ПАЛАЖЭННЕ

аб рэспубліканскім творчым конкурсе сярод журналістаў СМI на лепшае асвятленне тэмы мацярынства

1. Мэта конкурсу: актывізаваць работу журналістаў па асвятленню ў СМI пытанняў становішча жанчын у грамадстве, фарміравання ў свядомасці людзей паважлівых адносінаў да жанчыны-маці, усведамлення яе ролі ў сям'і, у выхаванні дзяцей і моладзі, у грамадстве ў сувязі з падрыхтоўкай і святкаваннем у 2006 годзе Года маці.

2. Заснавальнікамі конкурсу з'яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і ГА «Беларускі саюз жанчын».

3. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца матэрыялы, якія апублікаваны ў перыядычных друкаваных выданнях або прагучалі ў тэлерадыёэфіры.

4. Падвядзенне вынікаў конкурсу праводзіцца па трох групах:

— матэрыялы, апублікаваныя ў рэспубліканскіх перыядычных выданнях;

— матэрыялы, апублікаваныя ў мясцовых перыядычных выданнях;

— тэлерадыёперадачы.

5. Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца Дыпломамі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ГА «Беларускі саюз жанчын» і грашовымі прэміямі: першая прэмія і Дыплом I ступені ў памеры 20 базавых велічынь; другая прэмія і Дыплом II ступені ў памеры 15 базавых велічынь; трэцяя прэмія і Дыплом III ступені ў памеры 10 базавых велічынь, а таксама трыма заахвочвальнымі прэміямі ў памеры 10 базавых велічынь.

6. Работы на конкурс прадстаўляюцца да 25 лютага 2006 года на адрас: 220004 г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

7. Вынікі конкурсу падводзяцца да 1 сакавіка 2006 года. Узнагароджанне пераможцаў праводзіцца да 8 сакавіка 2006 года.