Палажэнне аб парадку прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення статусу «нацыянальны» музеяў, тэатральна-відовішчных устаноў і прафесійных калектываў мастацкай творчасці

ЗАЦВЕРДЖАНА Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 26.07.2005 № 339

1. У дадзеным Палажэнні, распрацаваным у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 мая 2005 г. № 247 «Аб дадатковых мерах па ўпарадкаванню выкарыстання слоў «нацыянальны» і «беларускі» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 г., № 88, 1/6491), вызначаюцца парадак і ўмовы прысваення, перыядычнага пацвярджэння і пазбаўлення статусу «нацыянальны» музеяў, тэатральна-відовішчных устаноў і прафесійных калектываў мастацкай творчасці.

2. Статус «нацыянальны» прысвойваецца музеям, якія зарэгістраваны як юрыдычныя асобы, тэатральна-відовішчным установам, прафесійным калектывам мастацкай творчасці, што з'яўляюцца арганізацыямі культуры, маёмасць якіх знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці.

3. Статус «нацыянальны» прысвойваецца:

3.1. музеям, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё музейнай справы Рэспублікі Беларусь і адпавядаюць наступным патрабаванням (калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь):

ажыццяўляюць сваю дзейнасць не менш як 20 гадоў;

рэалізуюць усе віды музейнай дзейнасці, прадугледжаныя заканадаўствам аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь;

валодаюць музейнымі прадметамі ці музейнымі калекцыямі, якія з'яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі катэгорый «0» або «1» (не менш двух прадметаў ці дзвюх калекцый);

маюць пастаянную музейную экспазіцыю, створаную на аснове ўласных музейных калекцый;

3.2. тэатральна-відовішчным установам і прафесійным калектывам мастацкай творчасці, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай культуры і мастацтва і адпавядаюць наступным патрабаванням (калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь):

ажыццяўляюць сваю дзейнасць не менш як 20 гадоў;

маюць статус «акадэмічны» або званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь» (для прафесійных калектываў мастацкай творчасці);

іх творчая дзейнасць за апошнія пяць гадоў адзначана ўзнагародамі на міжнародных і рэспубліканскіх фестывалях, аглядах, конкурсах;

праводзяць актыўную гастрольна-канцэртную дзейнасць у краіне і за яе межамі (не менш 60 спектакляў, канцэртаў і іншых публічных паказаў, тэатральна-відовішчных мерапрыемстваў у год);

пастаянна абнаўляюць рэпертуар, у тым ліку творамі беларускіх аўтараў (не менш як пяць новых спектакляў або канцэртных праграм за пяць гадоў);

маюць у складзе не менш як 10 работнікаў, якія ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь у галіне культуры і мастацтва або з'яўляюцца лаўрэатамі Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у адпаведнай галіне.

4. Для разгляду пытання аб прысваенні статусу «нацыянальны» музеем, тэатральна-відовішчнай установай, прафесійным калектывам мастацкай творчасці падаецца ў Міністэрства культуры хадайніцтва з прылажэннем:

выпіскі з пратакола агульнага сходу работнікаў музея, тэатральна-відовішчнай установы, прафесійнага калектыву мастацкай творчасці;

даведкі аб дзейнасці музея, тэатральна-відовішчнай установы, прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, якая пацвярджае выкананне патрабаванняў, неабходных для прысваення статусу «нацыянальны».

Міністэрства культуры мае права запатрабаваць у музея, тэатральна-відовішчнай установы, прафесійнага калектыву мастацкай творчасці прадставіць іншыя дакументы, якія пацвярджаюць выкананне патрабаванняў, неабходных для прысваення статусу «нацыянальны».

5. Рашэнне аб прадстаўленні музея, тэатральна-відовішчнай установы, прафесійнага калектыву мастацкай творчасці да прысваення статусу «нацыянальны» прымаецца калегіяй Міністэрства культуры.

Матэрыялы, прадугледжаныя ў пункце 4 дадзенага Палажэння, з выпіскай з рашэння калегіі Міністэрства культуры і праектам указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь накіроўваюцца гэтым Міністэрствам на разгляд у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь для наступнага ўнясення ва ўстаноўленым парадку Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.

6. Рашэнне аб прысваенні статусу «нацыянальны» прымаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь шляхам выдання адпаведнага ўказа.

7. Пасля прысваення статусу «нацыянальны» ў найменне і ўстаноўчыя дакументы музея, тэатральна-відовішчнай установы, прафесійнага калектыву мастацкай творчасці ў двухмесячны тэрмін ўносяцца адпаведныя змены.

8. Музеі, тэатральна-відовішчныя ўстановы, прафесійныя калектывы мастацкай творчасці, якім прысвоены статус «нацыянальны», пацвярджаюць яго адзін раз у пяць гадоў. Для гэтага яны падаюць у Міністэрства культуры дакументы, названыя ў пункце 4 дадзенага Палажэння.

9. Пытанне аб пацвярджэнні статусу «нацыянальны» разглядаецца на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры.

У выпадку, калі музей, тэатральна-відовішчная ўстанова, прафесійны калектыў мастацкай творчасці:

адпавядаюць патрабаванням, прадугледжаным у дадзеным Палажэнні, калегія Міністэрства культуры прымае рашэнне аб пацвярджэнні ім статусу «нацыянальны». Гэтае рашэнне ўзгадняецца з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

не адпавядаюць такім патрабаванням, Міністэрства культуры ва ўстаноўленым парадку накіроўвае ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапанову аб пазбаўленні статусу «нацыянальны», якая ва ўстаноўленым парадку ўносіцца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. Да прапановы аб пазбаўленні статусу «нацыянальны» прыкладаюцца выпіска з рашэння калегіі Міністэрства культуры і праект указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Рашэнне аб пазбаўленні статусу «нацыянальны» прымаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь шляхам выдання адпаведнага ўказа.

10. Пасля пазбаўлення статусу «нацыянальны» ў найменне і ўстаноўчыя дакументы музея, тэатральна-відовішчнай установы, прафесійнага калектыву мастацкай творчасці ў двухмесячны тэрмін уносяцца адпаведныя змены.