на металы); маляванне карцін, партрэтаў па заказах спажыўцоў 25–40 25–40 25–40 25–35 15–25

33. Аднаўленне матэрыялу з дапамогай капіравальных машын 25–50 25–50 25–50 20–40 15–25

34. Паслугі ў галіне жывёлагадоўлі, акрамя ветэрынарных паслуг; паслугі па размолу збожжа 25–50 25–50 25–50 20–40 10–20

35. Паслугі тамады; арганізацыя пахаванняў і звязаных з імі паслуг 25–50 25–50 25–50 20–40 15–25

36. Распілоўванне і струганне драўніны, прамочванне драўніны; вытворчасць драўляных будаўнічых канструкцый і сталярных вырабаў 40–80 40–80 40–80 30–50 25–35