ЗАЦВЕРДЖАНА Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 28 студзеня 2006 г. № 58

ПАЛАЖЭННЕ

аб парадку адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Гэтым Палажэннем устанаўліваецца парадак адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў з усіх катэгорый зямель, незалежна ад іх мэтавага прызначэння і знаходжання ў карыстанні, пажыццёвым спадчынным валоданні, прыватнай уласнасці або арэндзе, прадаўжэння тэрміну карыстання зямельнымі ўчасткамі, прадастаўленымі ў часовае карыстанне, адабрання зямельных участкаў для правядзення аўкцыёнаў на права заключэння дагавораў арэнды гэтых участкаў (далей — аўкцыён), а таксама адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў для дзяржаўных патрэб (за выключэннем адабрання зямельных участкаў у адпаведнасці з абзацам другім часткі другой гэтага пункта).

Гэты парадак не распаўсюджваецца на:

адабранне і прадастаўленне зямельных участкаў для размяшчэння важных абаронных і (або) ваенных аб'ектаў, дыпламатычных прадстаўніцтваў, прыраўнаваных да іх прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый і консульскіх устаноў замежных дзяржаў у Рэспубліцы Беларусь;

перадачу ў арэнду зямельных участкаў, якія знаходзяцца ў прыватнай уласнасці.

2. Прадастаўленне зямельнага ўчастка, які знаходзіцца ў карыстанні, пажыццёвым спадчынным валоданні, прыватнай уласнасці, арэндзе, праводзіцца пасля адабрання гэтага ўчастка ў ранейшага землекарыстальніка, землеўладальніка, уласніка або арандатара.

Зямельны ўчастак, які знаходзіцца ў прыватнай уласнасці, прадастаўляецца пасля выкупу яго ва ўласніка ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

3. Памеры страт, прычыненых землекарыстальнікам, землеўладальнікам, уласнікам і арандатарам зямельных участкаў іх адабраннем, а таксама страт сельскагаспадарчай і лесагаспадарчай вытворчасці вызначаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

ГЛАВА 2

ПАРАДАК АДАБРАННЯ

I ПРАДАСТАЎЛЕННЯ

ЗЯМЕЛЬНАГА ЎЧАСТКА

4. Для адабрання і прадастаўлення зямельнага ўчастка патрэбны:

4.1. папярэдняе ўзгадненне месца размяшчэння зямельнага ўчастка для будаўніцтва аб'екта.

Без папярэдняга ўзгаднення прадастаўляюцца зямельныя ўчасткі:

грамадзянам — для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома ў межах сельскага населенага пункта і пасёлка гарадскога тыпу (пры наяўнасці зацверджанага генеральнага плана), горада (пры наяўнасці праекта дэталёвай планіроўкі раёна забудовы), а таксама незанятыя і прызначаныя для жыллёвага будаўніцтва ў сельскім населеным пункце або незанятыя ў дачным кааператыве, садоўніцкім таварыстве, для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, сялянскай (фермерскай) гаспадаркі, традыцыйных народных промыслаў, агародніцтва, касьбы і выпасу сельскагаспадарчых жывёл;

юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам — для будаўніцтва жылля, аб'ектаў інжынернай, транспартнай і сацыяльнай інфраструктуры ў межах сельскага населенага пункта і пасёлка гарадскога тыпу (пры наяўнасці зацверджанага генеральнага плана), горада (пры наяўнасці праекта дэталёвай планіроўкі раёна забудовы) або незанятыя і прызначаныя для жыллёвага будаўніцтва ў сельскім населеным пункце, а таксама для вядзення лясной, сельскай, падсобнай сельскай гаспадаркі;

4.2. распрацоўка праекта адвядзення зямельнага ўчастка і прыняцце на яго аснове рашэння аб адабранні і прадастаўленні гэтага ўчастка;

4.3. устанаўленне межаў прадастаўленага зямельнага ўчастка ў натуры (на мясцовасці), дзяржаўная рэгістрацыя стварэння зямельнага ўчастка і ўзнікнення права на яго.

ГЛАВА 3

ПАРАДАК ПАПЯРЭДНЯГА

ЎЗГАДНЕННЯ

МЕСЦА РАЗМЯШЧЭННЯ

ЗЯМЕЛЬНАГА ЎЧАСТКА

5. Папярэдняе ўзгадненне месца размяшчэння зямельнага ўчастка для будаўніцтва аб'екта (далей — папярэдняе ўзгадненне месца размяшчэння зямельнага ўчастка) праводзіцца з улікам горадабудаўнічай дакументацыі;

раённымі выканаўчымі камітэтамі — пры прадастаўленні зямельнага ўчастка з зямель у межах раёнаў, гарадоў раённага падпарадкавання, сельскіх населеных пунктаў, пасёлкаў гарадскога тыпу, дачных кааператываў, садоўніцкіх таварыстваў;

гарадскімі выканаўчымі камітэтамі — пры прадастаўленні зямельнага ўчастка з зямель гарадоў абласнога падпарадкавання;

Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам — пры прадастаўленні зямельнага ўчастка з зямель г. Мінска;

абласнымі выканаўчымі камітэтамі — у выпадках, не прадугледжаных у абзацах другім — чацвёртым гэтага пункта.

Папярэдняе ўзгадненне месца размяшчэння зямельных участкаў, якія прадастаўляюцца па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з адабраннем сельскагаспадарчых зямель сельскагаспадарчага прызначэння, зямель прыродаахоўнага, аздараўленчага, рэкрэацыйнага, гісторыка-культурнага прызначэння, лясных зямель ляснога фонду для мэтаў, не звязаных з прызначэннем гэтых зямель, праводзіцца абласнымі (Мінскім гарадскім) выканаўчымі камітэтамі.

6. Для выбару месца размяшчэння зямельнага ўчастка мясцовы выканаўчы камітэт сваім рашэннем стварае камісію, якую ўзначальвае старшыня выканаўчага камітэта або па яго даручэнню намеснік старшыні выканаўчага камітэта (далей — камісія).

У склад камісіі ўключаюцца прадстаўнікі абласной (Мінскай гарадской) землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (далей — абласная (Мінская гарадская) землеўпарадкавальная і геадэ-зічная служба), тэрытарыяльнага органа архітэктуры і горадабудаўніцтва выканаўчага камітэта, тэрытарыяльных органаў прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, дзяржаўнага санітарнага і пажарнага нагляду, сельскага, пасялковага выканаўчага камітэта, арганізацыі па землеўпарадкаванню, якая знаходзіцца ў распараджэнні Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (далей — арганізацыя па землеўпарадкаванню), праектных арганізацый, якія будуць ажыццяўляць работы па праектаванню аб'екта. У склад камісіі могуць уключацца прадстаўнікі іншых зацікаўленых юрыдычных асоб (па рашэнню мясцовага выканаўчага камітэта), пры неабходнасці — прадстаўнік адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны (калі рашэнне аб адабранні і перадачы зямельнага ўчастка ў арэнду будзе прымацца ў адпаведнасці з заканадаўствам адміністрацыяй гэтай зоны).

7. Юрыдычная асоба, грамадзянін або індывідуальны прадпрымальнік, зацікаўлены ў прадастаўленні яму зямельнага ўчастка для будаўніцтва аб'екта, звяртаецца ў мясцовы выканаўчы камітэт па месцы знаходжання запрошанага зямельнага ўчастка з заявай аб прадастаўленні гэтага ўчастка.

У заяве называюцца:

мэта, для якой запрошваецца зямельны ўчастак;

звесткі аб аб'екце, будаўніцтва якога прадугледжваецца на запрошаным зямельным участку, у тым ліку для дзяржаўных патрэб (копія рашэння дзяржаўнага органа, інфармацыя з дзяржаўных або рэспубліканскіх праграм развіцця галін народнай гаспадаркі, генеральных планаў гарадоў — пры іх наяўнасці);

рэчавае права на запрошаны зямельны ўчастак (пастаяннае або часовае карыстанне, пажыццёвае спадчыннае валоданне, уласнасць або арэнда);

намечанае месца размяшчэння зямельнага ўчастка і прыкладны яго памер;

крыніцы фінансавання будаўніцтва аб'екта, пакрыцця ўрону і страт сельскагаспадарчай і лесагаспадарчай вытворчасці, звязаных з мяркуемым адабраннем зямельнага ўчастка.

Да заявы прыкладаюцца копіі статута і пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы, або копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка, або копіі дакументаў, што змяшчаюць ідэнтыфікацыйныя звесткі аб грамадзяніне, які запрошвае зямельны ўчастак.

8. Мясцовы выканаўчы камітэт у 3-дзённы тэрмін разглядае заяву юрыдычнай асобы, грамадзяніна або індывідуальнага прадпрымальніка (далей — асоба, зацікаўленая ў прадастаўленні ёй зямельнага ўчастка, калі іншае не прадугледжана гэтым Палажэннем) і пры адсутнасці падстаў для адмовы ў прадастаўленні зямельнага ўчастка, абумоўленых горадабудаўнічымі рэгламентамі, прыродаахоўнымі і іншымі патрабаваннямі, намячае дату работы камісіі (у тэрмін не больш як 15 дзён з дня разгляду заявы). Названы выканаўчы камітэт даручае арганізацыі па землеўпарадкаванню забяспечыць падрыхтоўку зямельна-кадастравай дакументацыі, неабходнай для работы камісіі, з пазначэннем намечанай даты яе работы і адначасова паведамляе зацікаўленай асобе аб выніках разгляду яе заявы. Да свайго даручэння мясцовы выканаўчы камітэт прыкладае заяву асобы, зацікаўленай у прадастаўленні ёй зямельнага ўчастка, і дакументы, пададзеныя ёю ў адпаведнасці з пунктам 7 гэтага Палажэння.

Пры прыняцці рашэння аб адмове асобе, зацікаўленай у прадастаўленні ёй зямельнага ўчастка, мясцовы выканаўчы камітэт у 5-дзённы тэрмін пасля прыняцця такога рашэння паведамляе аб гэтым заяўніку з называннем падстаў адмовы, адпаведных заканадаўству.

Адмова ў прадастаўленні зямельнага ўчастка можа быць абскарджана ў вышэйстаячы выканаўчы і распарадчы орган або ў суд.

9. Падрыхтоўка зямельна-кадастравай дакументацыі, неабходнай для работы камісіі, ажыццяўляецца арганізацыяй па землеўпарадкаванню на падставе дагавора падраду, што заключаецца гэтай арганізацыяй з асобай, зацікаўленай у прадастаўленні ёй зямельнага ўчастка, за кошт сродкаў гэтай асобы.

Дагавор падраду заключаецца ў 3-дзённы тэрмін з дня атрымання названай арганізацыяй даручэння адпаведнага мясцовага выканаўчага камітэта аб забеспячэнні падрыхтоўкі зямельна-кадастравай дакументацыі. Гэты тэрмін прадаўжаецца арганізацыяй па землеўпарадкаванню на перыяд, на працягу якога ў грамадзяніна была ўважлівая прычына, якая перашкаджала яму заключыць дагавор падраду (хвароба, адсутнасць у Рэспубліцы Беларусь або іншая ўважлівая прычына).

10. Месца размяшчэння зямельнага ўчастка намячаецца арганізацыяй па землеўпарадкаванню з удзелам асобы, зацікаўленай у прадастаўленні ёй гэтага ўчастка, зыходзячы з неабходнасці комплекснага развіцця тэрыторыі, як правіла, у некалькіх варыянтах.

Месца размяшчэння зямельнага ўчастка для будаўніцтва аб'екта несельскагаспадарчага і нелесагаспадарчага прызначэння намячаецца на землях несельскагаспадарчага прызначэння, або непрыдатных для вядзення сельскай гаспадаркі, або на сельскагаспадарчых землях горшай якасці, а таксама пераважна на землях, не ўкрытых лесам або занятых малакаштоўнай драўнінна-хмызняковай расліннасцю, — у выпадку прадастаўлення зямельнага ўчастка з зямель ляснога фонду.

Пры вызначэнні месца размяшчэння зямельнага ўчастка для рэканструкцыі і (або) пашырэння дзеючага аб'екта, які патрабуе павелічэння зямельнага ўчастка, арганізацыя па землеўпарадкаванню з удзелам асобы, зацікаўленай у прадастаўленні ёй гэтага ўчастка, праводзіць дэталёвае абследаванне раней прадастаўленых для гэтага аб'екта зямельных участкаў (правяраецца выкарыстанне іх па мэтаваму прызначэнню, стан работ па рэкультывацыі зямель, выкананне іншых умоў прадастаўлення зямель).

Па намечаных варыянтах месца размяшчэння зямельнага ўчастка на падставе землеўпарадкавальнай дакументацыі ажыццяўляецца збор інфармацыі аб саставе і якасці яго зямель, вызначаюцца арыенціровачныя сумы страт, якія могуць быць прычынены землекарыстальніку, землеўладальніку, уласніку, арандатару зямельнага ўчастка, і страт сельскагаспадарчай і лесагаспадарчай вытворчасці, звязаных з адабраннем гэтага ўчастка, умовы зняцця, захавання і выкарыстання ўрадлівага слоя глебы, права высечкі драўнінна-хмызняковай расліннасці і выкарыстання атрыманай драўніны.

Зямельна-кадастравая дакументацыя, неабходная для работы камісіі, павінна быць прадстаўлена старшыні гэтай камісіі арганізацыяй па землеўпарадкаванню ў 10-дзённы тэрмін з дня заключэння дагавора падраду на падрыхтоўку такой дакументацыі з асобай, зацікаўленай у прадастаўленні ёй зямельнага ўчастка, для разгляду прапаноў аб месцы размяшчэння зямельнага ўчастка на пасяджэнні камісіі.

11. Вынікі работы камісіі афармляюцца актам выбару месца размяшчэння зямельнага ўчастка па форме, устаноўленай Камітэтам па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У гэтым акце называюцца найбольш мэтазгодны варыянт размяшчэння зямельнага ўчастка, састаў і якасць яго зямель, умовы зняцця на ім, захавання і выкарыстання ўрадлівага слоя глебы, правы высечкі драўнінна-хмызняковай расліннасці і выкарыстання атрыманай драўніны, прадастаўлення зямельнага ўчастка з улікам комплекснага развіцця тэрыторыі і ацэнкі ўздзеяння намечанага да будаўніцтва аб'екта на навакольнае асяроддзе або навакольнага асяроддзя на аб'ект, арыенціровачныя сумы страт, якія могуць быць прычынены землекарыстальніку, землеўладальніку, уласніку, арандатару зямельнага ўчастка, і страт сельскагаспадарчай і лесагаспадарчай вытворчасці, звязаных з адабраннем гэтага ўчастка.

Да акта выбару месца размяшчэння зямельнага ўчастка прыкладаецца копія зямельна-кадастравага плана (часткі плана) з межамі выбранага зямельнага ўчастка, а таксама зямельнага ўчастка, які будзе паляпшацца здымаемым урадлівым слоем глебы. Названая копія ў дзень выбару зямельнага ўчастка павінна быць узгоднена арганізацыяй па землеўпарадкаванню з кіраўніком (яго намеснікам) абласной (Мінскай гарадской) землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы, кіраўніком (яго намеснікам) тэрытарыяльнага органа архітэктуры і горадабудаўніцтва адпаведнага выканаўчага камітэта, а таксама з землекарыстальнікам (землеўладальнікам) у асобе кіраўніка юрыдычнай асобы або ўпаўнаважанай ім асобы, індывідуальнага прадпрымальніка або грамадзяніна (далей — землекарыстальнік, землеўладальнік), з зямель якога запрошваецца зямельны ўчастак (яго частка), прадстаўніком юрыдычнай асобы, грамадзянінам або індывідуальным прадпрымальнікам, зацікаўленым у прадастаўленні яму гэтага ўчастка.

Землекарыстальнік, землеўладальнік, з зямель якога намячаецца адабранне зямельнага ўчастка (яго часткі), пры ўзгадненні месца размяшчэння гэтага ўчастка адначасова дае згоду на адабранне ў яго гэтага ўчастка (яго часткі). У выпадку будаўніцтва падземных ліній электраперадачы і сувязі, трубаправодаў і іншых лінейных збудаванняў, а таксама іх рэканструкцыі ў межах ахоўных зон гэтых збудаванняў асобы, якія ўзгаднілі адабранне ў іх зямельных участкаў, даюць згоду як на размяшчэнне трас такіх збудаванняў, так і на правядзенне работ, звязаных з іх будаўніцтвам (рэканструкцыяй), ва ўзгодненыя з імі тэрміны.

Адмова землекарыстальніка, землеўладальніка ва ўзгадненні месца размяшчэння запрошанага зямельнага ўчастка і адабранні яго для дзяржаўных або грамадскіх патрэб не прыпыняе папярэдняга ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка, а таксама распрацоўку праекта адвядзення гэтага ўчастка ў адпаведнасці з гэтым Палажэннем.

12. Акт выбару месца размяшчэння зямельнага ўчастка падпісваецца старшынёй і членамі камісіі ў дзень выбару гэтага ўчастка і разам з зямельна-кадастравай дакументацыяй перадаецца арганізацыі па землеўпарадкаванню для ўзгаднення месца размяшчэння гэтага ўчастка з органамі і арганізацыямі, названымі ў падпункце 13.5 пункта 13 гэтага Палажэння, а таксама для афармлення матэрыялаў папярэдняга ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка.

У выпадку калі асоба, зацікаўленая ў прадастаўленні ёй зямельнага ўчастка, самастойна ажыццяўляе ўзгадненне месца размяшчэння гэтага ўчастка з органамі і арганізацыямі, названымі ў падпункце 13.5 пункта 13 гэтага Палажэння, акт выбару месца размяшчэння зямельнага ўчастка разам з зямельна-кадастравай дакументацыяй перадаецца названай асобе.

13. Да матэрыялаў папярэдняга ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка адносяцца:

13.1. заява юрыдычнай асобы, грамадзяніна або індывідуальнага прадпрымальніка і прыкладзеныя да яго дакументы ў адпаведнасці з пунктам 7 гэтага Палажэння;

13.2. акт выбару месца размяшчэння зямельнага ўчастка;

13.3. пісьмовая згода (адмова) землекарыстальніка, землеўладальніка на размяшчэнне зямельнага ўчастка на іх землях і адабранне ў іх гэтага ўчастка (яго часткі);

13.4. дакументы аб саставе і якасці зямель гэтага ўчастка, арыенціровачныя сумы ўрону і страт сельскагаспадарчай і лесагаспадарчай вытворчасці;

13.5. заключэнні:

дэпартамента па геалогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя аб наяўнасці або аб адсутнасці ў межах запрошанага зямельнага ўчастка радовішча карысных выкапняў — у выпадку ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка па-за межамі тэрыторый перспектыўнага развіцця населеных пунктаў, устаноўленых зацверджанай горадабудаўнічай дакументацыяй. Пры наяўнасці ў межах запрошанага зямельнага ўчастка пакладаў карысных выкапняў у заключэнні таксама адлюстроўваецца магчымасць забудовы гэтага ўчастка;

адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны — у выпадку ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка ў межах названай зоны;

Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі — у выпадку ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка для будаўніцтва аўтамабільнай заправачнай станцыі і склада нафтапрадуктаў;

Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь — у выпадку ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка для будаўніцтва культавых будынкаў;

уладальніка аўтамабільнай дарогі — у выпадку ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка ў прыдарожнай паласе (кантралюемай зоне) аўтамабільнай дарогі агульнага карыстання;

мясцовага выканаўчага камітэта — у выпадку размяшчэння зямельнага ўчастка ў межах тэрыторыі перспектыўнага развіцця населенага пункта;

іншых арганізацый — у выпадку неабходнасці (па рашэнню мясцовага выканаўчага камітэта).

Узгадненне месца размяшчэння зямельнага ўчастка з названымі ў гэтым падпункце дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ажыццяўляецца арганізацыяй па землеўпарадкаванню ў 3-дзённы тэрмін;

13.6. копія зямельна-кадастравага плана (часткі плана) з нанесенымі межамі зямельнага ўчастка па выбранаму варыянту яго размяшчэння.

Падрыхтоўка і афармленне дакументаў, названых у падпунктах 13.4—13.6 гэтага пункта, ажыццяўляюцца арганізацыяй па землеўпарадкаванню на падставе дагавора падраду.

Асоба, зацікаўленая ў прадастаўленні ёй зямельнага ўчастка, мае права самастойна забяспечыць падрыхтоўку і афармленне дакументаў, пералічаных у падпункце 13.5 гэтага пункта.

Матэрыялы папярэдняга ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка (далей — матэрыялы) павінны быць аформлены ў тэрмін да 20 дзён з дня падпісання камісіяй акта аб выбары месца размяшчэння гэтага ўчастка і аплаты работ па афармленню гэтых матэрыялаў.

14. Матэрыялы ў 3-дзённы тэрмін з дня іх афармлення з праектам рашэння мясцовага выканаўчага камітэта аб зацвярджэнні акта выбару зямельнага ўчастка, аб узгадненні месца яго размяшчэння, дазволе юрыдычнай асобе, грамадзяніну або індывідуальнаму прадпрымальніку правядзення праектна-пошукавых работ на запрошаным зямельным участку, аб умовах яго адводу (далей — рашэнне аб узгадненні месца размяшчэння зямельнага ўчастка) прадстаўляюцца арганізацыяй па землеўпарадкаванню адпаведнай абласной (Мінскай гарадской) землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службе па месцы знаходжання зямельнага ўчастка.

Названая служба ў 5-дзённы тэрмін з дня атрымання матэрыялаў разглядае іх, пры неабходнасці ўдакладняе праект рашэння мясцовага выканаўчага камітэта (акрамя абласнога ўзроўню) аб узгадненні месца размяшчэння зямельнага ўчастка і ўносіць гэты праект з матэрыяламі ў мясцовы выканаўчы камітэт (акрамя абласнога ўзроўню) для прыняцця рашэння.

У выпадку, калі прадастаўленне зямельнага ўчастка ўваходзіць у кампетэнцыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або абласнога выканаўчага камітэта, мясцовы выканаўчы камітэт (акрамя абласнога ўзроўню) па месцы знаходжання запрошанага зямельнага ўчастка адначасова з прыняццем рашэння ў адпаведнасці з часткай другой гэтага пункта ўзгадняе адабранне і прадастаўленне гэтага ўчастка зацікаўленай асобе.

Рашэнне аб узгадненні месца размяшчэння зямельнага ўчастка прымаецца мясцовым выканаўчым камітэтам у 5-дзённы тэрмін з дня атрымання матэрыялаў ад абласной (Мінскай гарадской) землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы.

15. Пасля прыняцця рашэння аб узгадненні месца размяшчэння зямельнага ўчастка мясцовы выканаўчы камітэт (акрамя абласнога ўзроўню) у 3-дзённы тэрмін перадае матэрыялы і гэта рашэнне адпаведнай абласной (Мінскай гарадской) землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службе для выкарыстання іх пры распрацоўцы праекта адвядзення зямельнага ўчастка ў адпаведнасці з гэтым Палажэннем, а таксама накіроўвае асобе, зацікаўленай у прадастаўленні зямельнага ўчастка, копію названага рашэння для правядзення праектна-пошукавых работ.

16. У выпадку, калі прадастаўленне зямельнага ўчастка ўваходзіць у кампетэнцыю абласнога выканаўчага камітэта, абласная землеўпарадкавальная і геадэзічная служба ў 5-дзённы тэрмін з дня атрымання матэрыялаў уносіць іх з праектам рашэння аб узгадненні месца размяшчэння зямельнага ўчастка ў абласны выканаўчы камітэт для прыняцця рашэння аб узгадненні месца размяшчэння зямельнага ўчастка.

Такое рашэнне прымаецца абласным выканаўчым камітэтам у 5-дзённы тэрмін з дня атрымання матэрыялаў.

Пасля прыняцця рашэння аб узгадненні месца размяшчэння зямельнага ўчастка абласны выканаўчы камітэт у 3-дзённы тэрмін перадае матэрыялы і гэта рашэнне абласной землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службе для выкарыстання іх пры распрацоўцы праекта адвядзення зямельнага ўчастка ў адпаведнасці з гэтым Палажэннем, а таксама накіроўвае асобе, зацікаўленай у прадастаўленні ёй зямельнага ўчастка, копію названага рашэння для правядзення праектна-пошукавых работ.

17. Калі вырашэнне пытання аб прадастаўленні зямельнага ўчастка ўваходзіць у кампетэнцыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і звязана з адабраннем зямель, названых у частцы другой пункта 5 гэтага Палажэння, абласная (Мінская гарадская) землеўпарадкавальная і геадэзічная служба ў 3-дзённы тэрмін накіроўвае матэрыялы аб узгадненні месца размяшчэння зямельнага ўчастка Камітэту па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Названы Камітэт у 3-дзённы тэрмін пасля атрымання матэрыялаў накіроўвае іх на узгадненне ў Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, пры неабходнасці — у Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства лясной гаспадаркі і іншыя зацікаўленыя рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, якія ў 3-дзённы тэрмін пасля атрымання названых матэрыялаў накіроўваюць свае заключэнні аб узгадненні месца размяшчэння зямельнага ўчастка з гэтымі матэрыяламі ў названы Камітэт.

Камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь у 5-дзённы тэрмін разглядае матэрыялы, што паступілі з рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, і заключэнні аб узгадненні месца размяшчэння зямельнага ўчастка і накіроўвае сваё заключэнне з гэтымі матэрыяламі адпаведнай абласной (Мінскай гарадской) землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службе.

Названая служба ў 5-дзённы тэрмін з дня атрымання гэтага заключэння з матэрыяламі падрыхтоўвае праект рашэння аб узгадненні месца размяшчэння зямельнага ўчастка, адабранні і прадастаўленні гэтага ўчастка зацікаўленай асобе і ўносіць іх абласному (Мінскаму гарадскому) выканаўчаму камітэту для прыняцця рашэння аб узгадненні месца размяшчэння зямельнага ўчастка, а таксама аб узгадненні адабрання і прадастаўлення гэтага ўчастка зацікаўленай асобе.

Рашэнне аб узгадненні месца размяшчэння зямельнага ўчастка прымаецца абласным (Мінскім гарадскім) выканаўчым камітэтам у 5-дзённы тэрмін з дня атрымання матэрыялаў ад абласной (Мінскай гарадской) землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы.

Пасля прыняцця такога рашэння абласны (Мінскі гарадскі) выканаўчы камітэт у 3-дзённы тэрмін перадае яго з матэрыяламі абласной (Мінскай гарадской) землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службе для выкарыстання іх пры распрацоўцы праекта адвядзення зямельнага ўчастка ў адпаведнасці з гэтым Палажэннем, а таксама накіроўвае асобе, зацікаўленай у прадастаўленні ёй зямельнага ўчастка, копію названага рашэння для правядзення праектна-пошукавых работ.

18. Рашэнне аб узгадненні месца размяшчэння зямельнага ўчастка сапраўднае на працягу двух гадоў.

19. Асоба, зацікаўленая ў прадастаўленні ёй зямельнага ўчастка, на падставе рашэння мясцовага выканаўчага камітэта аб узгадненні месца размяшчэння зямельнага ўчастка ажыццяўляе праектна-пошукавыя работы ў адпаведнасці з заканадаўствам аб будаўніцтве, архітэктуры і горадабудаўніцтве.

20. У выпадку, калі ў ходзе выканання праектна-пошукавых работ высветлілася, што для будаўніцтва аб'екта патрэбны зямельны ўчастак большага памеру (памер дадатковага зямельнага ўчастка большы за палову ўзгодненай плошчы), асоба, зацікаўленая ў прадастаўленні ёй зямельнага ўчастка, звяртаецца з заявай у адпаведны мясцовы выканаўчы камітэт за ўзгадненнем месца размяшчэння дадатковага зямельнага ўчастка.

Такое ўзгадненне ажыццяўляецца арганізацыяй па землеўпарадкаванню па даручэнню мясцовага выканаўчага камітэта або асобай, зацікаўленай у прадастаўленні ёй дадатковага зямельнага ўчастка (па яе згодзе).

Рашэнне аб узгадненні месца размяшчэння дадатковага зямельнага ўчастка прымаецца мясцовым выканаўчым камітэтам у парадку, устаноўленым у пунктах 14—17 гэтага Палажэння.

У выпадку, калі ў ходзе выканання праектна-пошукавых работ высветлілася, што для будаўніцтва аб'екта патрабуецца зямельны ўчастак большага памеру (памер дадатковага зямельнага ўчастка роўны ўзгодненай плошчы або меншы за палавіну яе), асоба, зацікаўленая ў прадастаўленні ёй зямельнага ўчастка, узгадняе копію зямельна-кадастравага плана (часткі плана) з новымі межамі зямельнага ўчастка з землекарыстальнікам (землеўладальнікам), на землях якога плануецца размяшчэнне дадатковага зямельнага ўчастка (яго часткі) і яго адабранне.

21. Пасля правядзення праектна-пошукавых работ, зацвярджэння ва ўстаноўленым парадку будаўнічага праекта аб'екта, праекта арганізацыі і забудовы тэрыторыі садоўніцкага таварыства і дачнага кааператыва асоба, зацікаўленая ў прадастаўленні ёй зямельнага ўчастка, звяртаецца ў арганізацыю па землеўпарадкаванню для распрацоўкі праекта адвядзення зямельнага ўчастка ў парадку, устаноўленым гэтым Палажэннем.

ГЛАВА 4

ПАРАДАК АДАБРАННЯ

I ПРАДАСТАЎЛЕННЯ

ЗЯМЕЛЬНАГА ЎЧАСТКА

Ў ВЫПАДКУ, КАЛI ПРАВОДЗIЦЦА

ПАПЯРЭДНЯЕ ЎЗГАДНЕННЕ

МЕСЦА ЯГО РАЗМЯШЧЭННЯ

22. Распрацоўка праекта адвядзення зямельнага ўчастка ажыццяўляецца арганізацыяй па землеўпарадкаванню на падставе дагавора падраду, заключанага з асобай, зацікаўленай у прадастаўленні ёй зямельнага ўчастка. У дагаворы падраду, акрамя распрацоўкі праекта адвядзення зямельнага ўчастка, прадугледжваецца выкананне такіх відаў работ, як устанаўленне межаў зямельнага ўчастка ў натуры (на мясцовасці) і аказанне паслуг па дзяржаўнай рэгістрацыі стварэння зямельнага ўчастка і ўзнікнення права на яго. Асоба, зацікаўленая ў прадастаўленні ёй зямельнага ўчастка, мае права самастойна ажыццявіць дзяржаўную рэгістрацыю стварэння зямельнага ўчастка і ўзнікнення права на яго.

Дагавор падраду заключаецца ў 3-дзённы тэрмін з дня атрымання арганізацыяй па землеўпарадкаванню заявы асобы, зацікаўленай у распрацоўцы праекта адвядзення зямельнага ўчастка. Названы тэрмін прадаўжаецца гэтай арганізацыяй на перыяд, на працягу якога ў грамадзяніна была ўважлівая прычына, якая перашкаджала заключэнню дагавора падраду (хвароба, адсутнасць у Рэспубліцы Беларусь або іншая ўважлівая прычына).

Распрацоўка праекта адвядзення зямельнага ўчастка ажыццяўляецца ў тэрмін да аднаго месяца з моманту аплаты работ па гэтай распрацоўцы асобай, зацікаўленай у прадастаўленні ёй зямельнага ўчастка.

23. Праект адвядзення зямельнага ўчастка распрацоўваецца, як правіла, у цэлым на аб'ект, уключаючы пад'язныя дарогі і інжынерныя камунікацыі.

Ён можа распрацоўвацца на частку аб'екта, калі ў будаўнічым праекце прадугледжана чарга будаўніцтва гэтага аб'екта (будынкаў, збудаванняў, якія стаяць асобна).

Пры размяшчэнні аб'екта ў межах некалькіх раёнаў праект адвядзення зямельнага ўчастка распрацоўваецца па кожнаму раёну. Каардынацыя работ па распрацоўцы такога праекта ажыццяўляецца арганізацыяй па землеўпарадкаванню па месцы падачы заявы аб прадастаўленні зямельнага ўчастка.

24. Для распрацоўкі праекта адвядзення зямельнага ўчастка неабходны:

24.1. матэрыялы папярэдняга ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка, названыя ў пункце 13 гэтага Палажэння, і рашэнне адпаведнага мясцовага выканаўчага камітэта аб узгадненні месца размяшчэння гэтага ўчастка;

24.2. копіі зацверджаных ва ўстаноўленым парадку будаўнічага праекта, праекта арганізацыі і забудовы тэрыторыі садоўніцкага таварыства і дачнага кааператыва. Пры прадастаўленні зямельнага ўчастка для будаўніцтва дарог, каналаў і іншых лінейных збудаванняў дадаткова прадстаўляецца графік яго займання ў пастаяннае і часовае карыстанне;

24.3. дакументы, што пацвярджаюць крыніцы фінансавання або заяўленых інвестыцый для будаўніцтва, рэканструкцыі, пашырэння аб'екта, пад які запрошваецца зямельны ўчастак, на момант падачы адпаведнай заявы;

24.4. заявы членаў садоўніцкага таварыства, дачнага кааператыва аб прадастаўленні ім зямельных участкаў для вядзення калектыўнага садоўніцтва, дачнага будаўніцтва і спіс членаў гэтага таварыства, кааператыва;

24.5. копіі статута і пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы, або копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка, або копіі дакументаў, якія змяшчаюць ідэнтыфікацыйныя звесткі аб грамадзяніну, — у выпадку іх змянення за час, што мінуў з моманту прыняцця мясцовым выканаўчым камітэтам рашэння аб узгадненні месца размяшчэння зямельнага ўчастка.

Матэрыялы, названыя ў падпункце 24.1 гэтага пункта, прадстаўляюцца ў арганізацыю па землеўпарадкаванню абласной (Мінскай гарадской) землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службай, а матэрыялы, пералічаныя ў падпунктах 24.2—24.5 гэтага пункта, — асобай, зацікаўленай у прадастаўленні ёй зямельнага ўчастка.

25. У праекце адвядзення зямельнага ўчастка абгрунтоўваюцца памеры і межы зямельнага ўчастка, які прадастаўляецца, з улікам патрабаванняў рацыянальнага выкарыстання сумежных зямельных участкаў, вызначаюцца састаў і якасць зямель гэтага ўчастка, тэрмін і ўмовы карыстання ім, у тым ліку тэрмін вяртання (пры прадастаўленні яго ў часовае карыстанне, арэнду), фактычныя сумы страт, што наносяцца землекарыстальніку, землеўладальніку, уласніку, арандатару зямельнага ўчастка, і страт сельскагаспадарчай і лесагаспадарчай вытворчасці, умовы выкарыстання знятага з яго ўрадлівага слоя глебы, права высечкі драўнінна-хмызняковай расліннасці і выкарыстання атрыманай драўніны.

26. Арганізацыя па землеўпарадкаванню, якая ажыццяўляе распрацоўку праекта адвядзення зямельнага ўчастка, у 3-дзённы тэрмін узгадняе гэты праект з кіраўніком (яго намеснікам) тэрытарыяльнага органа архітэктуры і горадабудаўніцтва адпаведнага выканаўчага камітэта.

Пры змене землекарыстальніка, землеўладальніка, на землях якога ўзгаднялася месца размяшчэння запрошанага ўчастка, праект яго адвядзення ў 3-дзённы тэрмін узгадняецца арганізацыяй па землеўпарадкаванню з новым землекарыстальнікам, землеўладальнікам.

Пры размяшчэнні аб'екта на зямельных участках некалькіх землекарыстальнікаў, землеўладальнікаў або ў прыгарадных зонах гарадоў названай арганізацыяй выконваецца аглядная схема зямельных участкаў, дзе размяшчаецца гэты аб'ект, якая далучаецца да праекта адвядзення зямельнага ўчастка.

27. Узгоднены праект адвядзення зямельнага ўчастка з матэрыяламі, названымі ў пункце 23 гэтага Палажэння (далей — матэрыялы аб адабранні і прадастаўленні зямельнага ўчастка), і праект рашэння мясцовага выканаўчага камітэта, адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны аб адабранні і прадастаўленні гэтага ўчастка ў 3-дзённы тэрмін з дня яго афармлення накіроўваюцца арганізацыяй па землеўпарадкаванню ў адпаведную абласную (Мінскую гарадскую) землеўпарадкавальную і геадэзічную службу.

28. Абласная (Мінская гарадская) землеўпарадкавальная і геадэзічная служба ў 5-дзённы тэрмін з дня атрымання матэрыялаў аб адабранні і прадастаўленні зямельнага ўчастка разглядае праект яго адвядзення, пры неабходнасці ўдакладняе праект рашэння мясцовага выканаўчага камітэта, адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны аб адабранні і прадастаўленні зямельнага ўчастка і ўносіць гэты праект з матэрыяламі ў мясцовы выканаўчы камітэт, адміністрацыю свабоднай эканамічнай зоны для прыняцця неабходнага рашэння. У рашэнні аб адабранні і прадастаўленні запрошанага зямельнага ўчастка павінны быць названы віды адбіраемых зямель, мэта прадастаўлення зямельнага ўчастка, яго памер, рэчавае права, сумы ўрону і страт сельскагаспадарчай і лесагаспадарчай вытворчасці, што падлягаюць пакрыццю, транзітны рахунак інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах для пералічэння сумы страт, умовы адвядзення зямельнага ўчастка.

Рашэнне аб адабранні і прадастаўленні запрошанага зямельнага ўчастка прымаецца мясцовым выканаўчым камітэтам, адміністрацыяй свабоднай эканамічнай зоны ў 5-дзённы тэрмін з дня атрымання матэрыялаў ад абласной (Мінскай гарадской) землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы.

Гарадскі (Мінскі гарадскі), раённы, абласны выканаўчы камітэт, адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны ў 3-дзённы тэрмін пасля прыняцця рашэння аб адабранні і прадастаўленні зямельнага ўчастка перадае названыя рашэнне і матэрыялы адпаведнай абласной (Мінскай гарадской) землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службе для ўстанаўлення межаў зямельнага ўчастка на мясцовасці і дзяржаўнай рэгістрацыі стварэння зямельнага ўчастка і права на яго ў парадку, устаноўленым гэтым Палажэннем.

29. У выпадку, калі рашэнне аб адабранні і прадастаўленні зямельнага ўчастка ўваходзіць у кампетэнцыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і звязана з адабраннем зямель, названых у частцы другой пункта 5 гэтага Палажэння, матэрыялы аб адабранні і прадастаўленні зямельнага ўчастка накіроўваюцца арганізацыяй па землеўпарадкаванню Камітэту па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Гэты Камітэт у 7-дзённы тэрмін падрыхтоўвае праект рашэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб адабранні і прадастаўленні зямельнага ўчастка і ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, уносіць яго ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у 10-дзённы тэрмін разглядае праект рашэння і ва ўстаноўленым парадку прадстаўляе яго Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 5

ПАРАДАК АДАБРАННЯ

I ПРАДАСТАЎЛЕННЯ

ЗЯМЕЛЬНАГА ЎЧАСТКА

ГРАМАДЗЯНIНУ Ў ВЫПАДКУ,

КАЛI НЕ ПАТРАБУЕЦЦА

ПАПЯРЭДНЯЕ ЎЗГАДНЕННЕ

МЕСЦА РАЗМЯШЧЭННЯ

ЗЯМЕЛЬНАГА ЎЧАСТКА

30. Грамадзянін, зацікаўлены ў прадастаўленні зямельнага ўчастка, звяртаецца ў мясцовы выканаўчы камітэт па месцы знаходжання запрошанага зямельнага ўчастка з заявай аб прадастаўленні яму такога ўчастка:

для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома — у сельскі, пасялковы, раённы (гарадоў раённага падпарадкавання), гарадскі (гарадоў абласнога падпарадкавання і г. Мінска) выканаўчы камітэт;

для вядзення асабістай дапаможнай гаспадаркі — у сельскі, пасялковы выканаўчы камітэт;

для агародніцтва — у сельскі, пасялковы, раённы, гарадскі выканаўчы камітэт;

для касьбы, выпасу сельскагаспадарчых жывёл — у сельскі, пасялковы, раённы выканаўчы камітэт;

для вядзення сялянскай (фермерскай) гаспадаркі, традыцыйных народных промыслаў, пры наяўнасці неасвоенага або вызваляемага дачнага або садовага ўчастка ў дачным кааператыве, садоўніцкім таварыстве — у раённы выканаўчы камітэт.

У заяве называюцца:

даныя, якія змяшчаюць ідэнтыфікацыйныя звесткі аб грамадзяніне;

мэта, для якой запрошваецца зямельны ўчастак;

рэчавае права на запрошаны зямельны ўчастак (пастаяннае або часовае карыстанне, пажыццёвае спадчыннае валоданне, уласнасць або арэнда);

намечанае месцазнаходжанне зямельнага ўчастка і яго памер;

крыніцы фінансавання будаўніцтва жылога дома, а таксама пакрыцця страт, калі гэта звязана з плануемым адабраннем зямельнага ўчастка (яго часткі) у землекарыстальніка, землеўладальніка;

плошча ўсіх зямельных участкаў, якія знаходзяцца ў карыстанні, пажыццёвым спадчынным валоданні, прыватнай уласнасці грамадзяніна або арандуюцца ім (у выпадку, калі зямельны ўчастак запрошваецца для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома, вядзення сялянскай (фермерскай) гаспадаркі, калектыўнага садоўніцтва, дачнага будаўніцтва, асабістай дапаможнай гаспадаркі, агародніцтва, касьбы і выпасу сельскагаспадарчых жывёл);

колькасць і віды сельскагаспадарчых жывёл, якія знаходзяцца ва ўласнасці грамадзяніна, які запрошвае зямельны ўчастак для касьбы і выпасу гэтых жывёл.

Калі зямельны ўчастак запрошваецца для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома, выканаўчы камітэт, які прыняў заяву грамадзяніна аб прадастаўленні зямельнага ўчастка, у 3-дзённы тэрмін з дня паступлення заявы грамадзяніна запрошвае ў адпаведных арганізацыях наступныя дакументы:

даведку жыллёва-эксплуатацыйнай арганізацыі, або арганізацыі, якая ажыццяўляе эксплуатацыю жыллёвага фонду, або органа кіравання арганізацыі грамадзян-забудоўшчыкаў аб займаемым грамадзянінам жылым памяшканні і складзе яго сям'і, выдадзеную на падставе асабовага рахунку або дамавой кнігі;

даведку арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі аб жылых памяшканнях, якія знаходзяцца ва ўласнасці грамадзяніна ў гэтым населеным пункце.

Адпаведныя арганізацыі прадстаўляюць названыя ў частцы трэцяй гэтага пункта дакументы ў тэрмін да 10 дзён.

Да заявы грамадзяніна аб прадастаўленні зямельнага ўчастка для вядзення сялянскай (фермерскай) гаспадаркі прыкладаецца праграма вядзення гэтай гаспадаркі.

31. Мясцовы выканаўчы камітэт у 10-дзённы тэрмін з дня паступлення дакументаў, названых у пункце 30 гэтага Палажэння, разглядае заяву грамадзяніна аб прадастаўленні зямельнага ўчастка, дае дазвол арганізацыі па землеўпарадкаванню на распрацоўку праекта адвядзення гэтага ўчастка, а таксама паведамляе грамадзяніну аб выніках разгляду яго заявы. Пры прыняцці рашэння аб адмове ў прадастаўленні зямельнага ўчастка мясцовы выканаўчы камітэт у 5-дзённы тэрмін пасля прыняцця такога рашэння паведамляе аб гэтым грамадзяніну з называннем падстаў адмовы, адпаведных заканадаўству.

Адмова ў прадастаўленні зямельнага ўчастка можа быць абскарджана ў вышэйстаячы выканаўчы і распарадчы орган або ў суд.

Да дазволу мясцовага выканаўчага камітэта, які накіроўваецца арганізацыі па землеўпарадкаванню, прыкладаюцца дакументы, названыя ў пункце 30 гэтага Палажэння.

Заява грамадзяніна аб прадастаўленні зямельнага ўчастка для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома разглядаецца з улікам зацверджанага генеральнага плана сельскага населенага пункта, пасёлка гарадскога тыпу, праекта дэталёвай планіроўкі раёна забудовы горада, а таксама з улікам наяўнасці не асвоеных для жыллёвага будаўніцтва зямельных участкаў у сельскіх населеных пунктах.

Распрацоўка праекта адвядзення зямельнага ўчастка ажыццяўляецца арганізацыяй па землеўпарадкаванню на падставе дагавора падраду, што заключаецца гэтай арганізацыяй з грамадзянінам, зацікаўленым у прадастаўленні яму зямельнага ўчастка, за кошт сродкаў гэтага грамадзяніна. Дагавор падраду заключаецца з улікам патрабаванняў, названых у пункце 22 гэтага Палажэння, у 3-дзённы тэрмін з дня атрымання арганізацыяй па землеўпарадкаванню дазволу адпаведнага мясцовага выканаўчага камітэта на распрацоўку праекта адвядзення зямельнага ўчастка. Названы тэрмін падаўжаецца гэтай арганізацыяй на перыяд, на працягу якога ў грамадзяніна была ўважлівая прычына, якая перашкаджала яму заключыць дагавор падраду (хвароба, адсутнасць у Рэспубліцы Беларусь або іншая ўважлівая прычына).

Праект адвядзення зямельнага ўчастка распрацоўваецца ў тэрмін не больш як 20 дзён з дня аплаты грамадзянінам работ па падрыхтоўцы гэтага праекта.

32. У праекце адвядзення зямельнага ўчастка павінны быць абгрунтаваны памер і межы запрошанага зямельнага ўчастка з улікам патрабаванняў рацыянальнага выкарыстання сумежных зямельных участкаў, вызначаны састаў і якасць зямель прадастаўляемага ўчастка, тэрмін і ўмовы карыстання ім, у тым ліку ўмовы вяртання (пры прадастаўленні яго ў часовае карыстанне, арэнду), фактычныя сумы страт, нанесеных адпаведнаму землекарыстальніку, землеўладальніку зямельнага ўчастка (калі яны маюць месца).

Праект адвядзення зямельнага ўчастка ўзгадняецца арганізацыяй па землеўпарадкаванню з землекарыстальнікам, землеўладальнікам, зямельны ўчастак якога намячаецца да адабрання, з кіраўніком (яго намеснікам) тэрытарыяльнага органа архітэктуры і горадабудаўніцтва адпаведнага выканаўчага камітэта, тэрытарыяльнага органа прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, дзяржаўнага санітарнага і пажарнага нагляду, якія даюць свае заключэнні ў 3-дзённы тэрмін. Узгоднены праект адвядзення зямельнага ўчастка з праектам рашэння мясцовага выканаўчага камітэта аб прадастаўленні зямельнага ўчастка перадаецца арганізацыяй па землеўпарадкаванню абласной (Мінскай гарадской) землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службе.

Названая служба разглядае праект адвядзення зямельнага ўчастка ў 5-дзённы тэрмін з дня яго паступлення, пры неабходнасці ўдакладняе праект рашэння аб адабранні і прадастаўленні зямельнага ўчастка і ўносіць яго з праектам адвядзення гэтага ўчастка ў адпаведны выканаўчы камітэт для прыняцця неабходнага рашэння. У рашэнні аб адабранні і прадастаўленні запрошанага зямельнага ўчастка павінны быць названы віды зямель, што адбіраюцца, мэта, для якой прадастаўляецца зямельны ўчастак, яго памер, рэчавае права, умовы адвядзення.

Рашэнне аб адабранні і прадастаўленні запрошанага зямельнага ўчастка прымаецца мясцовым выканаўчым камітэтам у 5-дзённы тэрмін з дня атрымання матэрыялаў ад абласной (Мінскай гарадской) землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы.

Мясцовы выканаўчы камітэт у 3-дзённы тэрмін пасля прыняцця рашэння аб адабранні і прадастаўленні зямельнага ўчастка перадае яго з праектам адвядзення гэтага ўчастка абласной (Мінскай гарадской) землеўпарадкавальнай і геадэ-зічнай службе для ўстанаўлення межаў зямельнага ўчастка на мясцовасці і дзяржаўнай рэгістрацыі стварэння зямельнага ўчастка і ўзнікнення права на яго ў парадку, устаноўленым гэтым Палажэннем.

ГЛАВА 6

ПАРАДАК АДАБРАННЯ

I ПРАДАСТАЎЛЕННЯ

ЗЯМЕЛЬНАГА ЎЧАСТКА

ЮРЫДЫЧНАЙ АСОБЕ,

IНДЫВIДУАЛЬНАМУ

ПРАДПРЫМАЛЬНIКУ Ў ВЫПАДКУ,

КАЛI НЕ ПАТРАБУЕЦЦА

ПАПЯРЭДНЯЕ ЎЗГАДНЕННЕ

МЕСЦА РАЗМЯШЧЭННЯ

ЗЯМЕЛЬНАГА ЎЧАСТКА

33. Юрыдычная асоба або індывідуальны прадпрымальнік, зацікаўлены ў прадастаўленні ёй зямельнага ўчастка для будаўніцтва жылога дома, аб'ектаў інжынернай, транспартнай і сацыяльнай інфраструктуры ў межах сельскага населенага пункта, пасёлка гарадскога тыпу, горада або не асвоенага для жыллёвага будаўніцтва зямельнага ўчастка ў сельскім населеным пункце, а таксама зямельнага ўчастка для вядзення лясной, сельскай, дапаможнай сельскай гаспадаркі, звяртаецца ў мясцовы выканаўчы камітэт па месцы знаходжання запрошанага зямельнага ўчастка з заявай аб прадастаўленні ёй гэтага ўчастка.

У заяве называюцца:

мэта, для якой запрошваецца зямельны ўчастак;

рэчавае права на запрошаны зямельны ўчастак (пастаяннае або часовае карыстанне, пажыццёвае спадчыннае валоданне, уласнасць або арэнда);

намечанае месцаразмяшчэнне зямельнага ўчастка і яго памер;

крыніцы фінансавання будаўніцтва жылога дома і сацыяльнай інфраструктуры, а таксама пакрыцця страт (пры іх наяўнасці), калі гэта звязана з мяркуемым адабраннем зямельнага ўчастка ў землекарыстальніка, землеўладальніка.

Да заявы прыкладаюцца копіі статута і пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы або копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка, якія запрошваюць зямельны ўчастак.

34. Мясцовы выканаўчы камітэт разглядае заяву юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка аб прадастаўленні зямельнага ўчастка ў 5-дзённы тэрмін з дня яго ўнясення, дае дазвол арганізацыі па землеўпарадкаванню на распрацоўку праекта адвядзення гэтага ўчастка і паведамляе юрыдычнай асобе або індывідуальнаму прадпрымальніку аб выніках разгляду яе заявы.

Пры прыняцці рашэння аб адмове ў прадастаўленні зямельнага ўчастка мясцовы выканаўчы камітэт у 5-дзённы тэрмін пасля прыняцця такога рашэння паведамляе аб гэтым юрыдычнай асобе, індывідуальнаму прадпрымальніку з называннем падстаў адмовы, адпаведных заканадаўству.

Адмова ў прадастаўленні зямельнага ўчастка можа быць абскарджана ў вышэйстаячы выканаўчы і распарадчы орган або ў суд.

Да дазволу мясцовага выканаўчага камітэта прыкладаюцца дакументы, названыя ў пункце 33 гэтага Палажэння.

Заява юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка аб прадастаўленні зямельнага ўчастка разглядаецца з улікам зацверджанага генеральнага плана сельскага населенага пункта, пасёлка гарадскога тыпу, праекта дэталёвай планіроўкі раёна забудовы горада, а таксама з улікам наяўнасці не асвоеных для жыллёвага будаўніцтва зямельных участкаў у сельскіх населеных пунктах.

Распрацоўка праекта адвядзення зямельнага ўчастка ажыццяўляецца арганізацыяй па землеўпарадкаванню на падставе дагавора падраду, што заключаецца гэтай арганізацыяй з юрыдычнай асобай або індывідуальным прадпрымальнікам, зацікаўленым у прадастаўленні яму зямельнага ўчастка, за кошт сродкаў гэтых асоб. Дагавор падраду заключаецца з улікам патрабаванняў, названых у пункце 22 гэтага Палажэння, у 3-дзённы тэрмін з дня атрымання названай арганізацыяй дазволу адпаведнага мясцовага выканаўчага камітэта на распрацоўку праекта адвядзення зямельнага ўчастка. Праект адвядзення зямельнага ўчастка распрацоўваецца ў тэрмін не больш за адзін месяц з моманту аплаты работ па распрацоўцы гэтага праекта.

35. Распрацоўка праекта адвядзення зямельнага ўчастка для мэтаў, пералічаных у частцы першай пункта 32 гэтага Палажэння, і прыняцце на яго падставе рашэння аб адабранні і прадастаўленні зямельнага ўчастка ажыццяўляюцца ў парадку, прадугледжаным пунктам 31 гэтага Палажэння.

ГЛАВА 7

УСТАНАЎЛЕННЕ МЕЖАЎ

ЗЯМЕЛЬНАГА ЎЧАСТКА Ў НАТУРЫ

(НА МЯСЦОВАСЦI), ДЗЯРЖАЎНАЯ

РЭГIСТРАЦЫЯ СТВАРЭННЯ

ЗЯМЕЛЬНАГА ЎЧАСТКА

I ЎЗНIКНЕННЯ ПРАВА НА ЯГО

36. Межы прадастаўленага зямельнага ўчастка ў натуры (на мясцовасці) устанаўліваюцца ў тэрмін, вызначаны дагаворам падраду на ўстанаўленне межаў гэтага ўчастка паміж арганізацыяй па землеўпарадкаванню і юрыдычнай асобай, грамадзянінам або індывідуальным прадпрымальнікам, якому прадастаўлены зямельны ўчастак, з улікам патрабаванняў, названых у пункце 22 гэтага Палажэння, за кошт сродкаў названых асоб. Такі тэрмін не павінен перавышаць 20 дзён з дня аплаты работ па ўстанаўленню межаў зямельнага ўчастка ў натуры (на мясцовасці).

Арганізацыя па землеўпарадкаванню можа заключаць з юрыдычнай асобай або індывідуальным прадпрымальнікам, які мае спецыяльны дазвол (ліцэнзію) на ажыццяўленне геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці, дагавор субпадраду на выкананне работ па ўстанаўленню межаў зямельнага ўчастка ў натуры (на мясцовасці).

Устанаўленне межаў зямельнага ўчастка ў натуры (на мясцовасці) праводзіцца ў прысутнасці юрыдычнай асобы, грамадзяніна або індывідуальнага прадпрымальніка, якому прадастаўлены гэты ўчастак, землекарыстальніка, землеўладальніка, уласніка, арандатара зямельнага ўчастка, з зямель якіх адабраны гэты ўчастак, а пры неабходнасці — сумежных землекарыстальнікаў, землеўладальнікаў, уласнікаў, арандатараў зямельных участкаў, афармляецца актам аб азнаямленні зацікаўленых бакоў на мясцовасці з устаноўленымі межамі і падпісваецца названымі асобамі і прадстаўніком арганізацыі па землеўпарадкаванню або юрыдычнай асобай або індывідуальным прадпрымальнікам, якія выконваюць работы па ўстанаўленню межаў зямельнага ўчастка ў натуры (на мясцовасці), у момант ажыццяўлення гэтых работ.

37. Межы прадастаўленага зямельнага ўчастка, устаноўленыя на мясцовасці, замацоўваюцца межавымі знакамі.

38. Арганізацыя па землеўпарадкаванню або юрыдычная асоба або індывідуальны прадпрымальнік, якія выканалі работы па ўстанаўленню межаў зямельнага ўчастка ў натуры (на мясцовасці) па дагавору субпадраду, афармляюць землеўпарадкавальную справу ў тэрмін, вызначаны дагаворам падраду або субпадраду (але не больш як 5 дзён з дня падпісання акта, названага ў частцы трэцяй пункта 36 гэтага Палажэння).

Арганізацыя па землеўпарадкаванню ў 2-дзённы тэрмін пасля выканання землеўпарадкавальнай справы або атрымання яе ад асобы, якая выканала работы па дагавору субпадраду, перадае землеўпарадкавальную справу па ўстанаўленню межаў зямельнага ўчастка ў натуры (на мясцовасці) з заявай аб дзяржаўнай рэгістрацыі стварэння зямельнага ўчастка і ўзнікнення права на яго (пры наяўнасці ў дагаворы падраду адпаведных паўнамоцтваў арганізацыі па землеўпарадкаванню на такую рэгістрацыю) у тэрытарыяльную арганізацыю па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці і правоў на яе (далей — арганізацыя па дзяржаўнай рэгістрацыі), а таксама паведамляе юрыдычнай асобе, грамадзяніну або індывідуальнаму прадпрымальніку аб даце і месцы атрымання пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі. Калі паўнамоцтвы на ажыццяўленне дзяржаўнай рэгістрацыі не перададзены юрыдычнай асобай, індывідуальным прадпрымальнікам у адпаведнасці з дагаворам падраду арганізацыі па землеўпарадкаванню, гэта арганізацыя ў той жа тэрмін перадае землеўпарадкавальную справу асобе, якой выдзелены зямельны ўчастак, для ажыццяўлення ім дзяржаўнай рэгістрацыі стварэння зямельнага ўчастка і ўзнікнення права на яго самастойна.

39. Дзяржаўная рэгістрацыя стварэння зямельнага ўчастка і ўзнікнення права на яго, выдача пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі ажыццяўляюцца арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі ў тэрмін да 7 дзён з дня звяртання асобы, якой выдзелены зямельны ўчастак, самастойна або арганізацыяй па землеўпарадкаванню, у выпадку выканання вялікага аб'ёму работы, неабходнай для ажыццяўлення рэгістрацыйнага дзеяння, — у тэрмін да 14 дзён.

40. Пасля ажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі стварэння зямельнага ўчастка і ўзнікнення права на яго арганізацыя па дзяржаўнай рэгістрацыі ў 3-дзённы тэрмін перадае абласной (Мінскай гарадской) землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службе па месцы знаходжання гэтага ўчастка землеўпарадкавальную справу аб прадастаўленні зямельнага ўчастка і ўстанаўленні яго межаў у натуры (на мясцовасці) (далей — землеўпарадкавальная справа аб прадастаўленні зямельнага ўчастка) на захоўванне, а таксама пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі для наступнай перадачы яго асобе, якой выдзелены зямельны ўчастак, — у выпадку ажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі па заяве названай землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы.

Пры ажыццяўленні дзяржаўнай рэгістрацыі па заяве асобы, якой выдзелены зямельны ўчастак, гэта асоба атрымлівае пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў арганізацыі па рэгістрацыі самастойна.

ГЛАВА 8

ПАРАДАК ПАДАЎЖЭННЯ ТЭРМIНУ

КАРЫСТАННЯ ЗЯМЕЛЬНЫМ

УЧАСТКАМ, ПРАДАСТАЎЛЕНЫМ

У ЧАСОВАЕ КАРЫСТАННЕ

41. Тэрмін карыстання зямельным участкам, прадастаўленым у часовае карыстанне (далей — тэрмін часовага карыстання зямельным участкам), пры неабходнасці можа быць падоўжаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, адпаведным мясцовым выканаўчым камітэтам, які прадаставіў гэты ўчастак, на падставе землеўпарадкавальнай справы аб прадастаўленні зямельнага ўчастка, названага ў пункце 40 гэтага Палажэння, і дакументаў, якія засведчваюць права на гэты зямельны ўчастак.

42. Юрыдычная асоба, грамадзянін або індывідуальны прадпрымальнік, зацікаўлены ў падаўжэнні яму тэрміну часовага карыстання зямельным участкам, не пазней як за два месяцы да заканчэння гэтага тэрміну павінен звярнуцца ў мясцовы выканаўчы камітэт па месцы знаходжання гэтага ўчастка з заявай аб падаўжэнні ёй тэрміну часовага карыстання зямельным участкам з абгрунтаваннем неабходнасці яго падаўжэння і называннем плануемага тэрміну падаўжэння.

43. Мясцовы выканаўчы камітэт у 5-дзённы тэрмін з дня падачы заявы разглядае яе і ў выпадку прызнання неабходнасці падаўжэння тэрміну часовага карыстання зямельным участкам даручае абласной (Мінскай гарадской) землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службе ў 10-дзённы тэрмін падрыхтаваць адпаведны праект рашэння і прымае яго ў парадку, прадугледжаным гэтым Палажэннем.

44. У выпадку прыняцця рашэння аб адмове ў падаўжэнні тэрміну часовага карыстання зямельным участкам мясцовы выканаўчы камітэт у 5-дзённы тэрмін пасля прыняцця такога рашэння паведамляе аб гэтым юрыдычнай асобе, грамадзяніну, індывідуальнаму прадпрымальніку з называннем адпаведных заканадаўству падстаў адмовы, а таксама даручае абласной (Мінскай гарадской) землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службе забяспечыць выкананне дзеянняў, звязаных са спыненнем права гэтай асобы на зямельны ўчастак, прадастаўлены ёй у часовае валоданне, згодна з заканадаўствам аб ахове і выкарыстанні зямель.

45. Падаўжэнне тэрміну часовага карыстання зямельным участкам павінна быць узгоднена абласной (Мінскай гарадской) землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службай з ранейшым землекарыстальнікам, землеўладальнікам, уласнікам, арандатарам гэтага ўчастка, а пры змяненні мэтавага прызначэння яго далейшага выкарыстання — з раённым выканаўчым камітэтам (калі рашэнне аб прадастаўленні зямельнага ўчастка прымалася абласным выканаўчым камітэтам), абласным выканаўчым камітэтам (калі рашэнне аб прадастаўленні зямельнага ўчастка прымалася Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама да 27 лістапада 1996 г. Прэзідыумам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь).

ГЛАВА 9

ПАРАДАК АФАРМЛЕННЯ

I АТРЫМАННЯ ДАКУМЕНТА,

ЯКI СВЕДЧЫЦЬ ПРАВА

НА ЗЯМЕЛЬНЫ ЎЧАСТАК,

ШТО ЗНАХОДЗIЦЦА

Ў КАРЫСТАННI ГРАМАДЗЯНIНА

46. Грамадзянін, які пражывае ў сельскім населеным пункце (акрамя размешчанага ў прыгараднай зоне г. Мінска і гарадоў абласнога падпарадкавання), і не мае, але зацікаўлены ў атрыманні дакумента, які сведчыць права на зямельны ўчастак, што выкарыстоўваецца ім для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома, вядзення асабістай дапаможнай гаспадаркі, пры ўмове, што звесткі аб гэтым участку ўнесены ў пагаспадаркавую кнігу сельскага выканаўчага камітэта да 1 студзеня 1999 г., звяртаецца ў сельскі выканаўчы камітэт па месцы знаходжання гэтага ўчастка з заявай аб выдачы такога дакумента.

47. У заяве аб выдачы дакумента, які сведчыць права на зямельны ўчастак, называюцца існуючыя ў грамадзяніна звесткі аб зямельным участку, якія выкарыстоўваецца ім, яго плошча, жаданае рэчавае права на яго (прыватная ўласнасць, пажыццёвае спадчыннае валоданне, арэнда).

Адначасова з падачай заявы аб выдачы дакумента, які сведчыць права на зямельны ўчастак, грамадзянін падае ў сельскі выканаўчы камітэт заяву аб дзяржаўнай рэгістрацыі стварэння зямельнага ўчастка і ўзнікнення права на яго для наступнай перадачы гэтай заявы адпаведнай абласной землеўпарадкавальнай і геадэ-зічнай службай у арганізацыю па дзяржаўнай рэгістрацыі.

48. Сельскі выканаўчы камітэт у 5-дзённы тэрмін разглядае заяву грамадзяніна аб выдачы дакумента, які засведчвае права на зямельны ўчастак, і даручае абласной землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службе падрыхтаваць план межаў гэтага ўчастка, перадае ёй заявы грамадзяніна аб выдачы такога дакумента і аб дзяржаўнай рэгістрацыі стварэння зямельнага ўчастка і ўзнікнення права на яго, існуючы схематычны план межаў зямельнага ўчастка, а таксама паведамляе грамадзяніну аб выніках разгляду яго заяў і неабходнасці аплаты паслуг па падрыхтоўцы плана межаў.

49. Абласная землеўпарадкавальная і геадэзічная служба ў адпаведнасці з яе паўнамоцтвамі ў 15-дзённы тэрмін з дня атрымання даручэння сельскага выканаўчага камітэта аб падрыхтоўцы плана межаў зямельнага ўчастка ўдакладняе яго межы на мясцовасці і на падставе зямельна-кадастравай дакументацыі сельскага населенага пункта падрыхтоўвае такі план і праект рашэння сельскага выканаўчага камітэта аб прадастаўленні грамадзяніну зямельнага ўчастка.

50. План межаў зямельнага ўчастка ўзгадняецца абласной землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службай з грамадзянінам і сумежнымі землекарыстальнікамі, землеўладальнікамі, уласнікамі, арандатарамі.

51. Абласная землеўпарадкавальная і геадэзічная служба ў 5-дзённы тэрмін з дня ўзгаднення плана межаў зямельнага ўчастка фарміруе землеўпарадкавальную справу і з праектам рашэння выканаўчага камітэта аб прадастаўленні зямельнага ўчастка ўносіць яе на разгляд сельскага выканаўчага камітэта. У рашэнні аб прадастаўленні грамадзяніну зямельнага ўчастка павінны быць названы віды зямель, мэта і ўмовы прадастаўлення зямельнага ўчастка, яго памер, рэчавае права.

Рашэнне аб прадастаўленні зямельнага ўчастка прымаецца сельскім выканаўчым камітэтам у 5-дзённы тэрмін з дня атрымання матэрыялаў ад абласной землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы.

52. Сельскі выканаўчы камітэт у 3-дзённы тэрмін пасля прыняцця рашэння аб прадастаўленні грамадзяніну зямельнага ўчастка перадае копію гэтага рашэння і землеўпарадкавальную справу абласной землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службе, якая ў такі ж тэрмін накіроўвае іх з заявай грамадзяніна аб дзяржаўнай рэгістрацыі стварэння зямельнага ўчастка і ўзнікнення права на яго ў арганізацыю па дзяржаўнай рэгістрацыі.

53. Дзяржаўная рэгістрацыя стварэння зямельнага ўчастка і ўзнікнення права на яго ажыццяўляецца арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі ў тэрмін да 7 дзён з дня атрымання ад абласной землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы дакументаў, названых у пункце 52 гэтага Палажэння.

54. Пасля дзяржаўнай рэгістрацыі стварэння зямельнага ўчастка і ўзнікнення права на яго землеўпарадкавальная справа аб прадастаўленні гэтага ўчастка і пасведчанне аб яго дзяржаўнай рэгістрацыі ў 3-дзённы тэрмін перадаюцца арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі адпаведнай абласной землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службе па месцы знаходжання зямельнага ўчастка, а таксама паведамляецца грамадзяніну аб магчымасці атрымання гэтага пасведчання ў названай службе.

55. Землеўпарадкавальная справа аб прадастаўленні грамадзяніну зямельнага ўчастка захоўваецца ў абласной землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службе па месцы знаходжання гэтага ўчастка.

ГЛАВА 10

ПАРАДАК АДАБРАННЯ

ЗЯМЕЛЬНАГА ЎЧАСТКА

ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ АЎКЦЫЁНУ

56. Для правядзення аўкцыёну па адабранню зямельнага ўчастка з зямель землекарыстальнікаў, землеўладальнікаў, уласнікаў, арандатараў зямельных участкаў мясцовы выканаўчы камітэт даручае арганізацыі па землеўпарадкаванню забяспечыць распрацоўку праекта адвядзення зямельнага ўчастка — пры наяўнасці праекта дэталёвай планіроўкі раёна забудовы горада (прыгараднай зоны горада) або падрыхтоўку зямельна-кадастравай дакументацыі для выбару зямельнага ўчастка і афармлення матэрыялаў папярэдняга ўзгаднення месца яго размяшчэння — пры адсутнасці названага горадабудаўнічага праекта.

57. Распрацоўка праекта адвядзення зямельнага ўчастка, а таксама падрыхтоўка зямельна-кадастравай дакументацыі і афармленне матэрыялаў папярэдняга ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка для правядзення аўкцыёну ажыццяўляецца на працягу месяца з моманту аплаты работ па распрацоўцы гэтага праекта арганізацыяй па землеўпарадкаванню на падставе дагавора падраду з мясцовым выканаўчым камітэтам, зацікаўленым у правядзенні аўкцыёну, за кошт сродкаў мясцовага бюджэту.

58. Для распрацоўкі праекта адвядзення зямельнага ўчастка мясцовы выканаўчы камітэт прадстаўляе ў арганізацыю па землеўпарадкаванню сваё даручэнне і копію праекта дэталёвай планіроўкі раёна забудовы горада (прыгараднай зоны горада).

59. У праекце адвядзення зямельнага ўчастка, які адбіраецца для правядзення аўкцыёну, вызначаюцца яго плошча, састаў і якасць зямель гэтага ўчастка, фактычныя сумы страт, якія наносяцца землекарыстальніку, землеўладальніку, уласніку, арандатару адабраннем у яго зямельнага ўчастка, і страт сельскагаспадарчай і лесагаспадарчай вытворчасці, умовы выкарыстання гэтага ўчастка да афармлення пераможцам аўкцыёну правоў на яго.

60. Арганізацыя па землеўпарадкаванню, якая ажыццяўляе распрацоўку праекта адвядзення зямельнага ўчастка, устанаўлівае ў натуры (на мясцовасці) межы намечанага да адабрання зямельнага ўчастка, узгадняе гэты праект з землекарыстальнікам, землеўладальнікам, зямельны ўчастак якога намячаецца да адабрання, і ў 3-дзённы тэрмін атрымлівае яго заключэнне. Узгоднены праект адвядзення зямельнага ўчастка з праектам рашэння мясцовага выканаўчага камітэта перадаецца абласной (Мінскай гарадской) землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службе.

61. Абласная (Мінская гарадская) землеўпарадкавальная і геадэзічная служба ў 5-дзённы тэрмін з дня паступлення праекта адвядзення зямельнага ўчастка разглядае гэты праект, удакладняе пры неабходнасці праект рашэння аб адабранні зямельнага ўчастка для правядзення аўкцыёну і ўносіць гэтыя праекты ў адпаведны мясцовы выканаўчы камітэт для прыняцця неабходнага рашэння. У рашэнні аб адабранні зямельнага ўчастка для правядзення аўкцыёну павінны быць названы віды зямель, што адбіраюцца, мэта, для якой адбіраецца зямельны ўчастак, яго памер, умовы адвядзення.

62. Рашэнне аб адабранні зямельнага ўчастка для правядзення аўкцыёну прымаецца мясцовым выканаўчым камітэтам у 5-дзённы тэрмін з дня атрымання матэрыялаў ад абласной (Мінскай гарадской) землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы.

63. Мясцовы выканаўчы камітэт у 3-дзённы тэрмін пасля прыняцця рашэння аб адабранні зямельнага ўчастка перадае яго з праектам адвядзення гэтага ўчастка абласной (Мінскай гарадской) землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службе для прадстаўлення ў камісію па арганізацыі і правядзенню аўкцыёну на права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка.

64. У выпадку, калі рашэнне аб адабранні зямельнага ўчастка для правядзення аўкцыёну ўваходзіць у кампетэнцыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і звязана з адабраннем зямель, названых у частцы другой пункта 5 гэтага Палажэння, арганізацыя па землеўпарадкаванню накіроўвае праект адвядзення зямельнага ўчастка ў Камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Гэты Камітэт у 20-дзённы тэрмін з дня атрымання названага праекта адвядзення падрыхтоўвае праект адпаведнага рашэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, уносіць яго ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у 20-дзённы тэрмін разглядае праект рашэння і ва ўстаноўленым парадку прадстаўляе яго Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.

65. Пры адсутнасці праекта дэталёвай планіроўкі раёна забудовы горада (прыгараднай зоны горада) месца размяшчэння зямельнага ўчастка для правядзення аўкцыёну вызначаецца ў адпаведнасці з пункамі 8—12 гэтага Палажэння.

66. Да матэрыялаў папярэдняга ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка, намечанага да адабрання для правядзення аўкцыёну, адносяцца:

66.1. даручэнне мясцовага выканаўчага камітэта арганізацыі па землеўпарадкаванню аб афармленні матэрыялаў папярэдняга ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка, якое змяшчае звесткі аб мэце яго выкарыстання, намечаным месцы размяшчэння і прыкладным памеры гэтага ўчастка;

66.2. акт выбару месца размяшчэння зямельнага ўчастка;

66.3. пісьмовая згода (адмова) землекарыстальніка, землеўладальніка на размяшчэнне зямельнага ўчастка на яго землях і на адабранне ў яго гэтага ўчастка (яго часткі);

66.4. дакументы, якія пацвярджаюць састаў і якасць зямель гэтага ўчастка, арыенціровачныя сумы ўрону і страт сельскагаспадарчай і лесагаспадарчай вытворчасці;

66.5. заключэнні:

дэпартамента па геалогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя аб наяўнасці або аб адсутнасці ў межах запрошанага зямельнага ўчастка радовішча карысных выкапняў — у выпадку ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка па-за межамі тэрыторый перспектыўнага развіцця населеных пунктаў, устаноўленых зацверджанай горадабудаўнічай дакументацыяй. Пры наяўнасці ў межах запрошанага зямельнага ўчастка пакладаў карысных выкапняў у заключэнні таксама адлюстроўваецца магчымасць забудовы гэтага ўчастка;

адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны — у выпадку ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка ў межах названай зоны;

Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі — у выпадку ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка для будаўніцтва аўтамабільнай заправачнай станцыі і склада нафтапрадуктаў;

уладальніка аўтамабільнай дарогі — у выпадку ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка ў прыдарожнай паласе (кантралюемай зоне) аўтамабільнай дарогі агульнага карыстання.

Узгадненне месца размяшчэння зямельнага ўчастка з названымі ў гэтым падпункце органамі і арганізацыямі ажыццяўляецца ў 3-дзённы тэрмін арганізацыяй па землеўпарадкаванню або адпаведнымі службамі мясцовага выканаўчага камітэта ў адпаведнасці з рашэннем гэтага камітэта;

66.6. матэрыялы па ўстанаўленню межаў зямельнага ўчастка, намечанага да адабрання для правядзення аўкцыёну;

66.7. копія зямельна-кадастравага плана (часткі плана) з нанесенымі межамі намечанага да адабрання зямельнага ўчастка;

66.8. копіі статута і пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы, або копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка, або копіі дакументаў, якія змяшчаюць індэнтыфікацыйныя звесткі аб грамадзяніне, з зямель якога намячаецца адабранне гэтага ўчастка.

67. Матэрыялы папярэдняга ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка для правядзення аўкцыёну ў 3-дзённы тэрмін з дня завяршэння іх афармлення прадстаўляюцца арганізацыяй па землеўпарадкаванню з праектам рашэння мясцовага выканаўчага камітэта адпаведнай абласной (Мінскай гарадской) землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службе па месцы знаходжання гэтага ўчастка.

68. Матэрыялы папярэдняга ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка для правядзення аўкцыёну разглядаюцца ў адпаведнасці з пунктамі 61—63 гэтага Палажэння.

69. Арганізацыя і правядзенне аўкцыёну на права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка, у тым ліку перадачы яго ў арэнду па выніках аўкцыёну, а таксама стварэнне і парадак работы камісіі па арганізацыі і правядзенню аўкцыёну ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 11

ПАРАДАК АДАБРАННЯ

I ПРАДАСТАЎЛЕННЯ

ЗЯМЕЛЬНАГА ЎЧАСТКА

ДЛЯ ДЗЯРЖАЎНЫХ ПАТРЭБ

70. Адабранне і прадастаўленне зямельнага ўчастка для дзяржаўных патрэб ажыццяўляюцца па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або абласных (Мін- скага гарадскога) выканаўчых камітэтаў (у адпаведнасці з іх кампетэнцыяй па адабранню і прадастаўленню зямельных участаў) у парадку, прадугледжаным главамі 3, 4, 6 і 7 гэтага Палажэння.

71. Дзяржаўнымі патрэбамі прызнаюцца вызначаныя па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў патрэбнасці (адпаведна рэспубліканскага і мясцовага значэння), звязаныя з рэалізацыяй сацыяльна-эканамічных, навукова-тэхнічных, прыродаахоўных і іншых мэтаў і забяспечваемыя за кошт сродкаў бюджэту і пазабюджэтных крыніц фінансавання.