Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 217

Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва 2009 года

 

1. Прызнаць пераможцамі спаборніцтва і занесці на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне ў 2009 годзе найлепшых вынікаў:

1.1. у выкананні асноўных мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця:

1.1.1. сярод прамысловых арганізацый і арганізацый паліўна-энергетычнага комплексу:

падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, якія ўваходзяць у склад іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, або ў якіх яны ажыццяўляюць кіраванне акцыямі (долямі ў статутных фондах), — беларуска-расійскае сумеснае прадпрыемства адкрытае акцыянернае таварыства "Брэстгазаапарат" (першае месца);

падпарадкаваных мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам або ў якіх яны ажыццяўляюць кіраванне акцыямі (долямі ў статутных фондах), і юрыдычных асобаў без ведамаснай падпарадкаванасці — адкрытае акцыянернае таварыства "Пінскі мясакамбінат" (першае месца), даччынае прадпрыемства "Воранаўская сельгастэхніка" Гродзенскага ўнітарнага прадпрыемства "Аблсельгастэхніка" (першае месца), таварыства з дадатковай адказнасцю "Панда", г. Брэст (другое месца);

1.1.2. сярод будаўнічых арганізацый — адкрытае акцыянернае таварыства "Пінсксаўгасбуд" (першае месца), рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Віцебскі домабудаўнічы камбінат" (першае месца), дзяржаўнае ўнітарнае камунальнае даччынае будаўнічае прадпрыемства "Круглянская перасовачная механізаваная калона № 266" (другое месца);

1.1.3. сярод арганізацый сувязі — рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электрасувязі "Белтэлекам" (першае месца), рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр" (другое месца);

1.1.4. сярод арганізацый транспарту — адкрытае акцыянернае таварыства "Красна-
сельскаўтатранс" (першае месца), філіял "Аўтамабільны парк № 13 г. Ашмяны" адкрытага акцыянернага таварыства "Гроднааблаўтатранс" (першае месца), рэспубліканскае ўнітарнае эксплуатацыйна-будаўнічае прадпрыемства "Днепра-Бугскі водны шлях" (другое месца);

1.1.5. сярод арганізацый сферы паслуг — Гродзенскае гандлёвае абласное ўнітарнае прадпрыемства "Абутакгандаль" (першае месца), рэспубліканскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства "Аб'яднанне "Лотас", г. Віцебск (першае месца), рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Атэль "Мінск" (другое месца);

1.1.6. сярод арганізацый аграпрамысловага комплексу — адкрытае акцыянернае таварыства "Агракамбінат "Дзяржынскі", Дзяржынскі раён (першае месца), рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Саўгас-камбінат "Зара", Мазырскі раён (першае месца), сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў "Астрамечава", Брэсцкі раён (другое месца), сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў "Чырвоны баец", Кіраўскі раён (другое месца);

1.1.7. сярод арганізацый навукі і навуковага абслугоўвання — дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут тэхналогіі металаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" (першае месца), дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У.А. Белага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" (першае месца), установа Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта "Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем" (другое месца);

1.2. па эканоміі паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў:

1.2.1. сярод прамысловых арганізацый і арганізацый паліўна-энергетычнага комплексу:

падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, якія ўваходзяць у склад іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, або ў якіх яны ажыццяўляюць кіраванне акцыямі (долямі ў статутных фондах), — адкрытае акцыянернае таварыства "Слоніммэбля";

падпарадкаваных мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам або ў якіх яны ажыццяўляюць кіраванне акцыямі (долямі ў статутных фондах), — адкрытае акцыянернае таварыства "Светлагорскі аграсэрвіс";

1.2.2. сярод будаўнічых арганізацый — адкрытае акцыянернае таварыства "Гомельтэхмантаж";

1.2.3. сярод арганізацый сувязі — Віцебскі філіял рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі "Белтэлекам";

1.2.4. сярод арганізацый сферы паслуг — адкрытае акцыянернае таварыства "Полацкбыт";

1.2.5. сярод арганізацый аграпрамысловага комплексу — калгас (сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў) "Урыцкае", Гомельскі раён.

2. Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да 30 красавіка 2010 г. абнавіць Рэспубліканскую дошку Гонару.

3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь правесці афіцыйнае адкрыццё абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару напярэдадні Свята працы.

4. Міністэрству інфармацыі, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі шырока асвятляць у сродках масавай інфармацыі вопыт работы пераможцаў спаборніцтва, занесеных на Рэспубліканскую дошку Гонару.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
А. Лукашэнка.