Палажэнне аб Прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры ў сферы культуры і мастацтва

Зацверджана

Пастанова Прэзідыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры 20.11.2007 г., № 14

Палажэнне аб Прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры
ў сферы культуры і мастацтва

1. Прэмія Беларускага прафсаюза работнікаў культуры ў сферы культуры і мастацтва (далей — Прэмія) прысуджаецца работнікам культуры, дзеячам мастацтва, прафесійным і аматарскім калектывам мастацкай творчасці (далей — творчыя калектывы) і індывідуальным выканаўцам за заслугі і высокія дасягненні ў літаратуры і журналістыцы, тэатральным, экранным і музычным мастацтве, жывапісе, скульптуры, графіцы, дызайне і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, народным і самадзейным мастацтве. Кандыдаты на сушуканне Прэміі павінны быць членамі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры.

2. Прэмія прысуджаецца адзін раз на год да Дня работнікаў культуры ў наступных намінацыях:

а) літаратура і журналістыка — адна прэмія;

б) тэатральнае мастацтва — адна прэмія;

в) экраннае мастацтва — адна прэмія;

г) музычнае мастацтва — адна прэмія;

д) жывапіс, скульптура, графіка, дызайн і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва — адна прэмія;

е) народнае мастацтва — адна прэмія;

ж) самадзейнае мастацтва — адна прэмія.

3. Памер Прэміі вызначаецца пры прыняцці рашэння аб яе прысуджэнні пастановай Прэзідыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры.

4. Вылучэнне асобаў, творчых калектываў на сушуканне Прэміі праводзіцца на сходах працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, пасяджэннях прэзідыумаў раённых, абласных і Цэнтральнага камітэтаў, калегій, прэзідыумаў і сакратарыятаў праўленняў органаў культуры, творчых саюзаў, міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь.

Вылучэнне асобаў, творчых калектываў на сушуканне Прэміі і адбор кандыдатаў у сушукальнікі праводзіцца галосна, з папярэднім аб'ектыўным і аргументаваным абмеркаваннем, пры абставінах высокай патрабавальнасці і пры шырокім удзеле грамадскасці.

На сушуканне Прэміі могуць вылучацца асобы, творчыя калектывы, якія зрабілі значны ўнёсак у развіццё культуры і мастацтва, сферу журналістыкі Рэспублікі Беларусь, а таксама вялі актыўную работу па развіцці народнага мастацтва і самадзейнай творчасці ў рэспубліцы.