Пастанова Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Аб парадку дня сёмай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання
 
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
ПАСТАНАЎЛЯЕ:
 
Зацвердзіць парадак дня сёмай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання (прыкладаецца).
 
Намеснік Старшыні
 
Палаты прадстаўнікоў
 
Нацыянальнага сходу
 
Рэспублікі Беларусь                                                          С. Забалоцец
 
2 кастрычніка 2007 г., г. Мінск.
 
№ 705-ПЗ/VІІ
Дадатак
да Пастановы Палаты
прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
02.10.2007 № 705-ПЗ/VІІ
 
Парадак дня сёмай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання
 
1. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змянення ў Закон Рэспублікі Беларусь "Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобаў з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў".
 
2. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь па пытаннях удасканалення загаднай і выканальніцкай вытворчасці".
 
3. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Індыя аб выдачы".
 
4. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Куба аб паветраных зносінах".
 
5. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў аб паветраных зносінах".
 
6. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь".
 
7. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Султаната Аман аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджання ўхілення ад платы падаткаў у адносінах да падаткаў на даходы і капітал".
 
8. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Дзяржавы Катар аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджання ўхілення ад платы падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы".
 
9. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь, прызнанні страціўшымі сілу некаторых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь і асобных палажэнняў актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сувязі з прыняццем Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судовым ладзе і статусе суддзяў".
 
10. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь "Аб разглядзе пярэчанняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Закону Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб гандлі".
 
11. Аб праекце Пастановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь "Аб разглядзе пярэчанняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на асобныя палажэнні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках".
 
12. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб прадастаўленні замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства статусу бежанца, дадатковай або часовай аховы ў Рэспубліцы Беларусь".
 
13. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях узмацнення адказнасці за парушэнне правілаў рыбалоўства і палявання".
 
14. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні дапаўнення ў Закон Рэспублікі Беларусь "Аб якасці і бяспецы харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў для жыцця і здароўя чалавека".
 
15. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях ацэначнай дзейнасці".
 
16. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях забеспячэння адзінства вымярэнняў".
 
17. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях процідзеяння экстрэмізму".
 
18. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзейнасці пракуратуры Рэспублікі Беларусь".
 
19. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб пенсійным забеспячэнні".
 
20. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях аказання дзяржаўнай падтрымкі".
 
21. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй".
 
22. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях выкарыстання паветранай прасторы".
 
23. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб канстытуцыйным судаводстве".
 
24. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў у законы Рэспублікі Беларусь і прызнанні страціўшымі сілу некаторых актаў заканадаўства і асобных палажэнняў актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці".
 
25. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прававога рэгулявання адміністрацыйнай адказнасці".
 
26. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях незаконнага абарачэння наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў".
 
27. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні дапаўнення і змяненняў у Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь".
 
28. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб амністыі некаторых катэгорый асобаў, якія ўчынілі злачынствы".
 
29. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні ў сферы аграэкатурызму".
 
30. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі".
 
31. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь".
 
32. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях лекавага забеспячэння".
 
33. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях спагнання аліментаў на дзяцей".
 
34. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб фізічнай культуры і спорце".
 
35. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб іпатэцы".
 
36. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні дапаўнення ў Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь па пытанню абарачэння спагнання на жылы дом ці кватэру, абцяжараныя іпатэкай".
 
37. Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях жыллёвых адносінаў".
 
38. Кадравыя пытанні.
__________________________________
Заўвага. У адпаведнасці з часткай другой артыкула 103 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адно пленарнае пасяджэнне ў месяц рэзервуецца для пытанняў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і адказаў членаў Урада Рэспублікі Беларусь.