ПАЛАЖЭННЕ

аб рэспубліканскім творчым конкурсе «Жыць наперакор Чарнобылю» на лепшыя публікацыі, фотаработы сярод журналістаў друкаваных сродкаў масавай інфармацыі і фотакарэспандэнтаў

1. Асноўнай мэтай конкурсу з'яўляецца павышэнне эфектыўнасці рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, усямернае садзейнічанне актывізацыі асвятлення ў сродках масавай інфармацыі чарнобыльскай тэматыкі, палітыкі, якая праводзіцца дзяржавай у вырашэнні сацыяльных і эканамічных праблем пацярпеўшых рэгіёнаў, ходу рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы Рэспублікі Беларусь па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2001—2005 гады, прыцягненне ўвагі грамадскасці да працэсаў аднаўлення і ўстойлівага развіцця рэгіёнаў рэспублікі, забруджаных у выніку катастрофы.

2. Заснавальнікамі конкурсу з'яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Камітэт па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

3. На конкурс прадстаўляюцца матэрыялы і фотаработы, апублікаваныя ў рэспубліканскіх і рэгіянальных друкаваных СМI на працягу 2005 года.

4. Фотаработы прадстаўляюцца ў надрукаваным выглядзе памерам 30х40 см. Унізе здымка — белае поле шырынёй 3 см, на якім павінны быць указаны назва работы, аўтар і СМI, які ён прадстаўляе.

5. Расходы, звязаныя з удзелам у конкурсе, аплачваюцца яго ўдзельнікам самастойна.

6. Пераможцам конкурсу ўстанаўліваюцца наступныя ўзнагароды:

а) за лепшыя публікацыі ў друку:

— дзве першыя прэміі — Дыпломы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь I ступені і грашовыя прэміі ў памеры 500 000 (пяцьсот тысяч) рублёў кожная;

— дзве другія прэміі — Дыпломы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь II ступені і грашовыя прэміі ў памеры 400 000 (чатырыста тысяч) рублёў кожная;

— дзве трэція прэміі — Дыпломы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь III ступені і грашовыя прэміі ў памеры 300 000 (трыста тысяч) рублёў кожная.

б) за лепшыя тэматычныя фотаработы, апублікаваныя ў друку:

— тры спецыяльныя прэміі па 200 000 (дзвесце тысяч) рублёў кожная.

7. Фінансаванне конкурсу ажыццяўляецца на парытэтнай аснове за кошт сродкаў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Камітэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па 1 500 000 (адзін мільён пяцьсот тысяч) рублёў.

8. Матэрыялы на конкурс прымаюцца да 10 лютага 2006 года.

9. Вынікі конкурсу падводзяцца да 20 лютага 2006 года.

10. Матэрыялы прадстаўляюцца ў прэс-службу Камітэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь на адрас: 220004 г. Мінск, пр. Пераможцаў, 23, к. 1, каб. 725 або ў Беларускую асацыяцыю журналістаў-чарнобыльцаў на адрас: 213560 г.п. Краснаполле, вул. Гагарына, 8, тэл. 8-02238-213-41, Магілёўская вобласць.