Палажэнне аб конкурсе па стварэнні тэксту і музыкі Гімна Беларускага прафсаюза работнікаў культуры

Зацверджана

Пастанова Прэзідыума ЦК

Беларускага прафсаюза

работнікаў культуры

18.11.2008 № 20

Палажэнне аб конкурсе па стварэнні тэксту і музыкі Гімна Беларускага прафсаюза работнікаў культуры

1. Конкурс па стварэнні тэксту і музыкі Гімна Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (далей — конкурс) праводзіцца ў мэтах дэмакратычнага адбору мастацкіх твораў, якія адпавядаюць статусу Беларускага прафсаюза работнікаў культуры як галіновага прафцэнтра.

Конкурс па стварэнні тэксту і музыкі Гімна Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (далей — конкурс) праводзіцца ў мэтах дэмакратычнага адбору мастацкіх твораў, якія адпавядаюць статусу Беларускага прафсаюза работнікаў культуры як галіновага прафцэнтра.

2. Тэкст на беларускай мове і музыка Гімна Беларускага прафсаюза работнікаў культуры павінны мець інтанацыйна-меладычную якасць, запамінальнасць, урачыстасць, рытм шэсця.

Тэкст на беларускай мове і музыка Гімна Беларускага прафсаюза работнікаў культуры павінны мець інтанацыйна-меладычную якасць, запамінальнасць, урачыстасць, рытм шэсця.

3. Варыянты Гімна разглядае камісія па правядзенні конкурсу на стварэнне тэксту і музыкі Гімна Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (далей — камісія), у склад якой уваходзяць прадстаўнікі Цэнтральнага камітэта, абласных і Мінскага гарадскога камітэтаў, творчых саюзаў Рэспублікі Беларусь, кампазітары, паэты, філолагі, вядомыя дзеячы беларускай культуры і мастацтва.

Варыянты Гімна разглядае камісія па правядзенні конкурсу на стварэнне тэксту і музыкі Гімна Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (далей — камісія), у склад якой уваходзяць прадстаўнікі Цэнтральнага камітэта, абласных і Мінскага гарадскога камітэтаў, творчых саюзаў Рэспублікі Беларусь, кампазітары, паэты, філолагі, вядомыя дзеячы беларускай культуры і мастацтва.

4. Конкурс з'яўляецца адкрытым, у ім могуць прыняць удзел як пэўныя асобы, так і творчыя калектывы. Творы прадстаўляюцца пад дэвізам у запячатаным канверце, пазначаным тым жа дэвізам. У канверце павінен быць тэкст і ноты Гімна, пазначаныя дэвізам. Дадаткова ў канверт укладаецца другі запячатаны канверт з дэвізам і са звесткамі аб аўтары (аўтарах): прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас і нумар тэлефонаў.

Конкурс з'яўляецца адкрытым, у ім могуць прыняць удзел як пэўныя асобы, так і творчыя калектывы. Творы прадстаўляюцца пад дэвізам у запячатаным канверце, пазначаным тым жа дэвізам. У канверце павінен быць тэкст і ноты Гімна, пазначаныя дэвізам. Дадаткова ў канверт укладаецца другі запячатаны канверт з дэвізам і са звесткамі аб аўтары (аўтарах): прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас і нумар тэлефонаў.

Канверты, у якіх знаходзяцца звесткі аб аўтары (аўтарах), распячатваюцца пасля падвядзення камісіяй вынікаў конкурсу.

5. Кожны з удзельнікаў конкурсу мае права прадставіць на разгляд камісіі адзін твор (музыка і словы).

Кожны з удзельнікаў конкурсу мае права прадставіць на разгляд камісіі адзін твор (музыка і словы).

6. Творы прадстаўляюцца да 1 сакавіка 2009 года ў Цэнтральны камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (220126, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 21, пак. 1506) з паметкай на канверце "Конкурс Гімна БПРК".

Творы прадстаўляюцца да 1 сакавіка 2009 года ў Цэнтральны камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (220126, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 21, пак. 1506) з паметкай на канверце "Конкурс Гімна БПРК".

7. Конкурс складаецца з адборачнага і фінальнага тураў.

Конкурс складаецца з адборачнага і фінальнага тураў.

У фінальны тур праходзяць тры лепшыя творы адпаведна тэксту і музыкі. Калі ў прадстаўленым творы аднаго аўтара (аўтараў) тэкст і музыка будуць прызнаны лепшымі, камісія мае права вылучыць яго асобна.

8. Камісія па выніках абмеркавання на падставе большасці галасоў выносіць рашэнне тайным галасаваннем.

Камісія па выніках абмеркавання на падставе большасці галасоў выносіць рашэнне тайным галасаваннем.

9. Тэрмін падвядзення вынікаў адборачнага тура конкурсу — 4 красавіка 2009 года, фінальнага тура конкурсу — 30 мая 2009 года.

Тэрмін падвядзення вынікаў адборачнага тура конкурсу — 4 красавіка 2009 года, фінальнага тура конкурсу — 30 мая 2009 года.

10. Рашэнне камісіі аб канчатковых выніках конкурсу выносіцца на разгляд Прэзідыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры.

Рашэнне камісіі аб канчатковых выніках конкурсу выносіцца на разгляд Прэзідыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры.

11. Вынікі конкурсу абвяшчаюцца ў сродках масавай інфармацыі, а зацверджаны Гімн Беларускага прафсаюза работнікаў культуры запісваецца на СD-дыскі.

Вынікі конкурсу абвяшчаюцца ў сродках масавай інфармацыі, а зацверджаны Гімн Беларускага прафсаюза работнікаў культуры запісваецца на СD-дыскі.

12. Пераможца (пераможцы) конкурсу ўзнагароджваецца грашовай прэміяй згодна з пастановай Прэзідыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры.

Пераможца (пераможцы) конкурсу ўзнагароджваецца грашовай прэміяй згодна з пастановай Прэзідыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры.